Дзям’янкаўскае наваколле

0
622
Дзям'янкі

Калісьці, яшчэ ў XIX ст., на старонках перыядычных выданняў, спецыяльных часопісаў і зборнікаў, якія выдаваліся Геаграфічным таварыствам пры Расійскай Акадэміі навук, часта друкаваліся дарожныя замалёўкі даследчыкаў, падарожнікаў, звычайных аматараў старадаўнасцей. Гэтыя людзі адпраўляліся ў самыя розныя краі, у тым ліку нярэдка і ў Беларускае Палессе, у пошуках усялякіх старажытнасцей і ў надзеі запісаць невядомыя казкі і легенды, даследаваць асаблівасці мясцовай гаворкі, убачыць уласнымі вачыма прыроду краю. Непазнанае вабіла гэтых энтузіястаў. Не выпадкова іх этнаграфічныя і гістарычныя нарысы і замалёўкі змяшчаюць унікальныя і вельмі важныя для сучасных даследаванняў факты.

Гэтыя апісанні, на жаль, аказваюцца нярэдка амаль ці не адзінымі сведчаннямі з мінулага многіх нашых населеных пунктаў. Але яны, на шчасце, служаць і своеасаблівым компасам для аднаўлення гісторыі краю.

… Я ехаў у Дзям’янкі, што ў 22 кіламетрах ад раённага цэнтра Добруш Гомельскай вобласці, з цікавымі выпіскамі з кнігі “Рос­сия. Полное географическое описание нашего отечества. Т. IX. Верхнее Поднепровье и Белоруссия”, якія вабілі сваёй нязвычнасцю і загадкавасцю. Вось што гаварылася ў нагаданай кнізе: “Уверх па рацэ Іпуць, вярстах у 16 на паўночны ўсход ад Добруша, на правым беразе ракі ляжыць вёска Дзям’янкі, у наваколлі якой існує ўрочышча Селішча. Яно ўяўляе сабой пляцоўку ў некалькі квадратных вёрст з рэшткамі каменнага веку, якія знаходзяцца на беразе Іпуці. Тут жа размешчана мноства курганоў са слядамі звычайнага пахавання і трупаспалення. На поўнач ад гэтай вёскі, вярстах у 10 ля вёскі Закружжа, размешчана так званае Равучае возера, якое часам выпускае якісьці роў. Верагодна4 ад возера маецца падземная сувязь з ракой Іпуць (так званыя карставыя з’явы). На дне возера ляжыць нямала дрэў; згодна з паданнем ужо ў гістарычную эпоху тут адбыўся правал мясцовасці”1.

Усё гэта было вельмі цікава. І калі я для большай верагоднасці загадзя зазірнуў у сучасныя археалагічныя апісанні, то пераканаўся, што дзям’янкаўскае наваколле сапраўды з’яўляецца гістарычным месцам. Няцяжка было ўявіць, што спадчына шматлікіх стагоддзяў складалася тут з самых разнастайных бурных і маўклівых падзей.

Побач з Дзям’янкамі на беразе Іпуці адкрыты дзве стаянкі эпохі неаліту, на месцы якіх знойдзены крамянёвыя прылады працы і фрагменты ляпной керамікі. У другім месцы ў XII-XIII стст. размяшчалася радзіміцкае селішча. Абпаленыя камяні, вугаль, гаршчок, бронзавы пярсцёнак, жалезнае крэсіва, нажы, рыбалоўны кручок, глінянае і каменнае грузілы і іншыя рэчы, якія захоўваюцца цяпер у Гомельскім краязнаўчым музеі, служаць сведчаннем былога жыцця нашых продкаў — радзімічаў. У наваколлі суседняй з Дзям’янкамі вёскі Вылева ёсць урочышча Гарадзец. Назва гэта не выпадковая, бо сведчыць аб старажытным гарадзішчы рубяжа старой і новай эры.

