Эта публикация подготовлена на основе моих бесед с бывшими жительницами д. Сивенка и пос. Червоный Кут Ветковского района Гомельской области Марией Егоровной Деревяшкиной, 1927 г.р., и Анастасией Даниловной Литвиновой, 1932 г.р. (в настоящее время живут в Ветке).
Сивенка известна по письменным источникам с XVIII в. Согласно топонимическому преданию, название деревни связано с седой («сивой») бабой («Сівенка пачыналася, і жыла адна баба — сівая. Старэнькая. Яна памерла. Вот і прыдражнілі — Сівенка» [ДМЕ]). Червоный Кут был основан малоземельными выходцами из Сивенки, что обусловило общность фольклорной традиции этих деревень. Как заметила М. Е. Деревяшкина, «Сівенка і Чырвоны Кут… Эта адно і тое, што у ніх, што ў нас.». По сообщению А. Д. Литвиновой, Червоный Кут — «сивенский поселок»: «Сівенка і Кут. Эта сівенскі пасёлак. Былі раманаўскімя пасёлкі. Барьбянскія называлісь пасёлкі… Ані адносіліся к Барьбе… <…> А эта пасёлак сівенскі. Кагда-та бацькі да маткі жанілісь, ім матка расказывала, тут лес быў бальшы, нісхадзімы, зямлі было мала, дак карчывалі лес да дубровы дубравалі, разрабатывалі і строіліся — і палучыўся пасёлак».
В результате аварии на Чернобыльской АЭС Сивенка и Червоный Кут в 1991-1992 гг., наряду с другими 58 населенными пунктами Ветковского района, прекратили свое существование, а их жители были расселены по Гомельской и другим областям Белоруссии.
Репертуар этих женщин оказался достаточно обширным. В высшей степени ценным для меня как исследователя оказалось то, что они поделились со мной не только своими примечательными, не фиксировавшимися в других населенных пунктах Ветковского района песнями и заговорами, воспоминаниями об обрядах и праздниках, но и своими размышлениями о них.
Вынужденные оставить свои родные деревни, некоторые переселенки хотели сохранить свои песни, объединившись в фольклорные коллективы при домах культуры1. И сами песни не захотели, образно говоря, приспосабливаться к новым условиям, не захотели быть просто красивыми концертными номерами, а жестко напоминали о своей исконной ритуальной сути. Например, с нарушением их календарной приуроченности М. Е. Деревяшкина связывает природные катаклизмы последнего времени (см. первый из публикуемых текстов).
Народный календарь
■ «Как в народе, так и в природе»
Усе пяюць песні, калі якія. Вісняначку гукаюць — вісной, жыта жнуць у жніво, на Ушэсця [Вознесение] — стралу гукаюць. Ушэсція пройдзя — тады жніво. [Ці можна спяваць жніво ў Каляды?] А еслі ж нам загадывалі пець? [А па закону як?] Па закону нільзя, а ўсё раўно пелі:
Наш Іванька маладзенькі,
Пад ім конік вараненькі,
Кругом поля аб’ізжая,
Усіх жнеічак падганяя.
Ціпер жа дурныя ўсе, калі хто хочуць, тады загадываюць, дак пяём. Пелі. [Раней вашы мамы маглі спяваць калядную ў жніво, а жніўную ў Каляды?] Ну дак, эта ж калісь. Калісь жа пелі, када паложана, а ціпер жа ні глядзяць. Ражаство — жніўныя пей! Якія загадываюць — тыя мы пяём. [Хто загадывая?] Рукавадзіцілі. Начальства. Мы ж самі не пяём, а якую загадаюць, тую пяём. Усякія пелі. Не глядзелі, ці эта — жніво, ці эта — Ражаство, — пелі ўсякія. Маткі нашы… Усё ішло у іх адно за адным. А ціпера-ка во так: усё што ў народзі, то і ў прыродзі. Відзіця, якая прырода? Такі і народ: сёдня — вецер, заўтры — дожч, послізаўтры снег. Німа толку ніякага. І Бог так даець, штоб так як у народзі, так і ў прыродзі. Мы — народ, а Ён прыроду саздае такую. Якоя яблака. Вон чэрві ідзяць. Сыпюцца далоў, німа ні аднаго яблака, штобы із’есць. Адны чэрві. Такія валяюцца — з чырвямі. Было калісь так? Бывала яблачка — наскрозь свеціцца. А ціпер — адны чэрві. Як мы дзелаім Богу, так і Бог нам. Калісь верывалі Богу, чуствавалі, і яблакі свяцілі. А ціпер нясі этыя чэрві свяціць на Спаса. Чэрві! І саміх чэрві з’ядзяць. Ціпер людзі ні паміраюць, а чэзнуць. Такая малітва ё. І яно і праўда: усе людзі пачэзнуць [ДМЕ].
