Галерэя Вашчанкі ў Гомелі аб’яўляе конкурс для маладых мастакоў

0
1160
PROдвижение конкурс

ДУ «Карцінная галерэя Г.Х. Вашчанкі» пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама абвяшчае конкурс творчасці маладых мастакоў «PROдвижение».

Абласны конкурс творчасці маладых мастакоў «PROдвижение» (далей Конкурс) праводзіцца з мэтай выяўлення і прасоўвання маладых прафесійных або тых мастакоў г. Гомеля і Гомельскай вобласці, што яшчэ атрымліваюць адукацыю.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца мастакі з г. Гомеля і Гомельскай вобласці ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў уключна (на момант падачы прац на конкурс), якія маюць або атрымліваюць адукацыю ў галіне выяўленчага мастацтва.

Работы на конкурс прымаюцца да 31 траўня 2018 г. у ДУ «Карцінная галерэя Г.Х. Вашчанкі» па вул. Карповіча, 4 у Гомелі (0232) 33-79-42, 33-79-41). Журы конкурсу вызначае пераможцаў конкурсу і праводзіць адбор работ для ўдзелу ў выставе. Вынікі конкурсу будуць размешчаны на сайце галерэі vaschenko.by за тыдзень да ўрачыстага ўзнагароджання і адкрыцця выставы.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца работы, створаныя ў перыяд 2015-2018 гг. Перавага аддаецца маляўнічым і графічным творам. Стыль, тэхніку, фармат работ аўтары выбіраюць самастойна.

На конкурс прымаецца не больш за 3 працы ад 1 аўтара.

Работы падаюцца ў гатовым да экспанавання выглядзе (афармленне, падвешванне).

Кожная праца павінна на абароце суправаджацца наступнымі дадзенымі:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, год нараджэння;
  • назва работы;
  • год стварэння;
  • тэхніка;
  • памеры работы;
  • тэлефон аўтара.

Удзельнікі конкурсу павінны прадаставіць у галерэю на электронным носьбіце творчую біяграфію, уласную фатаграфію, фатаграфіі сваіх работ (уключаючы працы не пададзеныя на конкурс). Дадзеная інфармацыя будзе выкарыстана для стварэння буклета конкурсу і стварэння базы маладых мастакоў.

Пераможцы конкурсу атрымліваюць каштоўныя прызы. Работы пераможцаў паступаюць у фонд ГУ «Карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі».

Узнагароджанне пераможцаў будзе ажыццяўляцца падчас урачыстага адкрыцця выставы.

Арганізатары не аказваюць фінансавую падтрымку пры стварэнні работ.

Працы дастаўляюцца аўтарамі ў галерэю самастойна за ўласны кошт.

Старонка конкурсу на сайце Галерэі — па гэтай спасылцы можна спампаваць і заяўку на ўдзел!