Зноў праводзіш лета седзячы дома? Адвык ад футбола пасля адшумелага Еўра 2012 і ў прынцыпе не супраць быў бы і згуляць, але ня ведаеш дзе і з кім?
Тады збірай каманду або далучайся да існай і прымай удзел у футбольнай сустрэчы ад ініцыятывы “Хопіць піць – трэба жыць!”, што адбудзецца ў Гомелі 28 ліпеня!
Сустрэнемся на полі!
😉
Дзённая спякота, цяжкая працоўная нядзеля,так падштурхоўвае чалавека ў выходныя правесці разам “з лепшым сябрам” – з гарэлкай альбо півам. Зрання ў нядзелю зноў будзе дрэнна, зноў будзе балець галава, будзе панаваць ўсеагульная млявасць. Захочацца вырыць дома “выміральную яму” і выміраць там увесь нядзельны дзень, бо ў панядзелак трэба ісці на працу. Выходныя праходзяць, а адпачынку і няма. Хіба ж гэта адпачынак? Калі адзін вечар п’еш, а потым, на наступны дзень табе дрэнна! Яно вам трэба?!!
Гомельская ініцыятыва “Хопіць піць – трэба жыць!” прапаноўвае правесці выходныя разам, правесці цвярозыя выходныя.
Давайце разам пачнем з простага, што не патрабуе вялікіх высілкаў, што можа дазволіць сабе кожны. Давайце разам згуляем у футбол!
Што патрэбна ад вас:
– жаданне весела, без ужывання спіртных напояў, правесці выходныя дні
– сабраць каманду сяброў любога ўзросту і полу
Толькі разам мы пераможам у вайне з зялёным змеем!
Толькі з вашай падтрымкай мы можам змяніць нашае жыцце!
Калі: 28 ліпеня, 17.00
Месца правядзення футбольнай сустрэчы яшчэ ўдакладняецца.
Падзея Вконтакте: vk.com/event40340469