Экалагічная акцыя “Зробім” пройдзе ў Гомелі 1 кастрычніка

0
1537
Экалагічная акцыя Зробім 2016 у Беларусі

Ужо ў гэтую суботу добраахвотнікі з усёй краіны прыбяруць лясы, берагі рэк і ўскраіны гарадоў ад смецця ў ходзе акцыі «Зробім!». Арганізатары запрашаюць паўдзельнічаць кожнага, хто хоча бачыць нашу прыроду чыстай!

Гэта будзе ўжо другая падобная акцыя ў 2016 годзе. У папярэдняй, якая прайшла 9 красавіка, прынялі ўдзел больш за 20 тысяч валанцёраў з 43 населеных пунктаў. Тады за дзень удалося ачысціць лясы, берагі рэк і зоны адпачынку ад больш чым 500 тысяч літраў смецця.

У горадзе Гомелі прыборка запланавана ў 2 месцах:

  1. Лесапаркавая зона за пешаходным мостам праз раку Сож. Месца, дзе гомельская моладзь любіць летам праводзіць пікнікі і гульні на прыродзе.
    Збор а 10:00 каля маста праз Сож, з боку кафэ Рыўера.
    Нумар каардынатара: Крысціна — +375256351592; +375333088805
  2. “Абкомаўскае” возера
    Збор у 10:00 на прыпынку “Мельнікаў луг” каля Еўраопта.
    Нумар каардынатара: Дар’я – +375259086406

Пры сабе пажадана мець пальчаткі і пітную ваду. Калі ёсць магчымасць — 120л смеццевыя пакеты.

Давайце захаваем прыроду і зробім свет чысцейшым!

Падзея Ўкантакце.