Экскурсія па горадзе, які знікае – раён Свісток

0
1120
забудова, Гомель, Свисток, район

Шаноўнае спадарства!

ГМКГА “Талака” запрашае 18 красавіка ўсіх неабыякавых гамельчукоў на экскурсію па вуліцах са старой драўлянай забудовай у Гомелі. На першай эскурсіі вас чакае “Свісток” – раён старога Гомеля.

Не заставайцеся абыякавымі да лёса гісторыі роднага горада!

Далучайцеся і прывадзіце сяброў!

Традыцыйная гісторыка-архітэктурная драўляная забудова Гомеля знаходзіцца зараз пад пагрозай поўнага знішчэння. Паводле нядаўна зацверджанага новага генплана развіцця горада ўсю аднапавярховую забудову ў цэнтры горада, нягледзячы на ейную гістарычную, архітэктурную або мастацкую вартасць плануюць знесці.

Намаганні гомельскіх гісторыкаў і актывістаў па стварэнні адмысловых ахоўных зонаў або музеяў пад адкрытым небам пакуль застаюцца марнымі.

Весці эскурсію будзе Адрэй Скідан, навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея і краязнаўца.

Эскурсія па раёне старога Гомеля “Свісток” дапаможа вам:

– азнаёміцца з гісторыяй старога Гомеля і даведацца як жылі нашыя продкі ў ХІХ – пач. ХХ ст.

– зразумець адметнасць традыцыйнай гарадской забудовы нашага рэгіёна

– усведаміць сэнс шматлікіх сімвалаў увасобленых у дэкоры і аздабленні старых дамоў нашага горада

– знайсці цікавых і неардынарных сяброў, што неабыякавыя да гісторыі ўласнага краю

– весела пабавіць час у прыемнай атмасферы

Калі: 18 красавіка, 17:00

Дзе: збор адбудзецца каля Лялечнага тэатра ў Гомелі (вул. Пушкіна, 14)

Кантакты: (44) 7494166, Яўген Меркіс

Падзея Вконтакте: vk.com/staryhomel