Гарадское самакіраванне г. Гомеля ў канцы XIX – пачатку XX стст. (хроніка і аналіз дзейнасці)

0
1160
Полеспечать в Гомеле и самакіраванне

Дзейнасць гарадскога самакіравання ў Гомелі на аснове гарадавога палажэння 16.06.1870 г. пачынаецца з абрання гарадской Думы ў 1876 годзе. Маёмасны цэнз, пакладзены ў аснову выбарчай сістэмы, істотна пашыраў у мясцовым самакіраванні прадстаўніцтва гандлёва-прамысловых і ўвогуле сярэдніх слаёў горада. Тым самым у гарадскую Думу ўпершыню ўносіўся складаны і супярэчлівы спектр інтарэсаў, пазіцый, падыходаў да гарадской справы.

Невыпадкова гомельская Дума 1-га склікання ўжо праз няпоўных два гады свайго існавання зведала першы востры крызіс 1878 года. Вынікам яго была адстаўка гарадскога галавы В.А. Крушэўскага і абранне на гэтую галоўную пасаду ў сістэме гарадскога самакіравання Н.М. Асмалоўскага.

Далейшыя ўнутрыдумскія капфлікты вакол выбараў гарадскога кіраўніцтва, якія ўзнікалі ў сярэдзіне 80-х і напачатку 90-х гг., гучны скандал 1910 года, звязаны з абвінавачваннямі гарадскога галавы I.В. Дамброўскага ў фальсіфікацыі вынікаў галасавання падчас яго абрання на другі тэрмін, напружаная барацьба за «стратэгічныя» пасады ў гарадской управе і ў кіраўніцтве гомельскага гарадскога банка — ўсё гэта толькі знешнія і лакальныя праявы глыбіннага супрацьстаяння паміж блокам т. зв. «прагрэсістаў» і дваранска-бюракратычным крылом прадстаўнікоў ад 1-й курыі.

Рэакцыйны ўрадавы курс на гарадскую контррэформу (1892 г.) з яго скіраванасцю на абмежаванне выбарчых правоў гараджан «трэцяга чыну» і ўзмацненне адміністрацыйнага кантролю над органамі самакіравання меў вынікам эска­лацыю згаданага намі супрацьстаяння. Дадатковую напружанасць стварала таксама дыскрымінацыя яўрэйскай грамадскасці, прадстаўнікам якой забаранялася займаць першыя кіруючыя пасады ў гарадскіх Думах.

У міжрэвалюцыйны перыяд барацьба вакол гарадскога самакіравання ўваходзіць у агульнае палітыка-партыйнае рэчышча. Гэта пераканаўча прадэманстравалі першыя дэмакратычныя выбары ў гомельскую Думу 12 ліпеня 1917 года: у іх удзельнічалі прадстаўнікі больш 20 партый і палітычных груповак, аб’яднаных па 16 спісах. Сярод абраных гласных «партыйныя» склалі абсалютнуго большасць — каля 87 (!)%. Адназначны фактар палітызацыі гарадскога самакіравання (асабліва напачатку XX ст.) павінен улічвацца ў агульным кантэксце разглядаемай праблемы.

Не менш актуальным у гэтай сувязі бачыцца даследванне тых інтэгратыўных сіл (механізмаў), якія захоўвалі гарадскую ўладу ў арганізацыйна-функцыянальнай суцэльнасці і вызначалі яо самастойную, фактарную ролю ў складаным і дынамічным жыцці Го­меля на памежжы XIX і XX стст.

ГІратаколыіая хроніка дзейнасці гарадской Думы і ўправы (Нацыянальны архіў РБ у Мінску: ф. 2912, 2100) сведчыць, што яшчэ ў складаных умовах арганізацыйнага станаўлення (1876—1877 гг.) гласныя з розных курый і ўнутрыдумскіх груповак акрэслілі сферу агульнагарадскіх патрэб і інтарэсаў, у межах якой працавала пэўная сістэма «надфракцыйнага карпаратызму», якая дазваляла Думе прытрымлівацца адзінага ўзгодпенага курсу. Дзякуючы такой палітыцы, ужо Думай 1-га склікання на сыходзе 70-х гг. XIX ст. быў асэнсавана вызначаны шэраг перспектыўных напрамкаў у развіцці Гомеля (адукацыя, рэгуляваная забудова і дабраўпарадкаванне горада, фармаванне яго камунальнай інфраструктуры).

