Е.Р. Раманаў як адзін з пачынальнікаў беларускай лінгвакультуралогіі

0
1191
Е.Р. Раманаў як адзін з пачынальнікаў беларускай лінгвакультуралогіі

Я.Ф. Карскі, І.І. Насовіч, Е.Р Раманаў… Гэтыя імёны і прозвішчы вядомыя ўсяму культурнаму свету з XIX ст. і па сённяшні дзень, бо яны даказалі і паказалі ў канцы XIX ст. на грунтоўным моўна-тэкставым матэрыяле, што беларусы — самастоная ўсходнеславянская народнасць, і нацыя, а іхняя мова мае свае, спецыфічныя рысы і адрозніваецца імі ад усіх іншых славянскіх моў. Пачыналі нашы славутасці з запісаў публікацый беларускіх народных песень, звычак, абрадаў, слоў і выразаў, “легендаў і казак былых пакаленняў” (М. Танк). Асабліва каштоўнымі для навукі былі каментарыі публікантаў. Так, у 1852 г. І.І. Насовіч апублікаваў і пракаментаваў 999 прыказак і прымавак, запісаных пераважна на Магілёўшчыне, а праз 20 гадоў такой працы выйшаў у 1874 г. ягоны “буйнейшы ва ўсёй дарэвалюцыйнай літаратуры зборнік беларускіх прыказак і прымавак” [1, с. 13]. Яшчэ ў сценах Гісторыка-філалагічнага інтстытута князя Безбародкі ў Нежыне Я.Ф. Карскі даказаў у 1885 г. самастойнасць беларускага маўлення і ягонага носьбіта як разнавіднасць мовы ўсходніх славян. Е.Р. Раманаў пайшоў далей як этнограф, фалькларыст, гісторык, археолаг і мовазнавец , таму што ён не толькі публікаваў сотнямі ці нават тысячамі разнастайныя помнікі беларусаў як усходнеславянскай народнасці ці нацыі, але ўсялякімі апісаннямі, метадамі і прыёмамі гаварыў пра прыналежнасць гэтых помнікаў беларускаму народу, што гэта яго (гэтага народу!) матэрыяльная і духоўная культура. Галоўнае тое, што Е.Р Раманаў смела і адкрыта “адстойваў права бедарускага народа на развіццё нацыянальнай культуры, мовы, навукі і літаратуры” [2, с. 88].

Здаўшы экстэрнам экзамен на званне настаўніка народ­ней школы ў 1872 г, Раманаў атрымлівае пасаду настаўніка ў Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. Пазней яму давялося настаўнічаць у Віленскай і Віцебскай губернях. В.К. Бандарчык адзначае: “У час работы настаўнікам народных школ Е. Раманаў працягвае займацца павышэннем самаадукацыі, вывучае гісторыю. (у тым ліку летапіс Нестара), розныя параўнаўчыя і гістарычныя граматыкі, чытае кпасіку рускай літаратуры і інш. Паглыбіўшыся ў вывучэнне гісторыі, літаратуры і мовы, Е. Раманаў пераканаўся ў тым, што руская навуковая грамадскасць дрэнна ведае беларускі край, яго народ, культуру і “багацейшую скарбніцу — беларускую мову, якая нагадвала мову Нестара і прадстаўляе або прынамсі яшчэ нядаўна прадстаўляла сабой невычарпальны запас рысаў старажытнарускай мовы” [3, с. 9].

У 1877 г. Е.Р. Раманаў дасылае ў Аддзяленне рускай мовы і славеснасці Расійскай акадэміі навук 400 слоў на літару “А” выпісаных ім са збору фальклорных твораў. З акадэміі было прапанавана надрукаваць слоўнік сабраных слоў Раманавым як дадатак да вядомага ўжо навуковаму свету “Словаря бело­русского наречия” І.І. Насовіча, выдадзенага ў 1870 г. Збіральнік згадзіўся. 5 гадоў працаваў Е.Р Раманаў над “Вопытам слоўніка беларускай мовы” і “Кароткай беларускай граматыкай”, якія думаў змясціць у 4 і 5-м выпусках свайго “Беларускага зборніка”, але прыйшлося ў тых выпусках змяшчаць міфалагічныя і бытавыя казкі, замовы, апокрыфы і духоўныя вершы. Затое ў 1881 г. яму дазволена было надрукаваць “Падручнік рускай граматыкі. Этымалогія”, які вытрымаў 4 выданні ў розных гарадах (Вільня, Гродна, Магілёў). У 1895 г. у Гродне выдадзена асобнай кнігай дапаўненне да гэтай “Граматыкі” пад назвай “Кароткая этымалогія царкоўна-славянскай мовы”.

