Духоўная паэзія Неглюбкі

0
288
ДУХОЎНАЯ ПАЭЗІЯ НЕГЛЮБКІ

Час Вялікага посту, які зараз ідзе, гэта час сцішанасці, роздуму, малітваў, адзіногы і маўчання: «Мусім прызнаць, што ўсе мы маем патрэбу ў такім маўчанні, споўненым Боскае прысутнасці: у багаслоўі каб здолець распазнаць мудрасць і духоўнасць уласнае душы; у малітве каб яіколі не забывацца, што бачыць Бога азначае сыходзіць з гары з такім праменным абліччам, што неабходна пакрываць яго (пар. Вых. 33, 34), і каб на нашых сходах пакідалася месца Божай прысутнасці, засцерагаючы нас ад самаўсхвалення; у казанні каб не падманваць сябе тым, што, нібыта множачы словы, набліжаем кагосьці да пазнання Бога; у абавязках каб не ўцягвацца ў барацьбу, што не ведае любові й даравання. У гэтым мае патрэбу сучасны чалавек, які часта не ўмее маўчаць, бо баіцца застацца сам-насам з сабою, і агаліцца, адчуць пустэчу, з якой паўстане пы­танне пра сэнс, хто гэты чалавек, што глушыць сябе шумам і гаманой? Усім, вернікам і нявернікам, трэба навучыцца маўчанню, якое б дазваляла іншаму гаварыць, калі і як Ён жадае, а нам разумець Ягонае Слова. (Паводле Апостальскага Паслання Папы Яна Паўла II «Святло Усходу»).

У час Вялікага посту ў многіх вёсках Веткаўскага раёна можна пачуць надзвычай арыгінальныя і прыгожыя песні: песні, падобныя на малітвы. А, можа, гэта і ёсць самі малітвы. їх называюць: «псальмы», «святыя», «бажэсьцьвянныя, «памінальныя», «царкоўныя» песні. Спяваюць іх не толькі ў тыя дні, калі чалавек трымае пост, але і ў іншы час: на «Свячы», у дні, калі ўшаноўваюць хрысціянскіх святых, калі развітваюцца з нябожчыкам. Псальмы спяваюцца ў атмасферы сцішанасці, маўклівасці, духоўнага напружання.

Як правіла, яны выконваюцца жанчынамі сталага ўзросту, якія прыйшлі да веры ў Госпада Бога.

Як вядома, словы «псалм», «псальма» паходзяць ад слова «псалтыр» так некалі называлі струнны музычны інструмент, на якім іграў цар Давід, прамаўляючы словы малітваў. У праваслаўнай народнай традыцыі псальмы выконваюцца без музычнага суправаджэння, у царкве, або ў доме адразу некалькімі жанчынамі, або адным чалавекам. Вершаваныя тэксты псальмаў духоўныя спявачкі звычайна перапісваюць са сшытачка ў сшытачакі, захоўваюць у сябе.

Цяжка гаварыць аб дакладным часе узнікнення псальмаў як жанра паэзіі, яны з’явіліся, відавочна, разам з узнікненнем хрысціянства.

Тэксты псальмаў звычайна прысвячаюцца асобным евангельскім падзеям, хрысціянскім святам, жыццю святых пакутнікаў і пакутніц. Блізкія да іх «духоўныя вершы», якія, па маім меркаванні, бяруць пачатак у старажытных славянскіх былінах.

«Слова «верш» паходзіць ад лацінскага «versus», што суадносіцца з грэчаскім «strophe». Абодва словы ў розных мовах азначаюць «паварот». Напачатку вершы, як ні дзіўна гэта гучыць, прадстаўляліся ў тан­цы вакол алтара, капішча, храма, кожная страфа фіксавала новы паварот або рух, жэст у танцы. Танцы былі часткай сінкрэтычнага абраду, а абрады адпавядалі порам года і адлюстроўвалі штогадовы сюжэт, з якога паступова ўзнікла адзіная вялікая паэтычная Тэма: жыццё, смерць і новае нараджэнне, абапіраючыся на даследванні вядомага англійскага даслед. чыка і пісьменніка Роберта Грэйвса, сцвярджае Т.І. Шамякіна [1, с. 185].

