Сустрэча, якая адбудзецца 12 студзеня ў філіяле Веткаўскага музея, прысвечана 500-годдзю выдання першай усходнеславянскай кнiгi. Аднак, для Веткаўскага музея, кнiжнае сховiшча якога адно з самых буйных на Беларусi, гэта не проста добрая нагода пагутарыць аб урачыстасцi.
У музеi працуюць людзi, якiя разважаюць i аб кнiзе, як унiкальным культурным феномене i аб кнiжнай культуры, як традыцыi успрымання тэкста у кантэксце жыцьця. Для сучаснага “посткнiжнага” чалавека такая падзея, як выданне кнiгi знаходзiцца ў шэрагу звычайнасцяў.
Цi адрознiвалася успрыняцце тэкста у сярэднявечнага чалавека, ад нашага i як мы адносiмся да тэксту? Для нашага рэгiёна так склалася, што aпроч амаль легендарнай фiгуры Францыска Скaрыны выбiтнае месца займае не меньш значная постаць Iванa Фёдaрaва. У чым заслуга гэтага слаунага сына нашай Бацькаўшчыны, iмя якога зараз пачуеш, бадай, толькi у асяродку адмыслоўцаў i ў залях Веткаўскага музея? Чаму менавiта стараабрадскiя кнiгасховiшчы да самага апошняга часу змяшчалi выбiтныя помнiкi рукапiсаў i старадрукi? У чым адрозненне данiканаўскiх i постнiканаўскiх выданняў?
Госцем сустрэчы будзе Святлана Лявьнцьева, загадчыца фондаў Веткаўскага музея, кандыдат мастацтвазнаўства.
Уваход каштуе 70 капеек.
Калі: 12 студзеня, у 18:00.
Дзе: Філіял Веткаўскага музея (за саборам Пятра і Паўла ў Гомелі).