Свой “Беларускі зборнік” Е.Р. Раманаў пачаў публікаваць з 1886 г. у Кіеве. За ўсё астатняе жыццё публікатар падрыхтаваў да друку яшчэ 13 выпускаў. Аднак выйшлі з іх у свет толькі 9 выпускаў. Шосты выпуск выходзіў з 1893 г. аж да 1901 г. Дзясяты выпуск быў пойнасцю прысвечаны беларускай мове і яе гаворкам, таму ў перакладзе на беларускую мову выдадзены толькі ў 1928 г. З ненадрукаваных з адзінаццатага па чатырнаццаты выпускі ўсё прапала ў выніку Вялікай Айчынай вайны. Ці быў поўнасцю завершаны пятнаццаты выпуск, невядома. У трэцім выпуску “Беларускага зборніка” Е.Р Раманаў паведаміў усім нам пра сам збор фальклорнага матэрыялу, умовы працы над ім, каштоўнасць яго з боку тэорыі і практыкі прымянення. Асаблівая ўвага ўдзяляецца казкам беларускага народа, якім прысвечаны III, IV, і VI тамы-выпускі. 359 казак было змешчана ў XI-XIV выпусках, што, як ўжо адзначана, загінулі ў ваенныя гады. Больш падрабязна пра “Беларускі зборнік” Е.Р. Раманава гл: [4, сс. 32, 36, 37, 39-42 і інш.] [36, cc. 197-240].

В.К. Бандарчык асобна падкрэслівае: “У сваіх фальклорна-этнаграфічных працах Е. Раманаў паведамляе каштоўныя звесткі аб матэрыяльнай культуры беларусаў (аб жыцці, гаспадарчых пабудовах, вытворчым і грамадскім быце, прыладах працы, адзенні, ежы і інш.). Значнае месца ў яго працах займаюць матэрыялы па духоўнай культуры беларускага народа. їм зроблена звыш 750 апісанняў вераванняў, забабонаў і прыкмет, каля 210 апісанняў сродкаў народнай медыцыны, 540 народных тлумачэнняў слоў, каля 80 апісанняў дзіцячых гульняў, вялікая колькасць апісанняў абрадаў (радзіных, вясельніх, пахавальных, калядных, масленічных, велікодных, сёмушных, купальскіх і інш.). За паўвекавы перыяд Е. Раманаў сабраў і апублікаваў звыш 8000 і падрыхтаваў да друку 2126 фальклорных творах, з іх казак і паданняў — 831, песень — 3742, прыпевак — 778, прыказак і прымавак — 2256, загадак — 1305 і інш. Вялікая коль­касць матэрыялу загінула ўжо ў першую сусветную вайну” [4, с. 141 ]. І.А. Марзалюк ў артыкуле “Еўдакім Раманавіч Раманаў — археограф і археолаг Магілёўшчыны” [5, с. 45] дапаўняе тэты пералік. У прыватнасці, ён распавядае: “Е. Раманаў з’яўляецца зачынальнікам комплекснага падыходу да ўліку археалагічных помнікаў. Ім была зроблена першая абагульняючая праца па ўліку і характарыстыцы археалагічных старажытнасцяў Магілёўскай губерні — першая археалагічная карта. У ёй даследчыкам былі сабраныя абагульняючыя звесткі аб 127 помніках каменнага веку 4628 курганаў, 224 гарадзішчах, 7 замчышчах. Тут была зафіксавана вялікая колькасць помнікаў Краснапольскага і шэрагу іншых раёнаў, якія дагэтуль не знайшлі адлюстравання ў Зборы помнікаў гісторыі і культуры Магілёўскай вобласці”.