■ Святки (Каляды)
На Каляды вадзілі карагоды. Тады ж не было клубаў. А сабіраліся. Дагаварывалі, дзе бальшая хата, хазяіна, штоб ён пусціў гуляць. Дак ён пусця гуляць, дак мы бульбай аддаём яму ілі грашамі — за зіму. Дагаварыемся, а тады, па суботах ходзім мыць по вочарадзі. А было сколькі, сімнаццаць да васімнаццаць падруг, сабіраімся і гуляім. Як Каляды, дак во. <…>
Хадзілі, пад воканнем пелі. Выносілі ў каго што была. «Добры вечар! Каму пець?» Хазяіну, дзіцям. І скажуць: «Пой хазяіну!»
У хазяіна, у пана, слаўная жана.
Бог яму даў слаўнаю жану. Яго доля!
Закупіла яна да тры гарады.
Бог яму даў слаўнаю жану. Яго доля!2
Первы горадок усё з мужыкамі.
Другі горадок усё з казакамі.
Трэцці горадок усё з панамі.
І з казакамі на вайну іціці.
З мужыкамі зямлю араці.
Зямлю араці, ячмень сеяці.
Ячмень сеяці, піва варыці.
А з панамі дзяцей жаніці.
Піва варыці, свадзьбы гуляці.
Сыноў жаніці, дачок аддаваці.
<…>
[Скажут:] «Малому спейце!»
Малады Віцечка пад вакенцам сядзеў, Он сядзеў, сядзеў, у арла страляў.
— Не страляй у міне, спадаблюсь табе, Як паедам мы ў сваты каралю сватаць. Сваталі, сваталі, да і не высватылі [ДМЕ].
Брат мой і я з братам казу вадзілі. Шубу перавернуць на другі бок, адзяваюць, які-небудзь мальчык надзявае, і патом галаву эту ўбіраюць, дзелаюць рогі, хвост. І яна ужэ, нагнуўшысь, бегае, хвастом этым матае. І эта ж дзярэўня, многа дзяцей услед ходзюць, і большыя і меншыя, падходзяць і к дому, просюцца: «Пусціце казу!» Людзі ж знаюць па стараму абраду, пускаюць. Пусцяць, яны там ужэ папяюць.
— Го-го, каза, го-го, шэрая,
І дзе ты бывала?
— У турэцкай зямле.
Што ты там відала?
— Ягадкі, ягадкі.
— Якія? Якія?
— Салодзенькія.
— Каму ты давала?
— Тым разбойнічкам, што мяне білі.
— Чым цябе білі?
— Дубцамі, дубцамі.
— Якімі? Якімі?
— Бярозавымі.
— Кудой ты ўцякала?
— Лужком, беражком, беразінаю..
(Каза падае.)
— Уставай, каза.
Богу памалісь.
Хрысту пакланісь.
Там цібе просюць
Рэшэт аўса,
Наверх каўбаса.
Пад гарой каза з казяняткамі,
На гарэ вайчок з ваўчаняткамі.
Дзе каза ходзя,
Там жыта родзя.
Дзе каза хвастом,
Там жыта кустом.
Дзе каза рогам,
Там жыта стогам [ЛАД].
