Расказваюць старыя людзі, што калісьці, яшчэ ў часы прыгону, на месцы вёсак Фёдараўка і Навілаўка разьмяшчаліся хутары. Iх гаспадаром быў памешчык, у якога было два сыны — Фёдар і Вавіла. Калі бацька памёр, яны не змаглі па-брацку падзяліць бацькаву спадчыну. Асноўную частку маёмасьці суд прысудзіў Фёдару. Вавіла сабраў узброены атрад і сілай адабраў у брата кавалкі зямлі. У гэты час было ліквідавана прыгоннае права і некаторыя «вольныя» перасяліліся на землі, якімі валодаў Вавіла. Так і ўзьніклі гэтыя дзве вескі — Фёдараўка і Навілаўка.
Але калі браты сталі ворагамі, вёскі сталі сёстрамі. Яны разам хадзілі ў Сьвятадухаўскаю царкву, разам хадзілі на ярмаркі ў Сьвяцілавічы, разам сьпявалі і сьвяткавалі. Разам адрозьніваліся ад памежных вёсак. Толькі ў гэтых дзьвюх вёсках ляльку-«вясну», якую «хавалі» на Ўшэсьце, праз год на Благавешчаньне (Зьвеставаньне) — адкопвалі.
Я люблю жанчын з гэтых вёсак: Марыю Аўсяйкову, Сьцепаніду Дзеньдобрую, Анастасьсю Дзеньдобрую, Ніну Шахоўскую, Вульляну Пархоменка, Аксіньню Алесенка, Матрону Брайкову. Большасьці зь іх ужо няма ў жывых. I гэтая нізачка — пра іх, ад іх — нам, ад нас — ім.
1. Дарогу для Бога чысьцюць.
Да Ўшэсьція, хто па дарозе ідзець, трэсачка ляжыць, убіраюць — Богу дарогу чысьцюць. Хто ідзець, ці трэсачка, ці палачка ўперадзі цябе, ўзяў да адкінуў. А пасьля Ўшэсьція Бог пойдзіць на неба. А эта ж ён па зямлі ходзіць. А пасьля Ўшэсьція не нада чысьціць.
2 — 3. Вымяраюць час.
Нам, якое ўрэмя, такія мы і песьні пяем. Вясной весьняныя. На Ўшэсьце пасьледні дзень вясны. Больш вясны ніхто не пяе.
Калі якая пара, тады такія ў нас і песьні. У нас песьні цераз мяжу не ідуць.
4 — 5. Дзеўкі варожуць.
Лілі воду ў кружку. Палілі сьвечку. Сьвечка гарыць. Накланеш трошкі, капнеш у ваду. Вот тут капне і па другі бок капне капліна. Патом гаворым: «Эта жаніх будзе, а эта — нявеста. Ці сайдуцца этыя капліны ў этай кружцы ўместе? Ці сойціцца нам у жызні?» На каго капнула, ніхто не знае. Эта сакрэт. З якою каплінай ходзе-ходзе і блізка падходзе, і пойдзе так, і не сойдуцца ўместа.
Вот, матка блін пячэ первы — абязацельна ўкрадзь тый блін, каторы на скаварадзе. I бяжы падрад тры хаты і слухай. А там крычаць на дзяцей: «Сядзь, дзетвара!», заплачыш і не ідзеш дальшэ. А як ужэ пасылаюць куды, там: «Iдзі-ка схадзі за вадой ці за дравамі» — узрадуешся.
6. Да вясельля рыхтуюцца.
Калісь дзевушка замуж выхадзіла, ёй нада была за адну ноч, за вечар, вышыць палаценца і абвязаць сватоў. Ну, есьлі яна не спраўлялась, у старыну нада была тры сваты абвязаць, ана прасіла падружку сваю, і з падружкай занач палаценца ў яе гатова. Сватоў абвязвалі, тры сваты, і на кажнаго палаценца.
7. Долю шукаюць.
