Экскурсія па раёне, які знікае – Спасава слабада

0
1053
Спасова Слобода, Гомель, слобода, церковь

Шаноўнае спадарства!

ГМКГА “Талака” запрашае 4 траўня ўсіх неабыякавых гамельчукоў на другую экскурсію з цыклу “Горад, які знікае”. Гэтым разам мы пройдземся па раёне старога Гомеля, што меў назву “Спасава слабада”.

Не заставайцеся абыякавымі да лёса гісторыі роднага горада!

Далучайцеся і прывадзіце сяброў!

Спасава слабада – адзін са старажытных раёнаў нашага горада, які знаходзіўся між сучасных вуліц Пралетарскай, Камісарава, Фрунзе і Гагарына. Сваю назву атрымаў з-за маленькага храма, вакол якога напрыканцы XVII ст. пачалі масава сяліцца стараверы з Расіі.

Традыцыйная гістарычная драўляная забудова Гомеля знаходзіцца зараз пад пагрозай поўнага знішчэння. Паводле нядаўна зацверджанага новага генплана развіцця горада ўсю аднапавярховую забудову ў цэнтры горада, нягледзячы на ейную гістарычную, архітэктурную або мастацкую вартасць плануюць знесці.

Намаганні гомельскіх гісторыкаў і актывістаў па стварэнні адмысловых ахоўных зонаў або музеяў пад адкрытым небам пакуль застаюцца марнымі.

Весці эскурсію будзе Адрэй Скідан, навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея і краязнаўца.

Эскурсія па раёне старога Гомеля “Спасава слабада” дапаможа вам:

– даведацца як жылі стараверы і чаго новага яны прыўнеслі ў жыццё старога Гомеля;

– азнаёміцца з асаблівасцямі архітэктуры гэтага раёна горада, у тым ліку і ўнікальнай стараверскай Ільінскай царквой;

– адчуць атмасферу тых далёкіх часоў і зразумець чаму важна захаваць гэтую каштоўнасць;

А таксама:

– азнаёміцца з гісторыяй старога Гомеля і даведацца як жылі нашыя продкі ў ХІХ – пач. ХХ ст.

– зразумець адметнасць традыцыйнай гарадской забудовы нашага рэгіёна

– усведаміць сэнс шматлікіх сімвалаў увасобленых у дэкоры і аздабленні старых дамоў нашага горада

– знайсці цікавых і неардынарных сяброў, што неабыякавыя да гісторыі ўласнага краю

– весела пабавіць час у прыемнай атмасферы

Не заставайцеся абыякавымі да лёса гісторыі роднага горада!

Далучайцеся і прывадзіце сяброў!

Калі: 4 траўня, 17:30

Дзе: збор адбудзецца каля галоўнага ўвахода ў парк ім. Луначарскага (цэнтральны парк што ля палаца Румянцавых-Паскевічаў)

Падзея Вконтакте: vk.com/spasavaslabada

Падзея Facebook: facebook.com/talaka.nashkraj

Кантакты: (44) 7494166 (Яўген Меркіс)

Нагадваем, што гэта першая экскурсія, якую ладзіла ГМКГА “Талака” па “Горадзе, які знікае” была прысвечана забудове старога раёна горада “Свісток”.