Развітанне душы з зямным жыццём і пераход у іншы свет асноўная тэма многіх псальмаў. «А чаго ж ты, душа, міма рая прайшла, к нам у рай не зайшла?» запытваюць анёлы ў адной грэшнай душы і дадаюць пасля таго сумна: «У нашым раі жыць весела, жыць весела, толькі некаму»… Гэты духоўны верш адзін з любімых у выканаўцаў, духоўных спявачак Неглюбкі.

«Яна так пела, што мароз бярэцца зь пяты і да галавы. У мяне пяць сясьцёр і адзін брат, і ва ўсіх галасы добрыя», аб сястры Елізавеце, аб сваіх родных расказвала Таццяна Мікалаеўна Хрушчова, жыхарка в. Неглюбка, 19 студзеня 2001 г.

У святочны дзень Хрышчэння Гасподняга асаблівы настрой. Менавіта ў гэты дзень у Неглюбцы ўдалося пачуць і запісаць некалькі псальмаў у выкананні неглюбскіх духоўных спявачак. У Неглюбцы, вёсках Веткаўскага, Чачэрскага, Добрушскага раёна духоўныя спевы называюць менавіта «псальмы», а не псалмы. Калі ўслухоўваешся ў іх сэнс, жыццё напаўняецца новымі сэнсамі, разгортваецца і ўзвышаецца душа, «прыціснутая» да зямлі быццёвымі клопатамі, яшчэ болей адчуваеш трагічнасць і прыгажосць жыцця святых пакутнікаў і пакутніц. Некаторыя псальмы прысвечаны апісанню іх духоўных подзвігаў адначасова з апісаннем жыццёвага шляху.

У Неглюбцы спяваюць псальмы аб святой Варвары, аб Угодніку Божым святым Мікалаі, аб Аляксеі, чалавеку Божым, ды іншыя.

Трэба заўважыць, што на працягу 18 пач. 20 стст. Неглюбка была моцнай захаваннем хрысціянскіх традыцый і абрадаў.

У гістарычных пісьмовых крыніцах вёска першы раз згадваецца пад 1720 годам як адна з вёсак Старадубскага палка, што належыць КіеваПячорскай Лаўры. Ёсць падставы казаць пра тое, што Неглюбка ўзнікла намнога раней названага часу. Неглюбчанкі, жанчыны сталага веку, У нашы дні не ўяўляюць Дзень Узнясення Гасподняга без архаічнага абраду — Ваджэння і Пахавання Стралы, у якім узнаўляецца міф аб Вялікім шлюбе шлюбе зямлі і неба. Да апошніх дзён зберагаюць неглюбчанк свае традыцыйныя касцюмы, упрыгожваюць Чырвоныя Куты, на якіх вісяць ручнікі «Божжая адзёжка» [2, арк. 48], як сказала адна неглюбчанка, Соф’я Сямёнаўна Прыходзька. Як нідзе ў Беларусі, неглюбскія ткачыхі аж да нашых дзён памятаюць шматлікія назвы тканых узораў, могуць паказаць іх на ручніках, кашулях, скацерках. У Неглюбцы існуе паняцце «безгалосая магіла», сэнс якога невядомы для сучаснікаў. Гэтыя ды іншыя культурныя з’явы сведчаць аб магугаым пласце дахрысціянскай культуры, які існаваў на дадзенай тэрыторыі.