Баба такая. Яна на долю жалавалася, мужык плахі, доля такая, і не везёт ёй, і тое, і сёе. Плача і моліца, штоб Гасподзь замяніў крэст на лягчэйшы. Бог сьмілаўся, паслаў ангела. Гара такая бальшая, і многа храстоў разных. Яна адзін пацапіла: «Эта цяжолы». Не падхожа. «Эта — крываваты». «Эта вабшчэ не падыходжые мне». I з ёй ангел. Падыходжые: «Эта лягчэйшы, — на свой ужэ ўказывае — я вазьму во еты». Ангел гавора: «Вот, дадзена табе, маліся Богу за ўсе. Якім бы ня быў, яно ўсё дадзена, і ня нада скудніць, гаварыць, што яно ўсё плоха. Дадзен твой хрэст да сьмерці. Нясі і благадары Бога».
8. Ведаюць, чаму нельга ругацца.
Калісь Бог па зямлі хадзіў. А цяпер зямля заклятая. Людзі праклялісь, людзі сільна ругаюцца, і ў Бога, і ў Мацерь, і ўсяк ругаюцца.
9. Думаюць пра сьмерць.
Раней Бог даў, што людзі ведалі, калі паміралі. Iдзець Бог, старык, тады прасьлі былі, частакольчыкам такім гарадзілі, і прасло тое ў яго ўжэ павалілась. Узяў ён куль саломы і тое прасло, ўжо, падвязвае. А яму аставалась тры дні. «На тры дні, — гавора, — саломы мне хваце». Бог падыйшоў, паздароваўся: «Што, нябожа, дзелаеш?» — «А, чалавек добры (ён жа ня знае, што ён з Богам разгаварвывае), мне асталась тры дні пражыць, я хачу саломай прасла загарадзіць». Бог пастаяў, падумаў, што б яны ня зналі калі паміраць, што б яны і жыта сеялі, і ўсю работу дзелалі, і ў адзін пракрасны дзень памерлі.
10 — 13. Аб дзецях клапоцяцца.
Кагда бярэменная, есьлі сьцірае, няльзя на шыю класьць, няльзя ў вадзе круціць. Я ня знала, пасьледнега сына радзіла, пупавіна была закручаная.
Як бярэменая, няльзя цераз парог ваду ліць, у дзіцёнка будзе сьлюна цеч.
Iдзеш куда-небудзь па дарозе, ці запах, ці што, ці падаль якая, няльзя пляваць. Iз рота ванець будзе.
Як бярэменая ясіш, на стале ўсе крошачкі доўжна падабраць і ў рот, штоб дзеці былі красівыя і здаровыя. Няльзя крошкі нікуды выкідаць.
14. Аб хлебе клапоцяцца.
Хлеб валяецца, нада ўзяць дамоў прынесьць. Хай дома вядзецца. Ссушыш, няхай ляжыць.
15. Жывёлу гадуюць.
Пакойная Сьцешка, я к нім хадзіла, так, як толькі закармлівае сьвіней, так бярэць із дзежкі булачку і яе запякае над духам і тады, ўжэ, шчыпне і сьвінням кідае, як корме: «Як цеста падходзіла, так штоб на кабану прырастала сала».
16 — 17. У Каляды не шыюць і не ў’юць.
Вот, напрымер, у Сплашную нядзелю, у Каляды, нельзя старага шыць. Ці карова целіць, ці сьвіння паросіць, бяз жопкі бываюць — зашытыя, так ня шыюць.
Васіль расказываў. Калісь матка яму не давала аборачкі віць, а ён віў, так курыца вывіла, і завялісь у куранят ножкі, як аборачкі.
18. На Граным тыдні не страгаюць.
У Сплашной нядзелі няльзя страгаць. У мяне дачка первая, і Граная есьць, на луг тагда езьдзілі. I ў мяне зуб’я ў граблях павыкідалісь, грэсць жэ нада, і я заставіла чатыры зубы яго, хазяіна, штоб зьдзелаў, застругаў і паставіў. Радзілась дзевачка, і на ножцы адной, толькі мязінец палец… без нагцей, то шта застругалі.
19. Крыжы на Калядах пішуць.
На Храшчэнскую Каляду пякуць тры булачкі: адна з макам, адна з салам, адна з сырам. Тады ўжэ, як вынуць, з первай булачкай, на первай крэсьцік наверсе, яно відна, ідуць папісаць на дзьвярах каляды, мелам, на вокнах, на фортачкі, на вуліцы. Тады ўжо трошкі адрэжуць, каровам у гушчу пакрышаць.