Жанатыя, гадоў па сорак, па пейсят, сабіраліся, вадзілі, Маланка называлась. Жэншчыну ўбіралі красіва, як пад вянец, у белае, усё красівае, кругом платок і ленты этыя віселі, длінныя такія, кругом у ленты ўбіралі. Эта ужэ называлася Маланка. А Васіль хадзіў у касцюме у харошым, і па хатах хадзілі, раждзяственскую пелі, бажэственную. І тожы ж многа людзей ходзюць. І дажэ ў Чырвоным Куце яны па пасёлку паходзюць. І ў другі пасёлачак пойдуць. Эта ж Чырвоны Кут адзін пасёлак і другі — эта адзін калхоз, мы на другі хадзілі з ніжняга на верхні называецца. Патом назаўтрага яшчэ можна, яны у Косіцкую пойдуць. У Касіцкай ходзюць, там тожэ каторыя людзі верывалі, у іх другі абрад, но, ўсё раўно, верывалі, пускалі. Хадзілі. Пелі [ЛАД].
Хадзілі. Звязду вадзілі. Хадзілі па дворах, на Куццю, пад Храшчэнне, ці на ўтары дзень Храшчэння. Дак, і на Косіцкую дажэ хадзілі, па Чырвонаму Куту хадзілі, і ў Косіцкую. Дак ім ужэ і плоцяць харашо, і ўсяго давалі.. Абрад такі. Нівеста ўся ў лентах убрана у фаце, і ленты не завязаныя, а так во длінныя, адзета красіва, а жаніх ў касцюмі, белая рубашка на ём. Як маладыя. Раней казалі: Васіль і Маланка. Да. Так называлі. Ета, штоб абходзіць па дворах, маладая пара была. А ўслед жэншчыны, мужыкі хадзілі пелі:
На верцепі звізда сіяла,
Хрыстос радзіўся,
Усім ўзвішчала…
[Называлі Васіль і Маланка альбо жаніх і нявеста?] Ну, ета проста па абраду Васіль і Маланка, маладыя штоб былі, штоб красіва вашлі ў дом маладыя. Паздраўляюць людзей, спрашыяць іх, ці можна зайці, ці можна пець. І пелі «Звязду» [ЛАД].
Я сама варажыла. Паставім зеркала. У стакан вады наллём, персцень вянчальны ўкінем, паўз адзін бок — стакан пусты і палаценцам халшчовым абкруцім. Ну і глядзім. Мы глядзелі, дак мне выйшаў мой. Судзьба мая. Колля абнімалі. Колля ў хату насілі. Хто як [ДМЕ].
Варажылі. Мы і самі варажылі. Эта пад Новы год. Калодцы клалі, кагда-та тапілі печкі, усё лучынка была. На печы лучынка ўсігда у угалку ляжыць, штоб жа яна гарэла харашо. Лучынку кладуць калодцамі. Загадыюць: «Хто са мной будзе векаваць, штоб прышоў вады набіраць». І лажыцца спаць. І, як ужэ лажыцца спаць, гаварылі, што сніцца. Штаны клалі пад голаву мужчынскія, украдуць дзіўчаты ў бацькі ці ў брата, паложуць тожа. Гаварылі так што, хто прыдзе за штанамі, той будзе мне ўжэ мужыком. Перакідалі сапагі чэраз заборы, мяцеліца ж, горы, бегаім, пабягом к тому, перакінім чэраз забор буркі, там, у які бок будзе глядзець ступень, у той бок замуж пойдзеш. Ну, перакінуць, тады бягуць глядзяць, у які бок ляжыць. Эта ўжэ туда замуж пойдзеш. І абнімалі колля бегалі, былі гароды пагарожаны, абніміш, ці будзіш у пару ці ні будзіш. Каторыя пыталіся і на зеркала пад двінаццаць часоў садзяцца, свечкі гараць. Ну, я этага не дзелала [ЛАД].
■ Весна. Гуканне вясны
Усё было па абраду. У пост — паставыя песні пелі. І толькі ўжэ на трэццяй нядзелі. Дзве нядзелі дажэ і на вуліцу ні пускалі, штоб ні пелі там, штоб ні танцавалі. Не пускалі. А ужэ на трэццяй нядзелі адна к адной пойдуць: «Пашліце вясну пагукаем». Праталачкі, там, прымерна, трохі снег раставаў. То з тога дома, то з тога, сабяруцца, стануць, пагукаюць.
