Дзядок-палявічок

0
131
Дзядок-палявічок

Ён сам маленькі і жыве на жытнем полі, якое многа гадоў ужо засявалі. Паказваецца ён рэдка, толькі, калі дождж ідзе, ці калі спёка сільная. Ета ён робіць, каб яго людзі не бачылі. Пуглівы ён вельмі. Есць палевічок астаткі, што людзі кідаюць, і апалае зерне. Бачылі яго такім: быў дождж, а ён сядзеў, як маленькі пянёк, накрыты плашчом. Жыве ён у норцы, як крот. I сам тожа чорны. Злога ён не дзелае, наабарот, жыта ахраняе.

Запісана ў г. Добрушы ад Тамашовай Марыі Данілаўны, 1927 г.н. студэнткай Зайцавай Л.

Я і сама палявік. Да, я палевікова. У нас жа быў палявік і паляшук — два браты. Палявік на полі застаўся работаць, а паляшук пайшоў шукаць лучшага сабе места. Я — палевікова, які застаўся на полі.

Запісана ў в. Васільеўка Добрушскага р-на ад Філімонцавай Ніны Платонаўны, 1937г.н. студэнткай Старыкавай Т.

У полі жыве, летам памагае хазяевам, зімой спіць. Нельга таму да благавешчання зямлю трогаць, яго разбудзіш — зліцца. Мсціць будзе.

Не ў кожным полі жыве, толькі там, дзе дагледжана, усё ў сваё врэмя дзелаецца.

Пахожы на нармальнага чалавека, толькі хітры сільна, разгаварываць не хоча.

Запісанаў в. Пракісель Рэчыцкага р-на ад Канюшэнкі Веры Зінавееўны, 1933г.н. студэнткай Коваль М.


Крыніца: Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклорнаэтнаграфічны зборнік. — ЛМФ «Нёман», 2003. — 320 с. Ст. 86.