Фларонімы ў мянушках Гомельшчыны

0
718
фларонімы ў мянушках Гомельшчыны

У гаворках Гомельшчыны, як і ў іншых дыялектах, поруч з прозвішчамі шырока ўжываюцца мянушкі. Прозвішчы ў штодзённым побыце вёскі не з’яўляюцца прывычнымі, агульнаўжывальнымі. Іх функцыю звычайна выконваюць тут вельмі пашыраныя розныя мянушкі. У якасці мянушкі практычна магло ўжывацца любое слова, якое вядома ў мове вяскоўцаў. Імёны-мянушкі, як слушна заўважае Усціновіч А.К., надаваліся людзям па самых разнастайных прыкмегах і ў розныя перыяды жыцця чалавека: а) па асацыяцыі з якімі-небудзь жывёламі, птушкамі, прадметамі; б) па фізічных недахопах; в) па занятках, прафесіях, пасадах; г) па падзеях у жыцці чалавека ці калектыву; д) па чарговасці нараджэння, па адносінах бацькоў да факта паяўлення дзіцяці і інш. [1]. Гэтыя групы лексікі былі блізкімі да практычнага паўсядзённага жыцця людзей і вызначаюцца шматпланавасцю зместу.

Сваёй арыгінальнасцю і адметнасцю ў гаворках Гомельшчыны сярод імён-мянушак вызначаюцца фларонімы, у аснове якіх ляжыць лексічнае значэнне апелятыва:

  1. Назвы раслін: Адуванчык “з кучаравымі жоўтымі валасамі” (в. Станькаў Раг., в. Баршчоўка Добр ); Бамбук “высокі і худы” (г. Гомель); Банан “вельмі любіў бананы” (в. Леніна Добр.); Бульба а) “рабіла шмат страў з бульб ы” (г.п. Церахоўка Добр.), б) “кірпаты нос” (в. Уборак Лоеўск), в) “з вялікай галавой” (в. Буда Люшаўская Б-Каш.); Бульбеш “любіў стравы з бульбы” (в. Леніна Добр.); Бурак (Бурачок) “вельмі сарамлівы (в. Саўхозная Б-Каш., в. Ціхінічы Раг.); Г арбуз “з вялікім жыватом” (в. Вуглы Раг.); Г арбузка “малы і тоўсты” (в. Прысно Ветк.); Гарох “любіў страву з гароху” (в. Леніна Добр.); Гурок а) “вьгсокі і худы” (в. Васільеўка Добр.), б) “любіў агуркі” (в. Бяланавічы Петр.); Васілёк “з блакітнымі вачыма” (г.п. Церахоўка Добр.); Вербачка “шмат плача” (в. Карма Добр.); Дынька “малы, тоўсты” (в. Леніна Добр.); Зверабой “лячыў травамі” (в. Васільеўка Добр.); Кавун а) “з вялікім круглым жыватом” (в. Рудня Целяшоўская Гом.), б) “з чырвоным тварам і круглай галавой” (в. Станькаў Раг.); Каліна а) “прыгожая, статная” (п. Красны Маяк Гом.), б) “ад прозвішча Калінковіч” (г. Гомель); Как­тус “востры на язык” (в. Рэчкі Ветк ); Камыш “высокі з чорнымі валасамі” (в. Кругавец Добр.); Капуста “надзявала на сябе шмат адзення” (в. Пыхань Ветк.); Качан а) “безбацькавец, знайшлі ў капусце” (в. Целяшы Гом.), б) “касалапы” (г.п. Церахоўка Добр.), в) “галава ў форме качана” (в. Маркавічы Гом.), г) “невысокі і тоўсты” (в. Станькаў Раг.); Кіеўка “гарбаты” (г.п. Церахоўка Добр.); Кісліца “кіслы выгляд твару” (в. Насовічы Добр.); Колас “высокі іхуды” (в. Заходы Рэч.); Крапіўка “востры на язык” (г.п. Церахоўка Добр.); Лапітка “любіў лапітку”. Лапітка — мясцовая назва гароху (в. Кругавец Добр.); Лапух “разумова абмежаваны” (в. Насовічы Добр.); Лён “ад прозвішча Лёнаў” (в. Старое Сяло Ветк.); Люцік “малы ростам” (в. Хальч Ветк.); Мак “любіў булкі з макам” (в. Маркавічы Гом.); Макаўчык “садзіў многа маку” (в. Алексічы Хойн.); Маліна а) “вырошчваў маліну” (в. Ліпнякі Лоеўск.), б) “ад прозвішча Маліноўскі” (в. Хальч Вегк.); Маркоўка а) “вельмі высокі” (в. Буда Люшаўская Б-Каш.), б) “любіў моркву” (в. Шарпілаўка Гом ); Махорка “вырошчваў і курыў табак” (в. Леніна Добр.); Мятлік “з светла-рыжымі валасамі” (в. Стоўпня Раг.); Падсолнух “з рыжымі валасамі” (в. Леніна Добр.); Памідор “з чырвоным тварам” (в. Млынок Ельск, в. Малешаў Жытк.); Папаратнік “любіў лес” (в. Бяланавічы Петр.); Перац а) “востры на язык” (в. Леніна Добр.), б) “малы, але злы” (в. Майскае Жлоб., в. Міцуры Петр.); в) “любіў востры перац” (в. Свяцілавічы Ветк.); Рамашка “белыя валасы” (в. Леніна Добр.); Роза “вельмі прыгожая” (в. Асобіна Б-Каш.); Рэпка “малы і тоўсты” (в. Новыя Маркавічы Жлоб.); Цыбульнік а) “вырошчваў добрую цыбулю (в. Ванюжычы Петр.), б) “ноччу краў цыбулю” (в. Струмень Карм.); Цыбуля “тоўсты, з круглым жыватом” (в. Шкураты Браг.); Цыбуліна “злы” (г.п. Церахоўка Добр.).
  2. Назвы дрэў і іх пладоў: Арэх а) “малы ростам” (в. Гіроў Рэч.), б) “любіў збіраць арэхі” (в. Леніна Добр.); Асіна “баязлівы” (в. Карма Добр.); Антонаўка “трымаў шмат у садзе” (г.п. Церахоўка Добр.); Бяроза (Бярозка) а) “прыгожая, статная” (г.п. Церахоўка Добр.), б) “ад частага ўжывання выразу “Бярозка ты мая. ” (в. Курганне Раг.), в) “ад прозвішча Бярозаўскі, Беразоўскі” (в. Леніна Добр.); Вішня “тоўстая і чырвоная” (в. Малешаў Жытк); Вішанька