Месцы былых гарадзішча і селішча не так ужо і проста ўбачыць. Яны зараслі травой. І толькі невялікія курганы, вышынёй ад 0,5 да 2 метраў, служаць арыенцірамі для ўважлівага вока. 40 такіх насыпаў маўкліва стаяць на рачным беразе за З кіламетры ад Вылева ва ўрочышчы Часнакова балота. Асабліва вялікая курганная група — у 159 курганоў — знаходзіцца на высокім правым беразе старыцы ракі Іпуць ва ўрочышчы Беразані, у 5 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Дзям’янак. Відаць, іх і мелі на ўвазе аўтары “России”, калі гаварылі аб “мностве курганоў” над Іпуццю.

Аб гэтых курганах існуюць легенды. Месцы іх размяшчэння людзі называюць “Бугры”. Ідуць жыхары па ягады, па грыбы ці на рыбалку ў тыя месцы і гавораць: “Пайшлі ў Бугры”. Некалі іх лічылі месцамі пахавання французскіх і шведскіх воінаў. Відаць, памяць аб войнах са шведамі і з Напалеонам, падзеі якіх адбываліся недалёка ад гэтых мясцін, трывала адлюстраваліся ў памяці людзей і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Дайшло і да нашага часу, нібы ў рэчышчы патоплена карэта самога Напалеона або шведскага караля Карла XII, які з войскам рухаўся праз усходнюю частку Беларусі ў пачатку XVIІІ ст. Можа таму яшчэ ў 1900 годзе мясцовы памешчык раскопваў дзям’янкаўскія курганы, але знайшоў замест скарбаў звычайныя пахаванні і трупаспаленні.

Далейшыя даследаванні далі магчымасць вучоным зрабіць наступны вывад: у наваколлі Дзям’янак на працягу некалькі соцень гадоў, з X ст. і амаль да XIII ст., бесперапынна існаваў старажытны могільнік. З X ст. тут хавалі нябожчыкаў мясцовыя жыхары-радзімічы. А як называліся тыя плямёны, што жылі тут ранёй? Дакладнага адказу няма, але пэўныя факты, перш за ўсё, геаграфічныя назвы, аб якіх пойдзе размова ніжэй, прымушаюць згадзіцца з тым, што гэта былі носьбіты нейкіх балцкіх ці фіна-ўгорскіх гаворак.

Чытачам, відаць, будзе цікава даведацца аб тым, што ж знайшлі археолагі, якія раскапалі 31 курган. Рэчы там знаходзіліся самыя звычайныя, гаспадарчыя: жалезныя нажы, абломкі грубага ляпнога гаршка і глянцаванай рабрыстай пасудзіны, жалезны серп, а таксама ўпрыгожанні — сярэбраныя і пазалочаныя пацеркі, бісер, абломак металічнага драцянога бранзалета, бронзавая прывеска, драцяныя скроневыя пярсцёнападобныя кольцы.

Як бачым, спецыялісты нездарма лічаць дзям’янкаўскае наваколле вельмі багатым у археалагічных адносінах. Ды і ўвогуле мясціны тут прыгожыя. Вакол — лес, бярозавы гай, сасновы бор, дуброва. Побач — багатая на рыбу рака Іпуць, у пойме ракі шмат азёр-старыц. Асаблівае ўражанне робіць высокі правы бераг ракі на паўднёва-ўсходняй ўскраіне Дзям’янак. Раней я думаў, што такія стромы ёсць толькі на Дняпры. Іншымі словамі, у тым, што людзі абжывалі дзям’янкаўскае наваколле з самай глыбокай старажытнасці, няма нічога дзіўнага.

Вось толькі дакладна час заснавання вёскі Дзям’янкі губляецца. Самыя раннія звесткі аб Дзям’янках (першапачаткова — Дзям’янавічах) адносяцца да канца XVI ст. Але ў той час гэта была ўжо даволі буйная вёска, прыпісаная да Гомеля і да яго тагачаснага ўладальніка літоўскага вяльможы Тышкевіча.