Вісна-вісняначка,
Дзе твая дочка Мар’яначка? Пагнала быцу на травіцу, Старому дзеду на рукавіцу, А маладому на панчошку. У старога дзяцей многа, У маладога ні воднага [ЛАД].
Ой, вісна-вісняначка, Дзе твая дочка Мар’яначка? Пагнала быцу на травіцу, Старому дзеду на рукавіцу, А маладому на панчошкі. А не ідзі, дзеўка, за старога, У старога дзяцей многа, А ў маладога ні воднага.
У старога ў барадзе вошы, А ў маладога карман грошай [ДМЕ].
■ Масленица
А калісь каталіся на конях, штоб лён бальшы рос. Дак на конях каталіся з краю на край, штоб лён бальшы рос. Дугі паўбіраім цвятамі, пасадзімся на сані, задок ізделаіць, хазяева, у каго ж бацькі, дак дадуць каня ілі двох. І сядзім усе ўзаду і пяём. Садзімся і пяём.
Ішлі хлопцы слабадою, Звалі дзевачак з сабою. Выходзьце, дзеўкі, з намі, З харошымі малайцамі. Адна дзеўка паслушалась, Села з парнем паехала.
Едзя поля і другоя, На трэццяя з’язжаюць. Стаіць сасна баравая, Плача дзевачка маладая. А вы чуйце, чужыя маткі, Навучайце сваіх дочак, Штобы з хлопцамі ні хадзілі, Хлопцам праўды ні казалі, А ў хлопцаў такая вера, Як на сінім моры пена, А ў хлопцаў столькі праўдачкі, Як на сінім моры раскі [ДМЕ].
■ Пасха
Шкарлупкі, яйцо аблупіш, матка гаварыла, нада закапаць у зямлю, штоб чэрві бульбу ні елі.
Мы перад Паскай козлы ставілі, эта шэсць нада, такія, як целіфонныя стаўбы, шэсць дрэў нам. Прасілі, у каго бацька, у каго. Штоб памаглі прывезці этыя дрэвы, і высока ставілі, адна, другая і яшчэ вот так во дзелаецца прыпорка, тры браўны разам, патом адступаюць ішчэ так — а там брус, і на эты брус вяроўку вілі, так у каго пянька, у каго лён, па жменькі прасілі, штоб звіць вяроўку, нам к Паскі саўюць вяроўку, складаліся дзяўчаты. Прыходзім, разгавеўшы, на первы дзень Паскі, вешаем эту вяроўку, людзі папрыходзюць, сідзяць, старэйшыя, маладзейшыя, калышымся, песні пелі. Первае спяюць:
Мы на новае, на зялёнае, Охі вой люлі на зялёнае, Падыдом пад сад, пад зялёненькі Охі вой люлі пад зялёненькі.
А ў тым садзіку людзі гаворуць Охі вой люлі, людзі гаворуць, Людзі гаворуць, выгаворыюць. Ой, брат у брата да каня прося, Охі вой люлі да каня прося. (Пазабывала) [ЛАД].
■ Стрела
Ты ляці, страла да ўздоўж сіла,
Охі вой люлі, да ўздоўж сіла.
Ты не ўбі, страла, добра молайца,
Охі вой люлі, добра молайца.
Па тым молайцу некаму плакаці,
Охі вой люлі, некаму плакаці.
Матка старэнька, сястра маленька,
Охі вой люлі, сястра маленька.
Сястра маленька, дзеткі дробныя,
Охі вой люлі, дзеткі дробныя,
Дзеткі дробныя, ніўгамонныя,
Охі вой люлі, ніўгамонныя.
[На Куце так вадзілі?] Мы не вадзілі. Мы калышымся на арэлях і пяём. А ў Каляды калядныя песні [ЛАД].