Вырашэнне гэтых задач ішло рознымі шляхамі. Прыкладам, адукацыйная праграма гарадской думы ад пачатку (з 1876—1878 гг.) была дакладна скіраванай на гімназічную перспектыву Гомеля. У гэтыя гады адкрыццё поўнай гімназіі ў павятовым цэнтры Паўночна-Заходняга краю выглядала справай ледзь не безнадзейнай: канчатковае яе вырашэнне належыла да вышэйшай урадавай кампетэнцыі. Поспех на гэтым складаным шляху ў чвэрць стагоддзя быў вызначаны паслядоўнай палітыкай гарадскіх улад, у якой эфектыўна і збалансавана спалучаліся розныя ўзроўні дзейнасці: стварэнне гарадскога фонду т. зв. «спецсродкаў»; развіццё матэрыяльна-вучэбнай базы з улікам перспектывы; думскія петыцыі і дэпутацыі гласных; асабістыя кантакты ва ўрадавых сферах кн. Ф.I. Паскевіча, В.А. Крушэўскага і г. д. Відавочна, што без унутрыдумскага адзінства стварэнне мужчынскай і жаночай гімназііі у Гомелі было праблематычным.

Па іншай схеме разгортвалася дзейнасць Думы і управы ў галіне добраўпарадкавання горада. Гэтая праграма складвалася паэтапна, у залежнасці ад наяўных сродкаў. Тут гарадскія ўлады прадэманстравалі даволі сталы ўзровень фінансава-бюджэтнай палітыкі. На зручных умовах пагаднення з таварыствам Лібава-Роменскай чыгункі з 1878 г. пачалося фінансаванне работ па цвёрдым пакрыцці (брук) шэрагу цэнтральных вуліц Гомеля ад вакзала да Саборнай (Базарнай) плошчы. Да канца 90-х гг. гэтая вельмі напружаная, капітала- і працаёмістая праграма была ў асноўным завершана, галоўным чынам дзякуючы эфектыўнаму выкарыстанню пазабюджэтных укладанняў. Паралельна па рашэннні гарадской Думы 1876 г. за кошт сродкаў дамаўладальнікаў ішлі работы на забеспячэнні вуліц цэнтра горада драўлянымі тратуарамі. Пазабюджэтныя ўкладанні дазволілі гарадскім уладам у даволі сціслы тэрмін (з 1887 да 1900 г.) па спецыяльнаму плану гласнага Думы Разумеева правесці азеляненне галоўных і часткі вуліц Гомеля пасадкай розных парод дрэваў, а таксама ўпарадкаваць гарадскія скверы.

У 1902 г., дзякуючы намаганням старэйшага гласнага і слынпага грамадскага дзеяча Гомеля I.П. Максімава, быў разбіты гарадскі сад, які стаў улюбёным месцам адпачынку гамяльчан. Такім чынам, па працягу 80-х — пач. 1900-х гг. добраўпарадкаванне горада набыло характар комплекснай праграмы, здзяйсняўшайся гарадскімі ўладамі досыць эфектыўна.

Зразумела, што дзейнасць гарадскога самакіравання ў Гомелі не вычэрпвалася азначанымі папрамкамі. Далёка не ўсе праблемы горада, асабліва ў галіне камунальнай гаспадаркі, вырашаліся легка і адным захадам. Адпак зацікаўлены погляд «праз стагоддзе» дазваляе заўважыць высокую дзеяздольнасць выбарных органаў гарадскога самакіравання XIX — пач. XX стст., а таксама іх высокі канструктыўны патэнцыял.

Аўтар: Г.А. Аляксейчанка
Крыніца: Краеведение – основа духовного и нравственного возрождения общества: научно-практ. конф. (Гомель, 10-11 декабря 1997 г .). – Гомель, 1997. Ст. 75-77.