22 верасня ў межах агульнабеларускага праэкта “Дзень балцкага адзінства” на старажытным капішчы каля в. Хальч Веткаўскага р-на адбудзецца сапраўдная містэрыя.
У гэты дзень маладзёны з г.Гомеля выправяцца для таго, каб здзейсніць уборку тэрыторыі і запаліць агмяні ў знак пашаны нашым старажытным продкам.
Далучайся і ты!
Распавядае ініцыятар задумы Зміцер Новікаў:
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай нагадаць зацікаўленным у гісторыі і культуры нашага краю людзям пра балцкіх карані народу , нагадаць пра велічных продкаў. Ня так важна, кім яны былі балтамі ці славянамі – яны ўсё роўна нашыя Дзяды.
Акрамя таго падзею можна разглядаць як спробу згуртаваць людзей зацікаўленных традыцыйнай культурай і міфалогіей, людзей з нестандартным светаўспрыманнем.
А практычная мэта – каб святое месца нашых продкаў было дагледжаным і прывабным воку.
Даведка: Дзень балцкага адзінства святкуецца 22 верасня на гонар гадавіны перамогі ў 1236 г. у бітве пры Саўле (Шаўляй) аб’яднанымі сіламі балцкіх плямёнаў войска Ордэну мечаносцаў, які прыйшоў з крыжовым паходам у Літву. У гэты дзень у Літве, Латвіі, Беларусі і Прусіі ўсе, хто ўшаноўвае слаўных ваяроў ды іх супольную перамогу запальваюць на курганах і гарадзішчах вогнішчы, што сімвалізуюць непарушную повязь паміж продкамі і нашчадкамі.
Як даехаць: сустракаемся ля галоўнага ўваходу ў АЎТАВАКЗАЛ з боку перонаў у 14-45.
Што мець з сабой: граблі, сякеры, рыдлёўкі, мяхі для смецця (ад цукру, ці бульбы добра падыходзяць). Таксама бярэм з сабой традыцыйную беларускую ежу, ну каб без чыпсаў і колы, а з дранікамі 😉
Кантакты: +375 29 5308330 Агнявіт
Мерапрыемства Вконтакте: http://vk.com/event30368926
Марыся Тульжанкова