Этна-вечарына з гомельскай “Талакой” і гуртом VURAJ

0
1341
Этна-вечарына ў Гомелі з удзелам гурта Вурай

Упершыню ў Гомелі адбудзецца звышнефарматная вечарына. На ёй ГМКГА “Талака” прэзентуе вынікі сваіх этнаграфічных вандровак і ўласны мультфільм, зроблены па матывах фальклора Гомельшчыны.

Гасцямі вечара будзе фолк-гурт Vuraj, які ня дасць вам упасць!

Прыходзьце самі, запрашайце сяброў, бярыце дзетак, бо вас чакае вечар цудоўнай музыкі, беларускіх казачак, народных танцаў!

Калі: 26 студзеня ў 17.00

Дзе: Палацы культуры “Беліцкі” (вул. Севастопальская, 61А, праезд да прып. “2 школа”)

Уваход вольны.

Мерапрыемства Вконтакте: vk.com/vuraj_expedition

Вандруйма разам ў свет этнічнай музыкі!

Вурай, гурт, группа