Дзе ты, прыгажосць? Гомельская драўляная забудова

0
844

На мяжы ХХ і ХХІ ст. у Гомелі было прыкладна 150 унікальных дамоў з багатым разьбяным дэкорам. Цяпер іх удвая меньш. Замест дамоў паўстаюць бетонныя гмахі, а ў прыватных кварталах уладальнікі замяняюць старыя вокны на пластыку, а сцены аббіваюць сайдынгам. Практычна, але ці прыгожа і што мы губляем незваротна? Гісторык Яўген Малікаў прэзентаваў адмысловую кнігу пра драўляную забудову Гомельшчыны.