Фільм “Талакі” пра Станіслава Шабунеўскага

0
1239
Станислав Шабуневский, Гомель

20 кастрычніка 2009 году споўнілася 20 год з дня рэабілітацыі архітэктара Станіслава Шабунеўскага жыццё і творчасць якога неразрыўна звязаны з Гомелем.

Сваім мастацтвам архітэктар зрабіў значны ўнёсак у градабудаванне ды архітэктуру Гомеля. Цягам 35-ці год Станіслаў Шабунеўскі з’яўляўся цэнтральнай фігурай архітэктурна–будаўнічай праграмы развіцця горада. Ён будаваў жылыя дамы, адміністрацыйныя будынкі, шпіталі, паркі, храмы, гатэлі. Ягоная архітэктурная спадчына добра захавалася  ў Гомелі, да нашых часоў дайшлі каля дваццаці будынкаў спраектаваных Станіславам Шабунеўскім.

Летась  актывісты грамадскай краязнаўчай арганізацыі Талака зладзілі пешую экскурсію “Горад Станіслава Шабунеўскага”, а сёлета да дваццацігоддзя з дня рэабілітацыі знялі аднаіменную відэаэккурсію

Пяцідзесяціхвілінны відэаматэрыял утрымлівае багатую біяграфічную, гістарычную інфармацыю і канешне падрабязнае апісанне архітэктуранй спадчыны  Станіслава Шабунеўскага.

Прыемнага прагляду!

[td_video_youtube playlist_title=”” playlist_yt=”imtj-gfnfoQ, uh3hoNRVWuo, ij_jnxmqXA4, PT1B128eY-k, LcV4ub5jkEg, MTp6fwTYHZE” playlist_auto_play=”0″]