■ Жатва
Бараду дзелалі, як канчалі жыта жаць. Аджынкі эты, так дзелалі бараду. Лёну на бараду ілі з кіюшак, здзелаюць жа бараду якую-та, на палкі навяжуць — і вот табе і барада. І там паставяць на паласе. Як козліка. Козлікам. Вабшчэ — не барада, а каза. На чатыры ножкі. Казу дзелалі. Як услончык. Штоб там дзве ножкі было, і тут дзве ножкі. А тут, ужэ, цвятоў навешываюць. [Услончык каля барады ставілі?] Да. [Жыта кідалі не сжатае?] Кусочык кідалі. На спінку цвяты вешалі, а наперадзі бараду дзелалі з лёна ці з чаго.
Ой, жнеечка з поля ішла,
За поясам да сярпок нісла, На ручачках да дзіцятачку, Насустрэчу да к ёй татачка. — А што ж эта за дзіцятачка?
А дзе ж яна наражалася.
(Яна радзіла ў полі. Тады жнеш і народзіш.) Што ў мяне яна ўдавалася?
Іе ліцо як каліначка, А сама яна як ягадка [ДМЕ].
Усе людзі да дамоў, дамоў,
А я тут заначую, Журбы-гора не пачую. (Свякруха была ліхая.) Пад зялёны ліст я схаваюся.
Шырокім лістам я ўкрыюся [ДМЕ].
Первый зажин. Жыта зажынаюць, штоб была ўдава, каторая нігуляшчая, і штоб ніп’юшчая. Удава. Харошая ўдава. Так паложана.
Залом. Я сама жала жыта, былі такія заломы, нільзя жаць. Тада рукі ломіць. Плахія людзі эта дзелалі. А нада людзі такія, каторыя куклу тую спаляць. Прымерна, кукла завязана ў жыце, эта плахое, хто-та там на крайку як будзеш жыта жаць. У міне сваё было жыта у дзярэўні, сеялі палоскі. Пашла жыта жаць, там кукла завязана і залом дальшы, жыцінкі тры зрэзана, так і стаяць. Я ні стала жыта жаць, прышла дамоў расказала, мужык такі быў, каторы спаліваў этыя куклы. Он прышоў спаліў, гавора: «Большы не надумаецца заламываць жыта і куклу завязываць». Адзін сарваў такую куклу, пастух, жыта шчэ нежатая і кукла завязана. Он узяў і сарваў. Так і з нагамі, і з рукамі, елі-елі яго адлячылі. І баню тапілі, і парылі, і елі прашло. Словы знаюць плахія, урэд дзелаюць.
«Спорыш». Усё ё двайное. Ё сліва двайная, ё і агурэц двайны, ё і картошына двайная. Ну, дак у дзецтві хто-та нам сказаў, што эта нільзя есць — двайняты будуць [ЛАД].
Обеты. Обыденные предметы
У вас такога не было, штоб рушнік ткалі за адзін дзень?] Удовы… Штоб дожч ішоў… Вілі вяроўку. Самі. З лёну ці з пянькі. І ікону куплялі. Георгія куплялі ікону. А тады празнік састаўлялі. Куплялі. Хазяіну станавілі. А ўжэ после пераносілі. Абвяшчалі, штоб ішоў дожч. Удовы самі сабе вяроўку вілі. У магілу людзей апускаць. На гроб.
Куплялі ікону. Якуюсь, я забыла. Дак удовы збіралісь і куплялі ікону. Саўсім дажчу не было. [Куды потым этую ікону?] Хто возьме сабе. Возьме, абед спраўляя, вячэру спраўляя. Пабудзя год — другі хоча ўзяць. «Ну, бяры ты». Абракне на што-небудзь. Штоб было харашо ў домі, у дварэ. Абракне і возьме тую ікону другі. А другі ні хоча даваць: «Я буду!» Апяць абед спраўляя і вячэру. І молюцца [ДМЕ].