На працягу 1893-1897 гг. Е.Р Раманаў актыўна супрацоўнічаў з такімі вучонымі, як Я.Ф. Карскі, А.М. Весялоўскі і інш. Так, у тэты перыяд было выслана шмат рознастайных матэрыялаў А.М. Весялоўскаму: пра беларускія народныя легенды (асабліва пра асілкаў ці волатаў), апісанні абрадаў купалляў, кумавання, провадаў русалак і інш. Я.Ф. Карскаму было прпанавана супрацоўніцтва нават як аказаннеўсялякай дапамогіў працы над манаграфіяй “Беларусы”, як прыняцце ўдзелу ў складанні “Праграмы для збірання асаблівасці гаворак беларускай мовы ” і г. д. Матэрыялы па гэтай праграме Е.Р Раманаў у 1897 г. адаслаў у Аддзяленне рускай мовы і славеснасці Акадэміі навук, якія былі надрукаваныя пад вельмі цікавай назвай: “Назіранні прыроднага беларуса, які большую частку жыцця правёў у Магілёўскай губерні, але жыў таксама доўгі час у Віцебскай, Гродзенскай і іншых губернях. (Паведамленне Е.Р Раманава)” [6, с. 129].

Е.Р Раманаў з’яўляецца заснавальнікам трох музеяў — Віцебскага, Магілёўскага і Віленскага. У красавіку 1902 г. паводле ініцыятывы вучонага створана Таварыства па вывучэнні Беларускага краю, якое потым перайменавана на “вывучэнне Магілёўскай губерні”.

Ва ўсіх відах працы Е.Р. Раманава аб’ектыўна адлюстравалася матэрыяльная і нематэрыяльная культура беларускага народа, яго быт і мова, вуснапаэтычная творчасць, багатае духоўнае жыццё, што аказала жыватворны ўплыў на развіццё беларускай прафесійнай мастацкай, публіцыстычнай і навуковай літаратуры.

Працуючы не толькі настаўнікам, а таксама інспектарам школ, але і рэдактарам неафіцыйнага аддзела газеты “Магілёўскія губернскія ведамасці” (1897-1903), і нават загадчыкам секцыі этнаграфіі і археалогіі Паўночна-Заходняга аддзялення Рускага геаграфічнага таварства (1910-1916), Е.Р. Раманаў глыбока зацікавіўся і ўпарта заняўся вывучэннем так званых аргатызмаў, або жаргоннай лексікі ці лексікі ўмоўных гаворак. У выніку атрымаліся наступныя публікацыі:

  1. Любецкий лемент (слоўнік жаргону Магілёўскіх жабракоў. — Этнографическое обозрение, кн. II, 1891);
  2. Катрушницкий лемезень (слоўнік жаргону дрыбінскіх шапавалаў. — Сборник ОРЯС, 1901, т. XXI, № 3);
  3. Опыт словаря условных языков Белоруссии (Белорусский сборник, выл. 9. — Вильна, 1912);
  4. Матэрыялы для вывучэння гаворак Магілёўскай губерні (1903);
  5. Гаворкі Магілёўскай губерні (1918-1928).

Ba ўступнай частцы дзявятага выпуску “Беларускага зборніка” Е.Р Раманаў зрабіў уласную класіфікацію не толькі магілёўскіх, але і ўсебеларускіх гаворак, хоць (ягоная класіфікація) не была пацверджана нават і тагачаснымі лінгвістамі, а ўсёж выклікала вялікую цікавасць у вучоным свеце.

Такім чынам, збіральніцкая, выдавецкая і навуковая спадчына Е.Р. Раманава значная і багатая не толькі колькасна, але і якасна, г. зн. яна змястоўная. Сёння — гэта найкаштоўнейшая крыніца вывучэння мінулага Беларусі і яе народа з розных бакоў і рознымі даследчыкамі, асабліва лінгвакультуролагамі.

Спіс выкарыстанай літаратуры

  1. Грынблат, М. Прыказкі і прымаўкі / М. Трынблат // Прыказкі і прымаўкі ў дзьвух кнігах, кн.1 / рэд. А. С. Фядосік. — Мінск : Навука і тэхніка, 1976. — 560 с.
  2. Беларуская савецкая энцыкпапедыя. Т. IX. Рабкор-Сочы. — Мінск : БелСЭ, 1973.-640 с.
  3. Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1964. — 282 с.
  4. Бандарчык, В. К. Псторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. В. К. Бан­дарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1970. — 123 с.
  5. Магілёўская даўніна. — 1993. — С. 37-45.
  6. Бандарчык, В. К. Еўдакім Раманавіч Раманаў / В. К. Бандарчык. — Мінск : Выд-ва АН БССР, 1961. — 305 с.

Аўтар: М.В. Абабурка
Источник: Романовские чтения – 13 : сборник статей Международной научной конференции, посвященной 105–летию Могилевского государственного университета имени А.А. Кулешова, 25–26 октября 2018 г., Могилев / под общ. ред. А. С. Мельниковой. – Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2019. С. 124-125.