20. Пра дастатак гавораць.
Была і ваўку, што ўхваціць, і была на чым рабіць.
21 — 22. Змагаюцца супраць зьмей.
У Чысты чацьвер, да васходу сонца, абыходзіш двор з пруцікам у руке. Пруцік кідаеш цераз галаву і гаворыш: «Як я не бачу, куды ляціць гэты пруцік, штоб я не бачыла на сваем двары зьмей і вужоў».
А, вот, ёсьць зьмяіны Iван, жыгушку крапіву на дзьверы, на парог, дзе штоб карова перахадзіла. Жыгушку, што мелкія лісточкі. Ё бальшыя, «двудомныя» называецца. Жыгушку, каторая более пякучая.
23. Дождж выклікаюць.
Гавораць, кляновая ветка — «май», як дажджу няма, нада харошаму чалавеку кінуць у рэчку і малітву праказаць, і дождж пойдзе чэраз тры дні. Добраму чалавеку — не плахому. Эта ветка стаіць каля іконы. Ад іконы здымаюць эту ветку і на ваду — і паможэ.
24. Завой палюць.
Ну вот, такая яна была валшэбніца, што пойдзет і ў каноплях дзелала, і ў ляну, і ў жыці дзелала. Ну вот, бярэць яна трэ етых каласочкі ў адзін раз, і ў другі раз, і ў трэці. А тады заломя на ўсход, другі на запад, а трэцці будзе стаяць. Яго, гавора, ні вецер, ні што, гавора, не валяя. А тады яна завой заў’ець, штоб у цібе, прымерна, каровы забалелі, ці сьвіньні не вялісь. Там, ужо, чалавек сам паймець, што ў яго ўпадак на дварэ. Тады ў нас быў дзед. Ён быў маткін бацька. Яны, ўжо, за ім пойдуць, ён прыезджая, вырывае эты завой і — ў каток. Каток еты яго перакруця. Тады сьпічкай спаліваюць.
25. Урок папярэджваюць.
Толькі родзіцца, бабка прасоджвала, толькі ня знаю, ці яна з ворота, ці з падала у ворат прасоджвала, што б уроку не баялся.
26. Вымаўляюць урок.
Госпаду Богу помолюся, вячэрняй заре поклонюся. Вячэрняя зара, прыхадзі на помашч. Выгаварываю ўрок думанный не думанный, гаданный не гаданный із ногцей, із мошчей, із чорных печаней, с нутры жывота раба Божьего. На моры, на лукоморьі стояла сосна тонка, высока, корэньем глубока. Омывала ты свое белые корэнья, белые коменья, крутые берега. I ты вадзіца-царіца, кланяюсь сьвятому Днепру, Днепр — Чорному мору, Чорное море — Белому мору. Ты, вадзіца-царіца, обмывай раба Божьего ўрок гаданный, не гаданный, думанный, не думанный с косцей, с жывота, в этот час, в этот раз шумела, калола, балела, гарэла. Дай Бог час добрый, дух легкій і прыймі мой дух.
27. Вымаўляюць каўтун.
Каўтун-каўтунец, а ты добры маладзец, а ты каўтуніца, добрая маладзіца. Разьвівай гэты каўтун і сваіх дзяцей рассылай па ўсяму полю.
28. Скулу ўгаварваюць.
На моры, на востраві стаіць дуб. На том дубе цясовыя караваці, на тых каравацях сядзяць тры панны маляваныя, шыюць-вышываюць, скулу ўгаварываюць, а зубы загаварываюць. Тут табе ня быць, па касьці не хадзіць. Скула, ты скула, красная карасавіца і харошая харашавіца, я цябе ўпрашаю, умаляю, і жабіца, і рожыца, і яйцуха, і залатуха, я цябе ўпрашаю, ўмаляю, на сіняе мора адпраўляю, жоўтую на жоўтыя пяскі, баграву на багравы камень, сіняю на сіні камень, ніцаю на ніцыя лозы, на мхі, на балата. Там цябе будуць пасьцелі засьціланыя, кубкі наліваныя. Там цябе папіваць і пагуляць, на мягкай пасьцелі паляжаць. А тут цябе ня быць, па касьці не хадзіць, касьці не ламіць, крыві не разжыгаць, вопухе не бываць. Як цябе айцец-маць нарадзілі, так ад цябе ўсю эту скулу адхадзілі — падумную, пагадную, стрэшную, сьмешную, ветраную, агняную, сьмежачную, вулачную. I сукром жа ты, Госпадзі. Дай на помач, Госпадзі. Святая жа ты мучаніца Варварачка, ты боль прынімала, ўсім пользу давала, дай ты на пользу і мне.