Эта кагда-та, матка расказывала, напалі такія ці чэрві, ці як яны называлісь, забыла, з’ідалі ўсё, усё падрад елі, саранча такая, і людзі не маглі нічыго здзелаць, дак абракнулісь саткаць палатно за адзін дзень. Спрялі і саснавалі, і навілі і саткалі, і нанімалі службу, і бацюшка маліўся, і хадзілі па тым палатну. Эта ж не пры мне дзелалася [ЛАД].
Демонология
■ Русалки
Гаварылі, і на агарод штоб ні бегалі, я сама сваіх унукаў пугала. Гавару: «Ні хадзіце ў жыта». Ані ж ні панімаюць, бегаюць па жыту, ламаюць жыта, клычуць, жаць плоха тады, як ані цэлы дзень кружыліся, дак ані цэлы дзень кружыліся, маі ўнукі, русалку выглядалі: дзе тая русалка? Іе ж на самам дзелі німа. Ніхто іе ні бачыў.
На Граной нядзелі
Русалкі ў жыці сядзелі, Русалкі ў жыці сядзелі Ды на дзевачак глядзелі. А вы, дзевачкі-сястрычкі, Вы падайце нам вадзічкі, Вы падайце нам вадзічкі Із халоднае крынічкі.
Надаела вам у жыці стаяці,
Да і калоссямі махаці [ЛАД]3.
■ Домовые и доброхожие
Гаворуць, дамавік доўжэн быць у каждай хаці. Прымерна, еслі сімья харошая, ды ўсё знаець па абраду, дак ён нікога не трогая. Кагда-та на пасёлку расказывалі, не мне было, а маёй цёткі дачка гуляла, патом ішла з гульні, а ён, гавора, сядзіць на дварэ, пугаўкі блісцяць, сам у такім белым, ува ўсім белым. Яна іспугалась, закрычала і ўцякаць. Інагда расказывалі, што ў жыце ўстрячалі такіх красівых дабрахожых, то ў лясу. Людзі гаворуць, што кагда-та было, а нам не.
Пра калісяшняя гаварылі. Старыя людзі гаворуць, што сколькі людзей невідзімых, столькі відзімых. А праўда эта, непраўда, этага ніхто не можа сказаць.
Баба мая памерла, а дзед узяў з Бесядзі другую. Дак яна пашла ў ягады ў Куцень. І вот прышла. Кнутам як лясня да лясня! Як лясня да лясня! У лясу. Я тады пагляжу: маленькія людзі — мужык і жэншчына і маленькая — малюсенькія людзі. З карзіначкай ходзяць, ягады збіраюць. Эта баба нам расказала. Гавора, я іспугалася, а тады дзе і дзеліся? Што за людзі? Наверна, этыя дабрахожыя. Красівенька адзеты, но маленькія: і сам, і сама, і малое. І з карзіначкамі. Ягады сабіралі. Гавора, тады дзе і дзеліся. А зразу кнутам, як хто лясня да лясня! Лясня да лясня [ЛАД].
Народная магия
■ Скотоводческая магия
Кароўку выганялі, людзі зналі, што дзелаць, штоб дамоў хадзіла. Пакладуць замок ад хаты і запіраюць: «Як замок хаты пільнуя, штоб скацінка, рабая шарсцінка, двара пільнавала». <…>
Кладуць на фортачку замок (з дому біруць замок, што запіраюць хату) і запіраюць і гаворуць: «Як замок хату пільнуя, штоб скацінка, рабая шарсцінка, дом пільнавала, штоб нікуды ні хадзіла і ні блудзіла». <…>
Такая мода такая была. Ідуць замуж: фартух, і на галаву чапец даюць. Дак фартух носюць кажды дзень, дажы чэраз дарогу не давалі прайціць, нельзя было прайціць. Штоб фартух не сымала. А як карову выганяя ў поле, кладзець на фортачку, на парог штоб карова дамоў хадзіла: «Як фартух міне, раба Божаю Марыю, пільнуя, так штоб карова двара пільнавала» [ДМЕ].
■ Метеорологическая магия
Када граза, малілісь ад гразы і выносілі свячоныя, вот, када на Паску свецюць, і там то скацерка, то палаценцы, людзі берагуць, і када граза, дак яны на палку, і кругом хаты ходзюць і з той трапкай, ці з палаценцам, ці скацеркай — што свяцілі: яйца, паску.