а) “прыгожая, статная” (в. Карма Добр.), б) “п’яніца, піў вішнёвае віно” (п. Дзевятае Студзеня ); Груша “галава формы грушы” (в. Кругавец Добр.); Дзічка “дзічыўся людзей, жыў асобна” (п. Вялікі Мох Б-Каш.); Дуб а) “высокі, прыгожы” (п. Камінтэрн Б-Каш.), б) “разумова абмежаваны (в. Бывалькі Лоеўск.); Жолуд “малы ростам (в. Славань Светл.); Лімон “заўсёды кіслы выгляд твару (в. Карма Добр.); Персік “ружовы твар” (в. Хальч Ветк.); Рабіна “кучаравая (г.п. Церахоўка Добр); Сліва а) “сіні твар ад алкаголю (г. Рагачоў) б) “ад прозвішча Сліўны (в. Ціхінічы Раг.); Таполя (Топаль) а) “тоўсты, малы ростам” (г.п. Церахоўка Добр.), б) “ад прозвішча Топальцаў (в. Леніна Добр ).

  1. Назвы грыбоў: Апенька “разумова абмежаваны” (в. Шарпілаўка Гом.); Баравіі “невысокі, дужы” (в. Колкі Петр., в. Рагі Гом.); Грыб а) “тоўстыя губы” (г.п. Церахоўка Добр.), б) “ад прозвішча Грыбаў (в. Лапаціна Гом.); Масляк “ з тоўстымі губамі, слюнявы” (в. Тонеж Лельч.); Маслякі “любіў збіраць маслякі” (в. Старое Сяло Ветк.); Мухамор “з чыр­воным тварам” (в. Касцюкоўка); Смарчок “малы ростам” (в. Рагі Гом.); Сыраежка “любіў збі­раць” (в. Аляксандраўка Рэч., в. Мічуры Петр.).

Фактычны матэрыял сведчыць, што фларонімы ў мянушках Гомельшчыны складаюці значны пласт лексікі. Гумар, народная дасціпнасць і назіральнасць носьбітаў гаворкі з’яўляюцца рашаючымі фактарамі іх утварэння і ўжывання. Яны з’яўляюцца натуральнымі прадуктамі жывога ўжывання і на канкрэтных прыкладах дэманструюць шырокія словаўтваральньй магчымасці народна-дыялектнай мовы.

* Ілюстрацыйны матэрыял падаецца згодна фанетычным асаблівасцям гаворак
**Страчаныя вёскі.

Літаратура

  1. Усціновіч, А.К. Антрапанімія Гродзеншчьшы і Брэстчыны (XIV-XVIII стст.) А.К. Усціновіч. – Мн., 1975. – С. 107.

Спіс умоўных скарачэнняў (раёнаў):

Б-Каш. – Буда-Кашалёўскі; Браг, – Брагінскі, Ветк. – Веткаўскі; Гом. – Гомельскі; Добр. – Добрушскі; Ельск. – Ельскі; Жлоб. – Жлобінскі; Жытк. – Жыткавіцкі; Карм. – Кар- мянскі, Лельч. – Лельчыцкі; Лоеўск. – Лоеўскі; Петр. – Петрыкаўскі; Раг. — Рагачоўскі, Рэч. – Рэчыцкі; Светл. – Светлагорскі; Хойн. – Хойніцкі.


Аўтары:
У.А. Бобрык, У.Д. Кніга
Крыніца: «Скарына і наш час», V Міжнародная навуковая канф. (2011, Гомель). Міжнародная навуковая канферэнцыя «Скарына і наш час», 14-15 кастрычніка 2011 г.: [матэрыялы] / рэдкал.: А. А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2011. – 302 с. Ст. 41-42.