Аб чым расказвае назва — Дзям’янавічы? З фармальнага боку яна даволі празрыстая: у яе аснове ляжыць асабовае імя Дзям’ян. А вось хто быў гэты чалавек, адкуль прыйшоў і чым вызначаўся, інфармацыі, як быццам, няма. Аднак не выключена, што гэта імя зусім не адносілася да рэальнага чалавека. У старажытных усходніх славян, якія пражывалі ў Сярэднім Падняпроўі, здавён — даўна існавала легенда аб чароўных кавалях Дзям’яке і Кузьме. Гэтыя кавалі жылі ў тую пару, калі народ пакутаваў ад лютага Змея. І яны вырашылі перамагчы пачвару: пабудавалі вялікую кузню, у якую схаваліся людзі, а калі Змей усунуў туды свой язык, каб з’есці ахвяру, схапілі яго распаленымі клешчамі, запраглі страшыдлу ў вялізны плуг і прымусілі ўзараць барозны — так званыя “Зміевы валы”.

Цікавая легенда — не толькі казка, а водгалас даўняга гераічнага эпасу нашых далёкіх продкаў, іх рэальнай барацьбы з ворагамі, качэўнікамі-стэпавікамі. Аднак якія адносіны мае ста­ражытны легендарны сюжэт да беларускіх Дзям’янак?

Цяжка даказаць, што нараджэнне назвы нашай вёскі адбы­лося пад уплывам расказанай легенды. Але цалкам магчыма, што першапасяленцы новага часу, якія заснавалі ўжо менавіта Дзям’янавічы, а не тое пасяленне, якое ім папярэднічала, убачылі на новым месцы свайго жыхарства тыя рэаліі, якія так нагадвалі ім добра вядомую легенду: круты бераг ракі, земляныя валы старажытнага гарадзішча, вялікую колькасць курганоў-узгоркаў. Ім было зразумела, што тут хтосьці раней жыў. Але хто? І калі? I чаму ад іх жыцця засталіся менавіта такія, а не якія-небудзь іншыя “сляды”? І калі нават у наш час мясцовыя жыхары лічаць звычайныя курганы пахаваннямі шведскіх ці французскіх салдат, то заснавальнікі Дзям’янавіч маглі таксама “ўспомніць” нейкія былыя падзеі і легендарныя апавяданні. Цікава і вось што: на поўдзень ад Дзям’янак, у тым жа Добрушскім раёне, існує не менш старажытная вёска Кузьмінічы. Дзям’янавічы і Кузьмінічы — кавалі Дзям’ян і Кузьма; ці толькі выпадковасцю трэба тлумачыць такое супадзенне?

Вось такія ўзніклі ў мяне меркаванні аб паходжанні назвы Дзям’янавічаў (Дзям’янак). Калі іх прыняць, то трэба зрабіць яшчэ адзін вывад: Дзям’янкі былі заснаваны выхадцамі-перасяленцамі з Сярэдняга Падняпроўя, патомкамі старажытных пля­мён драўлян ці палян. Гэтыя меркаванні падмацоўваюцца так­сама вось яшчэ чым. Побач з Дзям’янкамі, як мы ўжо адзначалі, размешчана вельмі старая вёска Вылева. Аб яе старажытнасці сведчаць хоць бы тыя курганныя могільнікі і гарадзішча. У Вылева я амаль не затрымліваўся, але ўсе ж такі ўбачыў яшчэ адну тутэйшую славутасць — драўляную царкву, пабудаваную лепшымі майстрамі былой Вылеўскай воласці ў 1909-1910 гадах, якая лічыцца помнікам народнага дойлідства з элементамі псеўдарускага стылю. Царква ў вельмі добрым стане і ўяўляецца своеасаблівай “жамчужынай” сярод агародаў і хат мясцовых жыхароў. Але ў той час, калі я праязджаў праз Вылева, мяне больш за ўсё цікавіла назва вёскі, бо я амаль прадчуваў, што яе разгадка стане пэўным абгрунтаваннем і маёй версіі наконт Дзям’янак.

