Гамяльчанка прыняла ўдзел у найбуйнейшым еўрапейскім фестывалі стрыт-арта

0
1155
Street art with a scotsman

Мастачка з Гомеля Юлісіс Неўмер і Аляксандр Хадэ з Оршы апынуліся адзінымі прадстаўнікамі Беларусі на стрыт-арт фестывалі Upfest, які адбыўся ў Англіі ў канцы ліпеня.

Фестываль вулічнага мастацтва Upfest — найбуйнейшы ў Еўропе. Мерапрыемства праходзіць ужо ў восьмы раз у англійскім горадзе Брыстоль.

— Пра фестываль мы даведаліся ад сяброў. Даслалі з Сашам камандную заяўку ад нашага творчага дуэта Hade & Ulysses з прыкладамі прац. І фактычна забыліся пра яго. А праз некаторы час, як раз 1 красавіка, прыйшоў адказ, што нас абралі з тысяч мастакоў з усяго свету і мы ў спісе 300 запрошаных удзельнікаў, — распавяла Юлісіс.

festivalЮля і Саша спачатку не паверылі і прынялі ліст за розыгрыш, але пазней сталі атрымліваць лісты з далейшымі інструкцыямі для рэгістрацыі да ўдзелу ў фестывалі. Маладзёны зразумелі, што яны сапраўды едуць на стрыт-фестываль.

— Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел стрыт-мастакі і графіці-райтэры больш чым з 40 краін свету. Тым не менш асноўная частка мастакоў была прадстаўлена англічанамі. Паназіраць за мастацтвам пад адкрытым небам на фестываль у Брысталь прыехала больш за 30 тысяч чалавек. У мяне было такое пачуццё, што ў гэтыя дні ў горад з’ехалася ўся Англія! — не хавае захаплення дзяўчына.

people enjoy street artСвае працы ўдзельнікі фестывалю стваралі на фасадах будынкаў, вулічных агароджах, а таксама на адмысловых планшэтах, якія былі размешчаны ў двух буйных парках Брыстоля.

— Малюнкі, ствараныя падчас фестывалю, ўпрыгожваюць горад толькі год. А на наступным Upfest леташнія малюнкі змяняюцца новымі. Так, напрыклад, выдатная амаль пяціметровая праца на маіх вачах перакрывалася ўжо ў нешта іншае. Але інакш у горадзе не засталося б месца для новых твораў.
Свой малюнак Юлісіс і Аляксандр рабілі на драўляным шчыце 8 на 2,5 метра — дзяўчына ў халодных бэзавых адценнях глядзіць у люстэрка і бачыць там сваю супрацьлегласць.

Ulysses from Belarus and her street art painting in Bristol

— Гэтая супрацьлегласць — сутнасць кожнага чалавека: раз нельга быць вонкава тым, кім хочаш, то стань такім ўнутры, — тлумачыць Юля канцэпцыю працы.

Гамяльчанка распавядае, што за ўвесь час сваёй творчай дзейнасці і ўдзелу ў розных праектах яна нават не магла ўявіць сабе, што зможа акунуцца ў такую творчую «кашу» з калегаў-прафесіяналаў. Асобна дзяўчына адзначыла арганізацыю фестывалю.

— У парку, дзе мы малявалі, ужо c раніцы для нас былі падрыхтаваныя рабочыя месцы з фарбай і іншымі прыладамі. Былі ўсталяваныя адмысловыя пасты першай медыцынскай дапамогі, зона харчавання (удзельнікам ежа выдавалася бясплатна і ў неабмежаваных колькасцях) і кропкі з бясплатнай пітной вадой.

Акрамя таго, ўразіла яшчэ і стаўленне да стрыт-мастакоў.

У Беларусі, калі малюеш на вуліцах, нашы бабулі раз-пораз ладзяць чарговую сварку ці скандал. Англійскія ж бабулі, акрамя таго, што выдатна выглядаюць, прыходзілі з унукамі, каб сфатаграфавацца на фоне нашых работ.

Усе ўдзельнікі еўрапейскага фестывалю стрыт-арта малявалі свае працы па-за конкурсам, без якіх-небудзь прызавых месцаў небудзь адмысловых узнагарод. Кожны мастак, які прыняў удзел у гэтым маштабным мерапрыемстве, атрымаў памятныя сувеніры пра фэст і павёз з сабой зборны часопіс-каталог аб удзельніках Upfest-2016. А англійски Брысталь, у сваю чаргу, атрымаў абноўленыя сцены, аздобленыя новымі вулічнымі малюнкамі.

Bristol street art