У Гомелі з’явілася выстава аднаго прадмета. Знаходкі абломкаў а часам і цэлага ганчарнага посуду даўно ўжо не з’яўляюцца археалагічнай рэдкасцю. Але вось гаршчкі з клеймамі ў выглядзе трызубца сустракаюцца значна радзей. На тэрыторыі старажытнага Гомля выяўлены ўсяго толькі адзін такі посуд і менавіта гэты гаршчок выстаўлены на выставе аднаго прадмета.