Так яно і вийшла. Пазней узнікла думка, што назва Вылева паходзіць ад украінскага дыялектнага слова вила (яно вымаўляецца як выла) — узвышша, rapa. Урочышча Гарадзец, якое размешчана на ўсходняй ускраіне вёскі на беразе Іпуці, на вышыні ў 9,5 метра ад узроўню ракі, і было той “гарой”, “узгоркам”, якія абумовілі ўзнікненне тапоніма Вылева ў мове ўкраінамоўных перасяленцаў. Гэтыя перасяленцы, відаць, заснавалі і Вылева, і Дзям ‘янкі.

Вышэй я ўжо гаварыў пра надзвычай маляўнічыя краявіды ў наваколлі Дзям’янак. Упэўнены, што менавіта гэтая акалічнасць абумовіла далейшыя, не менш цікавыя падзеі ў дзям’янкаўскай гісторыі. Праўда, значны перыяд, з XVI па XIX ст., неяк выпадае з гэтай гісторыі, бо аб ім нічога не вядома. Відаць, асабліва значных падзей у вёсцы ў той час не адбывалася. Але ўсе ж такі ўмовы для развіцця гаспадаркі, гандлю і такіх-сякіх рамёстваў былі, бо, згодна з перапісам 1897 года, Дзям’янкі ўказаны ў ліку найбольш буйных вёсак і мястэчак краю з насельніцтвам за тысячу чалавек. У значнай ступені росту вёскі пасадзейнічаў прыезд сюды ў другой палове XIX ст. пана Гілярды. Так мясцовыя жыхары дагэтуль называюць уладальніка тутэйшых мясцін Мікалая Мікалаевіча Герарда. У Ленінградзе ў Рускім музеі ёсць карціна, на якой паказана пасяджэнне царскага Савета. Сярод асоб, якія засядаюць, ёсць і Мікалай Герард. Па паходжанні латышскі дваранін, Герард дасягнуў вышынь у цараванне Мікалая І. Яму даравалі тытул генерал-губернатара і прызначылі намеснікам цара ў Фінляндыі. Пасля заканчэння службовай кар’еры Герард усталяваўся ў сваім дзям’янкаўскім маёнтку, дзе вырашыў адпачываць.

Уладанні Мікалая Герарда былі вялікія, яны займалі значную тэрыторыю сучасных Добрушскага і Веткаўскага раёнаў Гомельшчыны. Яшчэ сёння старажылы Дзям’янак і наваколля ведаюць дакладную граніцу паміж уладаннямі князя Герарда і гомельскага ўладара Паскевіча. Гэта — канава, якая праходзіць ад вёскі Вылева праз луг, урочышча Часнакова балота з 40 курганамі, потым лесам і праз так званае Дубецкае балота. Яшчэ і ў нашы дні дзям’янкаўцы называюць грыбныя і ягадныя месцы па-старому: “княжацкі лес”, “княжацкая канава”. Справа ў тым, што ў дакастрычніцкі час у лес па грыбы і ягады можна было хадзіць толькі па выкупленых у паноў талонах.

На хутары Іванаўскім, што ў 2 кіламетрах ад Дзям’янак, Герард размясціў спіртзавод і фермы буйнай рагатай жывёлы, якая выпасвалася навокал Равучага возера. Там жа быў і вялікі панскі сад. На беразе Іпуці размяшчаліся княжацкі паравы млын, лесапільны завод, крупадзёрня, склады. Пасля рэвалюцыі на хутары была заснавана камуна, потым саўгас. Але ў час калектывізацыі саўгас расфарміравалі, угоддзі падзялілі паміж суседнімі калгасамі, пабудовы перавезлі ў Дзям’янкі, а спіртзавод разбурылі… Цяпер толькі адны старыя памятаюць назву былога хутара Іванаўскі.

