Фэст «Вялікая вада» ў вёсцы Чырвоны Кастрычнік

0
214

Гэтай вясною вёска, якая стала прытулкам і новым домам для некалькіх гараджанаў, пераўтварылася на два дні ў выспу, на якую можна дабрацца толькі на лодцы ці плыце. Арт-фэст «Вялікая вада» прайшоў 5-6 траўня і сабраў вялікую колькасць самых розных людзей, аб’яднаных любоўю да мастацтва ва ўсіх яго праявах.

Удзельнікаў чакала двухкіламетровая пераправа, беларускія і літоўскія музыкі, народныя абрады, карагоды, а таксама дзіцячая праграма.

Аўтар відэа: Максім Любін