Гаротніца і “Нашы ў горадзе”

0
1155
Гомель, концерт

17 снежня ў Гомелі адбудзецца другі фестываль жывой і пазітыўнай музыкі “Нашы ў горадзе”.

Не прапусціце кавалак сонечнага лета зімой!

Гэтым разам удзел возьмуць:

Тёплые вещи – адзіная рэгі-фармацыя Гомеля, што мае сваё ўласнае бачанне афракарыбскіх рытмаў і пазітыўных вібрацый.

Теплые вещиСолнечный Сахалин – малады ды перспектыўны гурт з Менску, што грае сонечную музыку насычаную Сусветнай любоўю.

І, нарэшце рэшт, Гаротніца з Менску – гэткі “пажарны аркестр”, які грае, пяе і танчыць завадныя мелодыі, імправізацыі ды нестандартные песенныя формы з элементамі ска, класікі, панка, джаза, рэгі і “балканшчыны”.

Гаротница, группаПрыходзьце самі ды запрашайце сяброў!

Калі: 17 снежня, а 18.00

Дзе: г. Гомель, ПК “Глухіх” (вул. Юбілейная, 48)

Кошт квітка: 25 тыс.

Падзея Вконтакте: http://vk.com/event32840010