Тры дні на тыдні працавалі сяляне на Герарда. Тых жа, хто не выходзіў у вызначаны час на работы, сяклі розгамі. Герард любіў парадак і дысцыпліну. І як усякі добры гаспадар, быў зацікаўлены ў тым, каб яго падданыя малі ўдосталь усяго, што патрэбна для нармальнага жыцця. Таму самыя старэйшыя жы­хары Дзям’янак, якія добра ведалі пана Гілярду, лічаць, што ён быў добрым і клапатлівым: “мукі даваў, дровы выпісваў усім, каму было патрэбна, нічога не адмаўляў…”

Па прыездзе ў Дзям’янкі Герард выклікаў пецярбургскіх архітэктараў, якія даволі хутка пабудавалі раскошны княжацкі палац над рачной стромай. Побач з палацам быў разбіты парк, які меў выгляд звычайных панскіх і княжацкіх куткоў XVIІІ-XIX стст. Тут меліся цудоўныя алеі ліп, каштанаў, вязаў, аранжарэі з трапічнымі раслінамі, ставок, дзе плавалі лебедзі і дзікія качкі. Прыгожы каменны мосцік, перакінуты цераз ставок, вёў адразу да палаца, да ганка, на якім звычайна стары Мікалай Герард, абапіраючыся на кіёк, прымаў сваіх сялян са словамі: “Што, мой ласкавы?”. Палац быў абнесены белай цаглянай сцяной-агароджай па тыпу палаца князя Паскевіча ў Гомелі. Каля палаца стаяў помнік. Цяпер цяжка вызначыць — каму. Але п’едэстал з гравіроўкай “С.-Пецярбург, Васіл’еўскі востраў, 19 лінія, Круцікаў” захаваўся.

Спецыялісты лічаць палац Герарда помнікам архітэктуры з выкарыстаннем элементаў псеўдарускага стылю. Яго падрабязнае апісанне змешчана ў кнізе “Збор помнікаў гісторыі і куль­туры Беларусі. Гомельская вобласць”. Аднак я хутчэй назваў бы гэты палац помнікам шматгадовай нашай раўнадушнасці да сапраўднай гісторыі. Я не стану паўтараць асаблівасці архітэктуры палаца, бо сённяшні яго выгляд больш засмучае, чым радуе. Нагадаю толькі тыя факты, якія дарэмна шукаць у даведачнай літаратуры. Пасля рэвалюцыі княжацкі палац ператварылі ў дзіцячы дом. У час вайны дзяцей эвакуіравалі ў Тамбоўскую вобласць, а гітлераўцы размясцілі ў палацы карны атрад. Калі акупанты адступалі пад ударамі савецкіх войск (27 верасня 1943 года), гэтую пабудову спалілі. З часам пасля рамонту тут зноў размясціўся дзіцячы дом. Да 1948 года палац прыняў былы выгляд. У 1970 годзе па прычыне дзіцячага свавольства з агнём на трэцім паверсе загарэўся склад, быў знішчаны дах і столь верхняга паверха. Аднавіць пабудову дагэтуль так і не змаглі. А між тым, палац мог бы стаць гісторыка-архітэктурнай славутасцю ўсёй вобласці.

