Фотавыстава “Беларускі амбратып Vol. 2” у Гомелі

0
1292

Першыя фота з’явіліся на пачатку XIX ст. але дагератыпія хоць і стала рэвалюцыяй, але вымагала ад аб’ектаў здымкаў поўнай нерухомасці, ну а пра выявы жывёлаў ды стыхіі і мова не йшла. Новы метад фатаграфіі — амбратыпію прыдумаў англічанін Фрэдэрык Арчэр, чым скараціў фотапрацэс у 50 разоў. Пазней на змену прыйшла стужка, за ёю — лічба, але адэпты тэхналогіі, якой 150 гадоў засталіся. У Гомельскім музеі друку і фатаграфіі з’явілася выстава “Беларускі амбратып 2”.