29. Моляцца, як у дарогу ідуць.
Госпаду Богу памалюся. Iду я ў лес (у грыбы, у маліну, у дарогу). Сустракае мяне Iсус Хрыстос з поўнымі вёдрамі, залатымі ключамі, чорным макам. Макам пасыпаю, ключамі замыкаю. Як гэтых ключоў нікому на сьвеце не сабраць, так раба Божага нікому на сьвеце не пераняць — ні гаду паўзучаму, ні зьверу бягучаму, ні ліхому чалавеку. Ва імя сьвятое. Ва імя сьвятое. Ва імя сьвятое.
30 — 31. Пра скрытых людзей апавядаюць.
Адам і Ева хадзілі голыя і ня зналі стыд. А калі яны тое яблака з’елі, сьвяты апостал прыйшоў, а яны хаваюцца. «О, — гаворыт, — бачу, што яблычка ўжэ з’елі». У іх была многа дзяцей — двенаццаць пар. Яны пастыдзілісь сказаць, што ў іх столькі дзяцей. Так яны толькі дзьве часьці сказалі, а трецьцяю не сказалі. Вот, трэцьцяя часьць — яна на сьвеце ё, толькі мы яе не даўжны бачыць. Яны ўсё роўна жывыя людзі і жывуць. Усе людзі друг друга бачуць, а эціх не даўжны бачыць.
Дабрахожыя счытаюцца скрытыя людзі. Ты іх ня бачыш, а яны нас бачуць. I каго як узлюбяць, а як ня ўзлюбяць, так калецтва даюць. У нас Покаць, дзярэўня, ёсць. Там жылі людзі, бярозкі каля іх двара. Як дванадцаць часоў ночы, так прыдуць пад вакно і гавораць: «Укажыце нам дарогу на Нісімкавічы». Мы гаворым: «Едзьце прама». — «Не! Выдзьце пакажыце. А то ня найдам». Раз я ня выйшла, так дзевачка ляжала, гляжу: беленькі сабачка ў люльцы лізь, лізь. Так на два вокі два бяльмы. Ня стала дзевачка бачыць. Тады падкінулі мне: пад дзьвярамі крычыць дзіцёнак. Нада была выкінуць яму хоць якую трапку, а нічога не выкінула. Так мне руку паралізавала. Без рукі была.
32. Урочных вачэй баяцца.
У людзей вочы няроўныя. Ёсьць людзі ня ўрочныя, а ёсць урочныя. Ёсьць у нас адна баба старая, дзевяноста гадоў. Бывала, хлопцы ідуць у рыбу. Ежэлі яе толькі на вуліцы ўбачуць, ілі з сакам будуць іцьці, ілі з крыгай: «Лучшэ загадзя варочаемся — Вульку пабачылі, ні воднай рыбіны не паймаецца». Ёй нельга ні на маладняк глядзець ні <…> яна на маладняк паглядзіць. I маладняк можа здохнуць. Яна паглядзела — карова малака не дала.
33. Пра русалак апавядаюць.
Бабка была старенькая. Яна калісь пашла ў лес. А там паляна такая. «Чую, што балмочуць». Яна пайшла ў брусьніцу-ягаду. «Пайду і я туды. Там, наверна, людзі яшчэ». Яна пасматрэла туды і стала дамоў беч. Такі быў страх. Там русалкі гулялі, скакалі. Вісяць на ніх косы, а ані голыя. Яна, як зірнула, так і ня знала «у мяне сэрца ё ці няма».
34. Пра цуды апавядаюць.
