Эх калядачкі, бліны-ладачкі!.. (відэа)

0
1451
калядкі, калядаванне, Гомель, Талака

13 студзеня на Стары Новы год, ГМКГА “Талака” вось ужо чатырнаццаць год запар калядуе па Цэнтральным рынку.

Калядоўшчыкі з зоркай, казой і мядзведзём абыходзяць гандляроў, віншуюць з Калядамі, зычаць усяго найлепшага згодна з традыцыяй: “Каб у гэтай хаце было заўжды што даці, каб мякіну не таўклі і хлеб з яе не пяклі”, ”Каб у кожным куточку было па сыночку, а як укоціцца бочачка каб была яшчэ і дочачка”, “Каб былі міскі і лыжкі памыты, і вашыя дзеткі сыты”, “Каб мірна, весела жылося, каб хацелася і маглося”.

У адказ на зычынні гандляры адорваюць калядоўшчыкаў – талакоўцаў цукеркамі, дробнымі падарункамі, грашамі.  А хто не частуе калядоўшчыкаў чуе ў свой адрас традыцыйныя калядныя праклёны: “ Каб на святое Ражаство тваю хату разнясло”, “Хто казе не дае, той кепска жыве”. Але на шчасце такіх людзей  не багата, большасць прадпрымальнікаў і наведвальнікаў рынка добра рэагуюць на прыход калядоўшчыкаў, якія па народнай традыцыі з’яўляюцца пасланнікамі Бога на зямлі і каб забяспечыць сям’і дабрабыт у надыходзячым  годзе, калядоўшчыкаў трэба  абавязкова адарыць, пачаставаць.

Задаволеныя і вясёлыя талакоўцаы з мяхамі пачастункаў вяртаюцца дадому,  ладзяць святочную вячэру, славяць народную традыцыю, спяваюць песні, танчаць. Усім крыху сумна, што такая добрая традыцыя бывае толькі раз на год.

Ларыса ШчыраковаСтаршыня ГМКГА “Талака” Ларыса Шчыракова