Міжнародны музычны фестываль Be Free праводзіўся у гэтым годзе ужо ў трэці раз. Папярэднікамі Чарнігава былі Луцк і Львоў, якія віталі ўсіх выканаўцаў і аматараў незалежнай музыкі у папярэднія гады. Фэст задумваўся як магчымасць для ўсіх беларускіх музычных калектываў выказаць сваю думку і паказаць сваю творчасць, якая, нажаль, не заўсёды знаходзіць паразуменне ўва уладаў Беларусі.
Фэст Be Free 2009 у Чарнігаве сабраў вялікую колькасць творчых калектываў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. Сярод самых знакамітых удзельнікаў Be Free 2009 можна адзначыць гурты “Ляпіс Трубяцкой”, “Воплі Відаплясава”, “ULIS”, “Vladivostok”.
Дзякуючы таму, што да Чарнігава (у параўнанні з Луцкам ды Львовам) з Беларусі дабрацца было вельмі проста ў гэтым годзе на Be Free з’ехалася вялізарная колькасць беларусаў.
Сябры ГМКГА “Талака” не маглі абмінуць сваёй увагай гэты фэст жыцця ды музыкі і наведалі яго!
Праглядаем нашыя відэа!!!
Выступ беларускага гурту Litvin Troll
Гомельскі гурт Glofira
Алег Скрыпка і ягоны гурт “Воплі Відаплясава”
[td_video_youtube playlist_title=”” playlist_yt=”7RuI3jK10FM, JzOMA-h0xDE, bw-5Awcax2g” playlist_auto_play=”0″]
Выступ аднаго з хэдлайнэраў Be Free 2009 – беларускага гурта “Ляпіс Трубяцкой”
Асабліва хацелася б адзначыць, што ў гэтым годзе у Чарнігаў паехалі і два рок-гурта з Гомеля – гэта Re1ikt і Glofira!
Be Free 2009 у Чарнігаве прайшоў вельмі паспяхова. Было весела і цікава. Чакаем наступнага году!