Экскурсія па горадзе, які знікае – раён Залінія

0
944
Залінія, Гомель, Залиния

Шаноўнае спадарства!

ГМКГА “Талака” запрашае 29 траўня ўсіх неабыякавых гамельчукоў на трэцюю экскурсію з цыклу “Горад, які знікае”.

Гэтым разам мы пройдземся па раёне старога Гомеля, што мае назву “Залінія”.

Прыходзце самі і запрашайце сяброў!

Гомельскі “залінейны” раён – частка горада, што пачала забудоўвацца за лініяй чыгункі адкуль і атрымала сваю назву. Асноўнымі насельнікамі раёну былі чыгуначныя служачыя і рабочыя. У сваёй масе складаецца з аднапавярховай забудовы сядзібнага тыпа. Гэта маленькі кавалак яшчэ мала кранутага старога Гомеля.

На дадзены момант традыцыйная гістарычная драўляная забудова Гомеля знаходзіцца зараз пад пагрозай поўнага знішчэння. Паводле нядаўна зацверджанага новага генплана развіцця горада ўсю аднапавярховую забудову ў цэнтры горада, нягледзячы на ейную гістарычную, архітэктурную або мастацкую вартасць плануюць знесці.

Намаганні гомельскіх гісторыкаў і актывістаў па стварэнні адмысловых ахоўных зонаў або музеяў пад адкрытым небам пакуль застаюцца марнымі.

Весці эскурсію будзе Адрэй Скідан, навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея і краязнаўца.

Эскурсія па раёне старога Гомеля “Спасава слабада” дапаможа вам:

– даведацца як жылі простыя гамельчукі і што яны прыўнеслі ў наш горад;

– азнаёміцца з асаблівасцямі сядзібнай драўлянай архітэктуры;

– убачыць адну з нешматлікіх цалкам брукаваных (яшчэ з дарэвалюцыйных часоў) вуліц;

– адчуць атмасферу тых далёкіх часоў і зразумець чаму важна захаваць гэтую каштоўнасць;

А таксама:

– азнаёміцца з гісторыяй старога Гомеля і даведацца як жылі нашыя продкі ў ХІХ – пач. ХХ ст.

– зразумець адметнасць традыцыйнай гарадской забудовы нашага рэгіёна

– усведаміць сэнс шматлікіх сімвалаў увасобленых у дэкоры і аздабленні старых дамоў нашага горада

– знайсці цікавых і неардынарных сяброў, што неабыякавыя да гісторыі ўласнага краю

– весела пабавіць час у прыемнай атмасферы

Не заставайцеся абыякавымі да лёса гісторыі роднага горада!

Далучайцеся і прывадзіце сяброў!

Калі: 29 траўня, 17:30

Дзе: збор адбудзецца каля галоўнага ўвахода ў Палац чыгуначнікаў (вул. Прывакзальная, 4)

Падзея Вконтакте: vk.com/zabudova_homel

Падзея ў Facebook: facebook.com/events/344261742308394/

Акаўнт у Twitter: twitter.com/talaka_nashkraj