Гамельчукі абмеркавалі генплан развіцця горада (відэа)

0
1114
Меркіс, Талака

Упершыню ў гісторыі нашага горада адбылося грамадскае абмеркаванне генеральнага плана і развіцця Гомеля. Гэта мерапрыемства зладзіла ГМКГА “Талака” 20 траўня.

Генплан ГомеляСваім поглядам на асноўным тэндэнцыі і праблемы развіцця Гомеля, што закладзеныя ў новым генплане развіцця горада да 2030 г. падзяліўся старшыня ГМКГА “Талака” Яўген Меркіс.

У ходзе сустрэчы стала зразумела, што адной з асноўных праблем у развіцці нашага горада з’яўляецца адсутнасць удзелу грамадскасці ў абмеркаванні генплана. Яго звычайна выстаўляюць для “азнаямлення”, фактычна без падрабязных тлумачэнняў (яны з’яўляюцца пасля афіцыйнага зацверджання) толькі з легендай да мапы. Гэта прыводзіць да таго, што новы генплан фактычна капіюе ўжо састарэлыя генпланы былых часоў, крытыка якіх не ўлічваецца і не даходзіць да тых, хто займаецца яго стварэннем.

замок замок, картаЯшчэ адной праблемай з’яўляецца сляпое капіяванне паноўных у Менску тэндэнцый развіцця горада. З’явілася ідэя гарадоў-спадарожнікаў – адразу ж з’явіўся падобны ж праект і ў Гомля, з’явілася ідэя “Мінск-сіці” – гомельскія архітэктары не прымусілі сябе чакаць.

Але нават гэтым праектам часцяком не наканавана быць здзейсненымі і віною таму няўпэўнанасць саміх архітэктарах у сваіх жа ўласных планах. Так “Гомель-сіці” на працягу ўсяго аднаго года “вандраваў” у іх заявах па трох мясцінах (Манастырок, месца станкабудаўнічага завода, прастора за цэнтральным стадыёнам). Пры тым часам і нармалёва патлумачыць што ж маецца на ўвазе пад “Гомель-сіці” яны не маглі. Звычайна паўтараўся набор прыгожых цытат з аналагічных праектаў у Менску і Маскве.

Яшчэ адзін крыж на падобныя праекты наклаў і крызіс таму нават адносна някепскія праекты новых мікрараёнаў пачалі забудоўвацца зусім інакш, губляючы сваю першапачатковую прыцягальнасць.

МеркісНа сустрэчы была ўзгаданая і праблема разбурэння гістарычнай забудовы Гомеля, паколькі паводле новага генплана яна ў цэнтральнай частцы горада мусіць быць цалкам разбураная. Пры гэтым ніякія праекты гомельскіх гісторыкаў і грамадскіх актывістаў па ейным выратаванні ў відзе асобных раёнаў або музеяў пад адкрытым небам падтрыманыя не былі.

Не абыйшлі ўвагай і экалагічную сітуацыю. Так будаўніцтва т. зв. “Усходняга абхода” і новага маста праз Сожа нанясе вялікую шкоду экалагічнай сітуацыі ў раёне пляжна-паркавага ансамбля.

Генплан ГомеляВялікай праблемай у развіцці горада з’яўляецца і вырашэнне транспартнай праблемы фактычна выключна пашырэннем дарог, што ў выніку не вырашыць праблему корак а наадварот толькі павялічыць іх колькасць у цэнтры горада. Пры гэтым у Гомелі адсутнічаюць планы па развіцці роварнага руху, які мог бы стаць дзейснай альтэрнатывай прыватнаму транспарту і паслабіў бы часткова аўтамабільнае напружанне ў горадзе.
Сустрэча паказала, што праблема хвалюе досыць вялікую колькасць людзей, таму хацелася б верыць, што яна стане пачаткам больш шырокага руха за рэальны ўдзел гамельчукоў у абмеркаванні будучыні горада.

Аўтар фатаздымкаў: Яўген Якавенка, kli4nik.info

genplan7 genplan8 genplan9 Яўсеенка

Аўтар: Ларыса Шчыракова