… Ад Дзям’янак я накіраваўся ў бок возера Равучае. Па дарозе на непрацяглы час спыніўся ў вёсцы Ачэса-Рудня. Гісторыяй гэтай вёскі ніхто ніколі не займаўся. Адзіным помнікам гісторыі і культуры тут з’яўляецца брацкая магіла 17 воінаў, загінулі ў верасні 1943 года пры вызваленні вёскі ад фашысцкіх акупантаў. Яшчэ ў 1959 годзе на ёй была пастаўлена скульптура воіна з аўтаматам. Дарэчы, брацкія магілы з помнікамі на іх сустракаюцца амаль у кожнай вёсцы Дзям’янкаўскага наваколля. У Дзям’янках, напрыклад, у сямі магілах пахавана 137 салдат з розных куткоў Савецкага Саюза. На каменнай стэле — прозвішчы рускіх, украінцаў, беларусаў, казахаў, узбекаў… Гэта не толькі тыя воіны, якія загінулі пры вызваленні Дзям’янак, але і тыя, хто паміраў ад цяжкіх ран у дзям’янкаўскім эвакашпіталі (памяшканне сённяшняй вясковай бальніцы). Побач — яшчэ адна стэла з імёнамі загінуўшых на франтах жыхароў Дзям’янак, Вылева, вёскі Чырвоны Сцяг (Хаткі) і пасёлка Вялікі Лес.

Але вернемся да Ачэса-Рудні. Гэтая вёска вельмі цікавая сваёй назвай. Першая частка тапоніма ўтварылася ад назвы суседняй рачулкі Ачэса (Ачаса, Чэса) балтыйскага паходжання: адпаведныя словы, напрыклад, літоўскай і латышскай моў (kiesa, ciesa) азначаюць “гушчар, вельмі густое, зарослае месца”. Такую назву магла насіць толькі невялікая лясная і балоцістая рэчка. Другая частка назвы вёскі Рудня — славянскі адпаведнік-пераклад першай часткі тапоніма. Рудня — гэта “балоцістая рэчка” (у старажытнарускай мове слова рудня ўтварылася ад слова руда, якое ўжывалася ў значэннях “рака, рэчка, паток”; такое ж значэнне слова руд мае і ў іранскіх мовах). Такім чынам, агульнае значэнне складанай назвы Ачэса-Рудня — “балоцістая рэчка, якая працякае праз гушчар, зараснікі травы і кустоў”.

Ёсць і яшчэ адна магчымасць тлумачэння, але менш праўдападобная. Зусім іншае слова руда ў славянскіх гаворках мае значэнне “балотная руда, балота з іржавай вадой, якая змяшчае жалеза”. Адсюль Рудня — “месца здабычы жалезнай руды”.

Вызначыць дакладныя абставіны ўзнікнення цікавай назвы цяпер не прадстаўляецца магчымым. Зразумеўшы гэта, я пачаў шукаць мясцовых старажылаў, якія расказалі б мне аб мінулым вёскі. Звесткі, якія я атрымаў, хоць і невялікія, затое цікавыя.

Калісьці да рэвалюцыі ў Ачэса-Рудні жыла дробная польская шляхта, былымі “слядамі” якой з’яўляюцца рэшткі каталіцкага касцёла. Цікава, што жанчынам з Ачэса-Рудні, нават не поль­скага, а беларускага паходжання, якія выходзілі замуж і пераязджалі ў Дзям’янкі, давалі мянушку “ляхаўка”.

Ад Ачэса-Рудні зусім недалёка і да Марозаўкі, побач з якой і знаходзіцца славутае Равучае возера. Але перш чым расказачь аб возеры, некалькі слоў аб самой Марозаўцы. Гэтая вёска мае іншую, неафічыяльную назву Новае Закружжа. Калі ёсць Но­вае, павінна бьщь і Старое Закружжа. Яно на самой справе існує. Гэта суседняя вёска Веткаўскага раёна Гомельшчыны. Новае Закружжа, відачь, заснавана выхадчамі-перасяленчамі са Старага Закружжа. I адбылося гэта не раней канча XVI — пачатку XVII ст. Новае пасяленне атрымала найменне Марозаўка ад імя нейкага Марозава — верхавода перасяленчаў са Старога Закружжа.

