2 лютага у Гомелі адбылася прэзентацыя фільма вытворчасці ГМКГА “Талака” з цыклу “Невядомыя землякі” – “Пётр Карповіч – герой-антыгерой”. Узнятае ў гэтай стужцы пытанне абудзіла гледачоў на бурлівае абмеркаванне.
Што рабіць, калі вакол цябе здзяйсняецца зло, калі яно сыходзіць непакараным, калі прыгнятаюць кволага і безабароннага?
Застацца ў цені або пачаць дзейнічаць?
І калі дзейнічаць то якім чынам – радыкальна ды рашуча, помсцячы злу, альбо паступова ды памяркоўна, расцягваючы па часе ягонае панаванне?
На прыкладзе жыцця нашага земляка мы паспрабуем паказаць усю супярэчлівасць пастаўленых пытанняў.
Пасля яго прагляду кожны зможа сам адказаць на гэтае пытанне і выказаць сваё меркаванне.
[td_video_youtube playlist_title=”” playlist_yt=”TEJWrKVug-E, 5Sz0kTgu7QU, na1-OzwZg0w, w19w6zpRJn8, JX3O6SjDv2Y” playlist_auto_play=”0″]