Дзевяць традыцый ручнікоў Гомельшчыны

0
75
Ручнікі Беларусі і Гомельшчыны

Па разнастайнасці ўзораў, якія аздабляюць ручнікі, Веткаўскі раён ўяўляецца сапраўдным запаведнікам. Каля трыццаці відаў кампазіцый маюць дадаткова і дзесяткі варыянтаў. Аднак яны зліваюцца ў некалькі больш агульных архаічных стылявых плыняў. Нярэдка яны і сапраўды ідуць уздоўж рэк і нават водападзелаў. Пераважны арнамент — геаметрычны — захоўвае старажытныя зна­кі. Расшыфроўка дае ў апошнія гады і разуменне глыбокай архаікі саміх кампазіцый.

  1. Правабярэжжа Сажа мае ўстойлівы тып старога ручніка з простай палатнянай сярэдзінай і з густымі бранымі ўзорамі. Галоўных матываў два. Вертыкальныя ланцугі ромбаў лічацца пайбольш старымі сімваламі Сусветнага Дрэва. Часам ланцугі зліваюцца ў рамбічную сетку — адну з ідэаграм засеянага поля.

Традыцыя зноў актывізуецца на правым беразе Бесядзі. На поўначы раёна яна сустракаецца з дзвюма моцнымі традыцыямі — бабіцкай і баўсунскай.

  1. Бабіцкая традыцыя спускаецца насустрач і ўваходзіць у раён з паўночнага захаду. 3 прыснянскай складае ўзаемадапаўняльную пару па культуралагічнаму прызнаку «касы-прамы». Прыснянскі ручнік мае «прамую» сярэдзіну і «касы» ўзор на канцах. Бабіцкі — наадварот. Яго сярэдзіна мае саржавае перапляценне з узорамі ў елачку, у кружкі. Канец складаецца з трох крупных палос бранага ткацтва, падзеленых шырокімі чырвонымі межамі — «паземамі». У браных поласах — па два знакі, вядомыя раннеземляробчыя сімвалы. Ручнік чытаецца як малітва аб урадлівасці нівы і жаноцкім шчасці.
  2. З паўночнага ўсходу прыходзіць уздоўж Бесядзі баўсунская традыцыя ручнікоў. Папярэчныя поласы ідуць праз усю тканіну, на канцах даючы скразную чырвань. Тэхніка ткацтва — пераборы. Кампазіцыя ўзору — з палос з люстэркавай сіметрыяй адносна пепаўторнай цэнтральнай паласы. Фон палос у асноўным чырвоны. Белы ўзор дае «гісторыю» развіцця рамбічных і крыжовых матываў. Адпак пры цэнтральнай паласе і па краях усёй кампазіцыі маюцца белафонавыя поласы з чырвонымі вадзянымі, вогненнымі і нябеснымі знакамі. Узор пры гэтым набывае касмалагічны харак­тар. Чырвоны ручнік згаданага тыну нагадвае аб чырвоным колеры панёў, а потым і андаракаў у мясцовым адзенні. Апошюю прыкмету па археалагічным матэрыяле суадносяць з радзімічамі.

Перабор пераймае ўзоры і прыёмы закладнога ткацтва. Гзты працэс прасочваецца ў мясцовых традыцыях.

«Красныя» ручнікі з папярэчнымі палосамі ідуць уздоўж Бесядзі паралельна чырвоным жа браным ручнікам прыснянскага «вертыкальнага» тыпу.

Асобны варыянт баўсунскага тыпу — ў Стаўбуне і інш. Там канец ручніка злівае чырвонафонавыя палосы ў адно поле. Узор набывае характар прамой сеткі, а часам дае вертыкальныя паўторы, набліжаючыся да прыснянскаіі традыцыі. Апошняя таксама прыняла перабор і чырвань фонаў, але архаічная аснова кампазіцыі захавала вертыкальны ці дыяганальны рытм.