Цікавасчь выклікае і тапонім Закружжа. Ён сведчьщь, што як Старое, так і Новае Закружжа знаходзячча за нейкім кругам. А што ж гэта за круг? На яго як бьщчам указвае яшчэ і назва суседняй вёскі Кругоўка, чэнтра Кругоўскага сельсавета, у які ўваходзічь і Марозаўка (Новае Закружжа). Ва Усходнім Палессі, да якога прымыкае дзям’янкаўскае наваколле, круг — “топкае балота, якое зарасло альхой”, “асобнае балота сярод лесу”, “невялікае азярчо, ставок”. Такім чынам, Закружжа — “веска, якая знаходзічча за кругам — балотам, азярчом”. Цікава, што і возера Равучае мае круглаватую форму. Але аб гэтым трохі далей.

Ляжьщь возера на ўзгорыстай нізіне, па якой дзе-нідзе расче лес і хмызняк. Яно з’яўляечча своеасаблівым зборным пунктам пералётных плывуноў. У час асенніх і вясенніх пералётаў яго наведваюць усе пералётныя птушкі, тут яны збіраюцца з сіламі перад далейшым падарожжам. Жыхары расказваючь, што ў большасці сваёй тут спыняючча розныя віды качак. Вада ў возеры даволі чыстая і мяккая. Берагі параслі лясной расліннасчю, яны нізкія і тарфяныя. Калі верьщь расказам, найбольшая глыбіня возера — 9 метраў. Што ж датычычь гулу, аб якім расказвала кніга “Россия”, то старажылы штосьчі чулі аб гэтым, але самога гулу, рову возера не чулі.

Забылася і іншая назва гэтага вадаёма — Сарай, якая была распаўсюджана ў XIX ст. Сарай — гэта трохі перайначанае мясчовымі жыхарамі неславянскае слова capa, cap, якое ў фіна-ўгорскіх мовах мае значэнне “балота”. Некаторыя даследчыкі ўказваючь на адпаведныя старажытныя словы з індаіранскіх моў са значэннем “возера, мора”. У гэтых словах яны бачачь праявы даўніх моўных кантактаў плямёнаў Усходняй Еўропы.

Для нас гэтае тлумачэнне дае не менш важную інфармацыю. Яно дазваляе “рэканструяваць” наступную сітуацыю далёкага мінулага. Славянскія плямёны, якія асвойвалі тутэйшыя мясціны, пэўны час мелі трывалыя сувязі з мясцовым насельніцтвам. Гэтае насельніцтва складалася з асобных балцкіх і фіна-ўгорскіх плямён. Ад апошніх славяне запазычылі сярод іншых і назву возера Capa, якую перайначылі потым у больш зразумелы для іх Сарай. Але гэтае перайначанне адбылося ўжо значна пазней, калі зусім забылася значэнне слова cap, capa — “балота, азярцо”. Калі ж адзначанае слова яшчэ давала славянскім перасяленцам такую-сякую інфармацыю, яны знайшлі яму свой сінонім, слова-тлумачэнне з блізкім ці падобным значэннем. Гэтым словам быў геаграфічны тэрмін круг“воз­ера, балота”. Возера, сапраўды, мела круглую форму. Слова круг хутка стала з агульнага ўласным. І хоць гэта не памятаюць мясцовыя жыхары, так яно і было на самай справе. Вёскі Кругоўка і Закружжа (Старое і Новае) размешчаны вакол возера Круг. Для мясцовых жыхароў, якія будавалі названия вёскі, возера Круг было галоўным арыенцірам. Ад яго і былі ўтвораны назвы суседніх пасяленняў.

… Ля возера Равучае (Сарай-Круг) завяршылася маё падарожжа па дзям’янкаўскаму наваколлю. Я вяртаўся ў Гомель, поўны ўражанняў ад убачанага і пачутага, з новымі планамі аб далейшых паездках.

  1. Россия. Полное географическое описание нашего Отечества. Т. IX. Верхнее Поднепровье и Белоруссия. СПб, 1905. С. 573-574.


Аўтар:
А.Ф. Рогалеў
Крыніца: Рогалеў А.Ф. Сцежкі ў даўніну: Геагр. назвы Беларус. Палесся. Мн.: Полымя, 1992. — 159 с. Ст. 99-106.