Дзе ў Гомелі “пераночыць” у Ноч музеяў

0
1027
ночь, дворец, Гомель

У міжнародны дзень музеяў ужо некалькі год запар музейныя ўстановы свету ладзяць адмысловыя мерапрыемствы ў межах так званай Ночы музеяў. Апошнія некалькі год гэта добрая традыцыя не абмінае і Гомель.

З 18 на 19 траўня музеі горада будуць працаваць у начным рэжыме. Мы даведаліся для вас куды пайсці па эмоцыі ў гэтую пятніцу ўвечары, а выбраць будзе з чаго.

Большасць з нас ужо і не памятае калі апошні раз за год наведвалі музеі ды выставы. То часу няма, то жадання. Моладь, у большасці, успрымае музейную працу, як перажытак мінулага, альбо асяродак для турыстаў-разявакаў. І з гэтым цяжка паспрачацца. Можа, Гомельскім музеям пара памяняць фармат працы, праявіць крэатыў, асучасніцца. У гэтым плане ноч музеяў –паказальны крок. Усяго толькі на некалькі гадзінаў у год музеі Гомеля выходзяць за рамкі сваёй звыклай функцыянальнасці. Што яны могуць прапанаваць начным гулякам і аматарам сучаснага мастацтва?

1) Палаца-паркавы ансамбаль прэзентуе супольны мастацкі праект “Палацавы комплекс” (Дворцовый комплекс)

дворцовый комплекс, ГомельІнсталяцыі больш за 20 сучасных беларускіх і замежных мастакоў.  Удзельнікі праекта паставілі задачу пры дапамозе сродкаў сучаснага мастацтва пранікнуць ў інтэр’ер палаца.

Час і месца правядзення: палац Румянцавых- Паскевічаў і парк Гомельскага палацава-паркавага ансамбля (пл. Леніна, 4), з 19:00 да 24:00

Кошты

Папярэдні продаж: 30 000 руб.

Для навучэнцаў (пры наяўнасці пасведчання); пенсіянераў; сямейных (тата, мама, дзеці) – 20 000 руб.

У дзень правядзення мерапрыемства: 35 000 руб.; Для навучэнцаў; пенсіянераў; сямейных (тата, мама, дзеці) – 25 000 руб.

Гомель2) Музей гісторыі горада Гомеля прапануе незвычайную шоў-праграму ў стылі рэтра і сучаснасці

16.00 – 17.30

Святочная праграма ў стылі пачатку XX ст.: Духавы аркестр, шахматы, гарадкі, стральба па мішэнях, латарэя.

19.30 – 21.30

Прэзентацыя фотавыставы Уладзіміра Старажэнка «Люстэркі часу».Паказ ювелірных вырабаў ад сеткі гандлёвых крам «Ziko». Дэфіле (Мадэльная студыя Арт-Мода). Калектыў VASABI JAZZ BAND. Dj Anthony Twais (клуб “ЕВРОПА”), Lite Orchestra (альт, гітара), А. Каванаў (саксафон), шоу-праграма ад стыліста і візажыста праекту «Люстэркі часу» Ю. Іванчыкавай і А. Шмакавай.Тэатралізаваныя мініяцюры(Гомельскі гарадскі моладзевы тэатр ); Танцавальныя нумары.

Час і месца правядзення: Музей гісторыі горада Гомеля(вул. Пушкіна, 32), з 16.00 па 21.30

Кошт квіткоў: 7 500, 5 000 руб.

3) Філіял Веткаўскага музею народнай творчасці запрашае  на музычна-казачнае этна-шоў “Ноч Цмока…”

ПРАГРАМА:

20.00 – Адкрыццё. Карагод “Лука”.
20.20 – выступ фольк-барда Аляксея Андрухіна
21.00 – выступ гурта “Млын сонца”
21.35 – турнір рыцараў “Старой вежы”

22.05 – Фаер-шоў (вогненнае відовішча)
22.30 – Сярэднявечная дыскатэка. Майстар-клас па танцах ад клуба “Бельфіорэ”
23.00 – Закрыццё “Ночы Цмока”

Выступы разбавяць захапляльныя расповеды пра сапраўднага Цмока

Час і месца правядзення:

Філіял Веткаўскага музею народнай творчасці (парк), з 20.00 да 23.00.

Уваход вольны

4) Гомельскі абласны музей вайсковай славы

Урачыстасці

11.00 -“Прысвячэнне маладых супрацоўнікаў”.

Працуе экспазіцыя музея, выстава ваеннайтэхнікі, музей крыміналістыкі.

Час і месца правядзення: вул. Пушкіна, 5, з 11.00 па 19.00

Кошт квіткоў: 77-57-41, 77-68-21

5) У карціннай галерэі Г.Х.Ващенко  дзень адчыненых дзвярэй (бясплатнае наведванне экспазіцыі)

Час і месца правядзення: вул. Карповіча, 4, з 10.00 па 19.00

Нажаль, сёлета музеі надзвычай рана кладуцца спаць і рэдкая ўстанова датрымлівае да апоўначы. Давядзецца ночыць усё ж-такі дома, але калі вы не будзеце спаць у шапку, то на гэты вечар культурная праграма вам будзе забяспечаная.
😉

Аўтар: Марыся Тульжанкова