Дзе ў Гомелі можна выхоўваць дзіця па-беларуску?

0
1331

Дзе ў Гомлі можна выхоўваць дзіця па-беларуску? Адказ – амаль нідзе. На ўвесь горад, другі па велічыні ў краіне, такіх месцаў толькі два – адзін беларускамоўны клас і адна група ў дзіцячым садку. Як і па ўсёй краіне, улады тут неахвотна ідуць на адкрыццё беларускамоўных установаў адукацыі. Сітуацыю спрабуе ратаваць Таварыства беларускай мовы і ладзяць адмысловы фестываль.

Сюжэт праграмы “Аб’ектыў” тэлеканала Белсат.