Паспяхова прайшлі сустрэчы ў Магілёве, Гродна, Віцебску, Наваполацку.
Нагадаем, што Фан-клуб беларускага року гэта нефармальнае аб’яднанне, створанае Беларускай Музычнай Альтэрнатывай (www.belmusic.org), для аб’яднання аматараў беларускай музыкі з розных куткоў Беларусі з мэтай папулярызацыі айчыннай музычнай культуры. У межах сустрэч адбываюцца дыскусіі на музычныя тэмы.
Аўтары кніг “Праз рок-прызму” і “222 альбомы беларускага року” Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй прэзентуюць свае выданні.
Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй знакамітыя музычныя крытыкі. Пра беларускі рок пішуць з пачатку 80-ых гадоў. Іх першая кніга “Праз рок-прызму” выйшла у 1989 годзе у ЗША.
“222 альбомы беларускага року” – працяг іх першай кнігі (без аніякіх паўтораў). Выданьне уяўляе з сябе практычна энцыклапедыю беларускай музыкі, бо праз выданьне альбомаў можна прасачыць гісторыю айчыннага року. Кніга расказвае пра альбомы нашых каманд, што выходзілі не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША да Польшчы, Расеі ды Францыі, Нямеччыне і Велікабрытаніі і іншых краінах ад 30 гадоў да нашых дзён.
26 траўня а 18.00 на управе АГП (Палесская, 52) адбудзецца чарговая сустрэча-прэзентацыя кнігі “222 альбомы беларускага року”.
Беларускі бард Андрэй Плясанаў пазнаёміць вас са сваёй творчасцю падчас сустрэчы.
Усім наведнікам ў падарунак дыск “Фестывальны рух Беларусі” ад фан-клуба “Будзьма свабоднымі”.
Уваход свабодны
ГМКГА “Талака”