Дзе гомельцы ў 1863 годзе хрэсны ход ладзілі

0
1756
Крестный ход в Российской империи

Гісторык Сяргей Балахонаў спрабуе вызначыць як і дзе праходзіў адзін з хросных ходаў у Гомелі ў 1863 годзе.

У “Памятнай кніжцы Магілёўскай губерні” на 1863 г. у пераліку праваслаўных хросных хадоў, якія цягам года адбываліся ў Гомелі, узгадваецца і адзін вельмі своеасаблівы. 8 ліпеня ўсе праваслаўныя вернікі Гомеля павінны былі маліцца “об охранении от эпидемической болезни”.

Памятная книжица Отрывок из Могилевской губернииСвятары Троіцкай і Петра-Паўласкай цэркваў збіраліся на плошчы перад апошняй (відаць, часткі сучасных парка і плошчы Леніна), пасля чаго ішлі вакол горада, спыняючыся чатыры разы (адпаведна кірункам свету), каб прачытаць “коленопреклонные молитвы”.

Наколькі працяглым быў маршрут руху гэтай працэсіі, можаце прыблізна ацаніць самастойна, зірнуўшы на фрагмент мапы 1864 г.

Старая карта ГомеляКалі б меўся план Гомеля таго часу, то можна было б вызначыць і кожнае з чатырох месцаў, дзе адбываліся “коленопреклонные молитвы” (пры ўмове, што вызначэнне крайніх геаграфічных пунктаў Гомеля рабілася правільна, а не наўскідак).

Аўтар: Сяргей Балахонаў
Крыніца: асабістая старонка аўтара ў Facebook