Як магазін, так на этым месьце яна жыла. Як на Покаць ідзеш, там-ка пяскі. Яна ішла жаць траву. Ёй паказался, што столькі мелачы, залатых грошай, яны на жоўтым пяску разасланыя. Гаворэ: «Я, што бліжэй падыходжу, яны высыхаюць, і відзьма-нявідзьма».
35. Сумуюць.
Алена каціла бочку золата, і за ёй гналіся. Эта так расказылі, і я расказыю, бандзіты хацелі золата. Яна Богу перахрысцілась: «Расступісь, маць-зямелька!» Зямелька расступілася, яна туды, і золата туды. I так палучылась, ніхто не накапываў, а палучыўся бугор. Быў бальшой, бальшой. Мы ўсе на параход хадзілі, паўз самую дарогу — Аленіна магіла. I цяперь-ка там ёсьць. Людзі ідуць і дажэ Богу перахрышчываюцца. Мы з Навілаўкі хадзілі, так мы цераз Покаць рэчку перайдом і цераз Падасоў’е, палавіну леса прайціць. I тут дарога пачынаецца, ўродзе, як раскрэсы. I тут магіла яе. Як ад нас ідзеш на Гарадоўку, так па левую старану магіла яе. Пробавалі з параходаў іціць ноччу, так аж сумна.
36. Ключы шануюць.
Як на Покаць паварот, Кавалевы ключы былі. Ваду бралі, а пасля таго сталі мыць, і яны ушлі. Няльзя сьціраць. Баяцца плахаты. Ключы як чалавек.
37. Юрыя просяць.
Юрыя прасілі, што б вайны не была. Што б хлопцы жывымі з арміі прышлі.
38. Рушнікамі абракаюцца.
Красты на раскрэсах былі, раней ставілі. Цяпер ня ставяць. Насілі, абракаліся людзі, у каго што, хто рушнічок, хто палатно, хто што — ўсе насілі. У каго што няладнае складаецца, так абракаюцца, што б усё добра была.
Вот, на нашай вулiцы жыве Iван Бясштанны, трыццаць тры гады штаноў не насiў. Там на раскрэсах быў крэст, абракалiся людзi, хто што. А матка, дзяцей у iх ладна была, пашла зьняла эта палатно, зшыла яму штаны. Ён iх надзеў. I зьдзеў. I трыццаць тры гады штаноў не надзяваў.
39. За птушкамi назiраюць
Птушка ляцiць у вырай. Без завадатара яны не паляцяць. Iх — два, адзiн у запасе ё. Есьлi адзiн умарываецца, другi вядзе, i яны нiкагда не саб’юцца. Нябесная паласа ё. I яны па етай паласе ляцяць i назад вазврашчаюцца. Буслы i жураўлi. Эта точна.
40. Сьпяваюць вясной:
Васiль, ты мой Васiлёчэк,
Бела-розавы цьвяточэк,
Первым разам я садзiла,
Я садзiла,
Другiм разам палiвала,
Палiвала,
Трэцьцiм разам я сарвала,
Я сарвала.
Сарву вянок,
Пайду в танок.
41. На Граным тыднi сьпяваюць:
На Граной нядзелi
Русалкi сядзелi.
Ой, рана-рана
Русалкi сядзелi.
Дзевачкi-сястрыцы.
Падайце вадзiцы.
Ой, рана-рана
Падайце вадзiцы.
Хлопчыкi-браткi,
Сьпячыце аладкi.
Ой, рана-рана
Сьпячыце аладкi.
Спасылкi:
1. Навілаўка. 1992, ад Алесенкі А.Б., 1916 г. н., зап. Лапацін Г.I., Матэрыялы этнаграфічных экспедыцый Веткаўскага музэя народнай творчасьці (ЭМ ВМНТ), сш. 51, арк. 7.
2. Фёдараўка, 1991, ад Дзеньдобрай А.Н., 1920 г. н., зап. Лапацін Г.I., сш. 51, арк. 22.
3. Фёдараўка, 1991, ад Пархоменкі В.П., 1913 г. н., зап. Лапацін Г.I., сш. 51, арк. 22.
4-5. Федараўка, 1991, ад Пархоменкі В.П., 1913 г. н., зап. Лапацін Г.I., сш. 51, арк. 21.
6. Фёдараўка, 1996, ад Шахоўскай Н.Д., 1939 г. н., зап. Лапацін Г.I., сш. 69, арк. 1З.
