Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі прапаноўвае наведаць неардынарную этна-імпрэзу “Як пушчу стралу…” і дакрануцца да гісторыі абраду з тысячагадовымі каранямі.
У праграме:
- лекцыя “Абраднасць і паэзія Пахавання Стралы” ад супрацоўнікаў Веткаўскага музея;
- прагляд і абмеркаванне кароткаметражнага дакументальнага фільма “Пахаванне Стралы”;
- фотавыстава “Як пушчу Стралу…”;
- майстар-клас па традыцыйных карагодах і традыцыйных спевах (на аснове экспедыцыйных матэрыялаў абраду “Пахаванне стралы”);
- выступ фальклорнага калектыва “Стаўбунскія вячоркі”;
- традыцыйныя танцы пад гармонь і дуду.
Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы ГМКГА “Талака”.
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі, плошча Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 30 красавіка (нядзеля) 2017 года, 12:00
Кошт удзелу: 2 р. 00 к.
Для ўдзельнікаў у традыцыйных строях – уваход вольны
Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87