Бралі і свечкі грамнічныя, у каго былі такія свечкі. Як прыдуць, у хаці красты панадзелаюць: над парогам, у сенцах, над брусам. І свечкі тыя, як граза, запалівалі [ДМЕ].
■ Лечебная магия
Если ребенок не спит. Бабкі гаварылі. Пад курэй насілі солі і хлеба. Кідаюць ім. Яны сядзяць на куросанні, ужо, увечары. А дзіцёнка прынясуць туды, пад куросання, і хлеба і солі кінуць і гаворуць: «Куркі, куркі, наце вам хлеб і соль, аддайце рабу Божжаму маладзенцу (Івану ці Раману) сон».
Заговор «ад спугу». Госпаду Богу памалюсь. Усім святым пакланюсь. Выгаварываю іспуг з яркіх вачэй, з буйных вушэй, з румянага ліца, з белага цела, з жоўтай касці, з рэцівага сэрца, з жыл-паджыл, з пальчыкаў, сустаўчыкаў, з нагцей, кагцей. Выгаварываю іспуг, іссылаю на мхі, балоты, гнілыя калоды, на сінія мара. На сінім моры краскі не расцвіталі, штоб так ў раба Божжага маладзенца (Івана) ніякія балезні не бывалі ні спуганыя, ні ўлёчныя, ні ўрочныя, ні пасмешныя, ні ўцешныя, ні калючыя, ні балючыя, ні свярбучыя. (Тры разы гаворуць.)
Лечение бородавки. Суроваю нітку нада ўзяць да паперавязываць, у гной закапаць. Нітка сагніе — і барадаўкі ня будзя [ДМЕ].
Духовный стих
Ой ты, поля, полюшка шырока,
Як па тым полю да ніхто ні прахажывая,
Толькі шлі-прайшлі да два ангелы,
Два ангелы-архангелы,
За сабой вялі душу грэшнаю,
А ты, грэшна душа, чаму ў рай ні пайшла?
А чым ты, душа, правінілася,
А ці пьянствам, ці хуліганствам,
Ці вянок разлучыла?
А ў нашым раю жыць весела,
Жыць весела, толькі некаму.
Пасрадзі рая стаіць купаросная,
На тым дрэві пяюць пцічкі,
Пяюць песенкі серафімскія,
Галасочкі у іх херувімскія [ДМЕ].
Примечания
- См. об этом: Лапацін Г. І. «У нас песьні праз мяжу не ідуць…» Аб культуры выканання абрадавых тэкстаў // Палевая фалькларыстыка і этналогія. Даследаванне лакальных культур Беларусі / Уклад. І. Ю. Смірновай. Мінск, 2008. С. 143-149; Он же. «Штоб вышай угору.» Канцэпцыя падводу ў фальклонай традыцыі // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання: Зб. навук. прац удзельнікаў VI Міжнар. навук.-практ. канф. (Мінск, 27-29 красавіка 2012 г.) / Рэдкал.: М. А. Мажэйка (адк. рэд.) [і інш.]. Мінск, 2012. С. 179-182; Он же. «Што ў народзе, тое і ў прыродзе.» Аб уплыве календарна-практычнага вопыту носьбітаў традыцыі на дыялектную фразеалогі // Славянская мифология: Сб. ст. / Редкол. В. И. Коваль (отв. ред.) [и др.]. Гомель, 2015. С. 163-166.
- Припев повторяется после каждой строки.
- Песня была записана также от М. Е. Деревяшкиной.
Список информантов
ДМА — Деревяшкина Мария Егоровна, зап. в 2005 г. (Тетр. 60. Л. 23-29, 22а, 22б) и в 2008 г. (Тетр. 60. Л. 35-36).
ЛАД — Литвинова Анастасия Даниловна, зап. в 2005 г. (Тетр. 63. Л. 15-18).
Автор: Гeннaдий Исаакович Лопатин
Источник: Живая старина. 3 (91) 2016. С. 46-48.