Валанцёрская служба «Вясны» зноў вязе кіно і размовы пра важнае ды складанае ў Гомель. На гэты раз (і як заўсёды — бясплатна) 25 ліпеня, да прагляду прапануецца фільм «Эксперымент» (анг. The Experiment) — псіхалагічны трылер 2010 года.
Гэта рэмэйк фільма 2001 года «Das Experiment», які базуецца на падзеях сусветнавядомага турэмнага эксперымента псіхолага Філіпа Зымбарда. Пасля прагляду фільму ўсе ахвочыя могуць застацца і паспрабаваць разам з дапамогай мадэратара абмеркаваць тое, што ўбачым у стужцы і як гэта звязана (ці зусім не) з кожн(ым/-ай) з нас.
Дата: 25-га ліпеня, аўторак
Месца: КАЎЧЭГ, арт-прастора ў Гомелі (праспект Перамогі, 2а, другі паверх)
Час: а 18:30.
Уваход свабодны! Кава і печыўкі гарантаваныя!
)
Прыходзьце самі і бярыце сяброў!