  1. З усходу ў раён «упадае» моцная традыцыя бранага ткацтва (умоўна «бранская»). Яна таксама дае папярэчна паласатыя ручнікі. Асноўная адзнака яе — вузкія ўзорныя паскі — «Калодкі» паміж асноўнымі ўзорнымі палосамі. Гэта выразна адрознівае гэтае ткацтва ад паласатых бабіцкага і баўсунскага, дзе асноўныя межы ўзораў — чырвоныя шырокія «паземы». Дзесяткі варыянтаў даюць то паўтор адгтаго матыву, то чаргаванне двух, то сіметрычны парадак. Апошні тып — аспоўны — ўступае ў розныя ўзаемадзеянні з памежнымі традыцыямі.
  2. На мяжы баўсунскай і бранскай плыні існуе надзвычайная неглюбская традыцыя. Старыя ручнікі не чырвона-белыя, пераборныя, блізкія баўсунскім ручнікам. Але фонд арнамептаў мае ўласную цэласнасць, хаця рад знакаў аднолькавы. Ёсць тут і непаўторны па паўнаце чьну магутны тып бранага ручніка з чырвонымі паземамі паміж узорамі. Знакамітая люстэркавая сіметрыя ўзводзіць да свяшчэннага дэнтру шэраг раннеземляробчых сімвалаў. Узрост большасці з іх — каля чатырох тысяч год. Знакавы склад ручніка сёння расшыфроўваецца. Сярод значэнняў — вобразны сэнс жыццёвага шляху з вяселлем у цэнтры. Магчыма, у ім захаваліся і рэшткі магічнага календара (бо кола года блізкае колу жыцця). На працягу 1970-90-х гг. у музеі збіраліся неглюбскія ўзоры са спецыяльнымі мясцовымі назвамі. Агульны фонд асобных знакаў склаў звыш сямідзесяці адзнак і з’яўляецца ўнікальным па захаванасці і жывым выкарыстанні.
  3. Традыцыя з умоўнай пазвай «дуброўская» мае найцікавейшыя прыклады ў в. Дуброўка Добрушскага раёна. Але падымаючыся ў Веткаўскі раён з паўднёвага ўсходу, гэты «выяўленчы» стыль з выявамі Светавага Дрэва («Дуба») ўваходзіць у геаметрычны стыль. Узнікаюць ручнікі, якія, відаць, былі зразумелымі на абодвух мовах арнаменту. Такі «перакладны» матыў даюць знаёмыя палі па прыснянскай традыцыі ланцугі ромбаў («дрэвы» неалітычнага паходжання). У мясцовых узорах яны беспамылкова прарастаюць выразнымі галінамі. «Найвышшы» прыклад «білінгварднага» ручніка — тканіна з в. Янова, якая ў працэсе расшыфроўкі атрымала ўмоўную назву «Маленне аб дажджы». Гэта магічны аповед на мове аптрапаморфных, геаметрычных, раслінных сімвалаў.

Тое, што суседпія традыцыі даюць заканамерпыя рады змешаных варыянтаў, выяўляе глыбінную яатуральпасць іх суполыіага існавапня.

  1. Матывы кралевецкага ткацтва ў мясцовых ручніках разглядаліся як знешні і штучны ўплыў. Аднак у прыведзенай сістэме ўзаемадзеяння ён аказваецца заканамерным удзельнікам дыялогу. Прамежкавы тып — дуброўская традыцыя.
  2. Папярэчнай паласой праз увесь раён ідзе традыцыя «шляхецкіх» ручнікоў, якія спалучаюць шматнітовае бела-шэрае ткацтва са сціплай вышыўкай.
  3. Захаваліся адзінкі тканых ручнікоў стараверскай традыцыі. На іконы іх не вешалі, але ўжывалі ў вясельным абрадзе. Рэчы, тканыя тэхнікай выбарнага ткацтва, незвычайнага для астатніх традыцый, і тэхнікай перабору тыпу кралевецкага. Арыгінальная кампазіцыя дае арнаментальныя элементы без усялякіх сетак, нібы клеймы па белай тканіне. Склад узораў архаічны.

У ячэйках-ромбах найчасцей змяшчаюцца прамыя крыжы з 5 ромбаў. Яны чаргуюцца з рамбічнымі разеткамі. Гэтыя і іншыя знакі з’яўляюцца сімваламі агню і апладнення зямлі і яе росквіту.

Аўтар: Г.Р. Нячаева
Крыніца: Краеведение – основа духовного и нравственного возрождения общества: научно-практ. конф. (Гомель, 10-11 декабря 1997 г .). – Гомель, 1997. Ст. 59-61.