Купалле — бадай што самае таямнічае свята з каранямі ў паганстве, якое па логіцы рэчаў ужо даўно мусіла знікнуць, як знікла ў шматлікіх славянскіх традыцыях. Але абрад жыве.
Якім чынам, якім цудам? І што сапраўднага застаецца ў тых святкаваннях, што зараз адбываюцца ў нашых гарадах — з шашлыком і алкаголем?
Госць рубрыкі “Тэт-а-тэт” сёння — этнолаг, дырэктар Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Пятро Цалка.