Якое яно — сучаснае беларускае мысленне? Якія ідэі і адметнасці ствараюць яго стыль, вызначаюць беларускасць і сучаснасць? Якія героі ды тэмы хвалююць нашых інтэлектуалаў?
Гарачая дыскусія разгарэлася ў Гомлі на сустрэчы з філосафамі Максімам Жбанковым і Паўлам Баркоўскім, якую зладзілі Лятучы ўніверсітэт і Еўрабеларусь.