7-9. Фёдараўка, 2000, ад Шахоўскай Н.Д., 1939 г. н., зап. Лапацін Г.I., Раманава Л.Дз. сш. 69, арк. 18.
10. Фёдараўка, 1998, ад Брайковай М.М., 1919 г. н., зап. Лапацін Г.I., сш. 69, арк. 8.
11-13. Фёдараўка, 1996, ад Шахоўскай Н.Д., 1939, зап. Лапацін Г.I., сш. 69, арк. 15.
14. Навілаўка, 1992, ад Алесенкі А.Б., 1916 г. н., зап. Лапацін Г.I., сш. 51, арк. 7.
15. Фёдараўка, 1991, ад Пархоменкі В.П., 1913 г. н., зап. Лапацін Г.I., сш. 51, арк. 22.
16-18. Фёдараўка, 1998, ад Брайковай М.М., 1919 г. н., зап. Лапацін Г.I., сш. 69, арк. 10.
19-20. Фёдараўка, 1991, ад Пархоменкі В.П., 1913 г. н., зап. Лапацін Г.I., сш. 51, арк. 21.
21. Фёдараўка, 1992, ад Дзеньдобрай А.Н.,1920 г. н., зап. Лапацін Г.I., сш.10, арк.42.
22. Фёдараўка, 1998, ад Брайковай М.М., 1919 г. н., зап. Лапацін Г.I., сш. 69, арк. 7.
2З. Фёдараўка, 2000, ад Шахоўскай Н.Д., 1939 г. н., зап. Лапацін Г.I., Раманава Л.Дз. сш. 69, арк. 17.
24. Навілаука, 2000, ад Дзеньдобрай С.Р., 1914 г. н., зап. Лапацін Г.I., Раманава Л.Дз. сш. 70, арк. 21.
25. Фёдараўка, 1998, ад Брайковай М.М., 1919 г. н., зап. Лапацін Г.I., сш. 69, арк. 3.
2б. Навілаўка, 2000, ад Дзеньдобрай С.Р., 1914 г. н., зап. Лапацін Г.I., Раманава Л.Дз., сш. 70, арк. 15.
27. Навілаўка, 1992, ад Алесенкі А.Б., 1916 г. н., зап. Лапацін Г.I., сш. 70, арк.1.
28. Навілаўка, 1992, ад Алесенкі А.Б., 1916 г. н., зап. Лапацін Г.I., сш. 70, арк. 2.
29. Фёдараўка, 1992, ад Аўсяйковай М.П., 1919 г. н., зап. Лапацiн Г.I., сш. 10, арк. 42.
30-33. Фёдараўка, 1992, ад Алесенкі А.Б., 1916 г. н., зап. Лапацiн Г.I., сш. 70, арк. 14, 10, 13, 8, 14.
34-35. Фёдараўка. 1996, ад Шахоўскай Н.Л., 1939 г. н., зап. Лапацiн Г.I., сш, 69, арк. 14. 14-13.
36. Фёдараўка, 2000, ад Шахоўскай Н.Л., 1939 г. н., зап. Лапацiн Г.I., Раманава Л.Дз., сш. 69, арк. 15.
37. Фёдараўка. 1996, ад Шахоўскай Н.Л., 1939 г. н., зап. Лапацiн Г.I., сш. 51. арк. 6.
38. Фёдараўка, 1998, ад Брайковай М.M., 1919 г. н., зап. Лапацiн Г.I., сш. 69, арк. 7.
39. Фёдараўка, 2000, ад Шахоўскай Н.X., 1939 г. н., зап. Лапацiн Г.I., сш. 69. арк. 16.
40. Навiлаўка, 1992, ад Алесенкі А.В., 1916 г. н., зап. Лапацiн Г.I. сш. 51, арк. 15.
41. Фёдараўка, 1991, ад Дзеньдобрай А.Н., 1913 г. н., Аўсяйковай М.П., 1919 г. н., Пархоменкі В.П., 1913 г. н., зап. Лапацiн Г.I., сш. 51, арк. 16.
Аўтар: Генадзь Лапацін, вядучы навуковы супрацоўнік Веткаўскага музэю народнай творчасьці