Неглюбчане, жыхары суседніх вёсак, спасцігаючы хрысціянства, не даюць сысці ў нябыт веры продкаў, якая найбольш выяўляецца ў любові да сваёй зямлі. У мінулым, пазамінулым годзе былі выпадкі, калі свяшчэннікі некаторых цэркваў Веткаўскага раёна забаранялі жанчынам вадзіць Стралу, пагражаючы пазбавіць прычасця. Хто ж у такім разе будзе выконваць абрад, помнік духоўнай культуры, які афіцыйна прапаноўваецца ўзяць пад ахову Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Бе­ларусь па справах ЮНЕСКА і пры ўдзеле Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь? На мой погляд, свяшчэннікі гэтай забаронай ставяць сябе ў адзін рад з тымі служыцелямі Савецкай улады, якія ў 1920-1960 гг. забаранялі святкаваць Вялікдзень, Радаўніцу, іншыя хрысціянскія святы. Што ж, вывешванне ручнікоў каля іконы (гаспадары дамоў называюць іх «набожнікі», «накутнікі», «абразьнікі») па сутнасці, гэта ж таксама язычніцкі (народны) звычай. Ручнікі вісяць каля іконаў у неглюбскай Мікольскай царкве, у веткаўскай Свята-Праабражэнскай ды іншых праваслаўных цэрквах. Варта прыслухацца да думкі, выказанай Таццянай Іванаўнай Шмякінай, культуролага, аўтара шматлікіх навуковых прац, прысвечаных даследванню рэлігій, міфаў све­ту, дачкой Народнага пісьменніка Беларусі І. П. Шамякіна: «Не варта, асабліва нам, беларусам, разводзіць на розныя бакі язычніцтва і хрысціянства. Язычніцгва старажытных славян, нашых продкаў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў з іх культам Сонца, культам адзінага Бога Сварога, які быў разліты па ўсёй прыродзе і ў кожны перыяд гадавога кола паўставаў то Ярылам, то Перуном, то Купалам, то Снапом, то Дубам, то Родам, але кожны раз заставаўся галоўным над багамі, бацькам багоў, — такое язычніцтва заканамерна прыводзіла да хрысціянства, бьшо неўсвядомленым хрысціянствам. Як гавораць святары, шуканне Бога ёсць ужо дзеянне Бога ў чалавечай душы» [1, с. 182—185].

Праваслаўная царква ў Неглюбцы была пабудавана ў 1761 г., дзякуючы клопатам Кіева-пячорскай Лаўры. Цяпер у Неглюбцы дзейнічае царква у імя свяціцеля Мікалая, пабудаваная жыхарамі вёскі ў 1992 Царква стаіць на тым жа самым узвышаным месцы, на якім стаяла ранейшая, пабудаваная ў 1761 г. Па словах І.Ю. Смірновай, якая прысвяціла свае навуковыя даследванні гісторыі Неглюбкі, а таксама гісторыі неглюбскай Свята-Мікалаеўскай царквы, «жыхары старэйшага ўзросту памятаюць, як выглядаў будынак старой царквы, разбураны ў канцы 1930-х гг. Шкада, пакуль не знойдзена ніводнай выявы старой неглюбскай царквы. Сцвярджаюць, яна была намнога большай і вышэй, чым цяперашняя, на рубленай васьміграннай званарні шмат званоў, унутры мноства вялікіх і малых ікон, а пад алтаром глыбокі калодзеж. Дзіўна, але выгляд старога купала ў выглядзе цыбуліны і з крыжом захавала адна са «стрэльных» песень:

Што ў Неглюбцы, у сяле,
стаяла цэркаўка на гарэ,
на цэркаўкі булаўка,
на булаўцы макаўка…»
[3, с. 91].

У памяці неглюбцаў захаваліся даўнейшыя царкоўныя звычаі, напрыклад: «Голуба пускані сёньня, на Крашчэньня. Матка мая казала, як толькі начануць ваду сьвяціць, тады кажуць: «усятройчаскае пакланеніе… Пакланяймася, Дух Галубіны!» Так сычас, кажа, ленту прывязаюць к назе, ці за крыла, пускаюць, ён паляцеў угору. Страляюць жа. У воздух. Стрэлюць, як голуба выпусцяць. Храшчэньне так тады хадзілі ўсе людзі, і маладыя, і старыя. Лентачку красьненькую прьтязалі к голубу… Голуба можа, й белага, абы жывога, усякага ловюць» [4, арк. 62].

Памятаюць неглюбцы аб тым, як даўней іх аднавяскоўцы хадзілі пешкі пакланіцца ў кіева-пячорскую Лаўру матчам святых угоднікаў і угодніц. Магчыма, падчас такіх падарожжаў веруючыя прыносілі дахаты не толькі абразы, кнігі, набытыя ў Лаўры, але і новьм псальмы, духоўныя вершы.

Шматлікія тэксты псальмаў (а гэта: «Ой, дарожанька, ты, Гасподняя», «Я жду Вялікага Госця», «Святая Варвара, малю я цябе…», «Самарьянка», «Камень» (Гутарка Іосіфа-царэвіча з Варлаамам), «Блудны сын», «Пра Аляксея», «Ой, хадзіў жа Ісус па сырой зямле», «Усё Царьствіе, усё Нябеснае»…»Пайшла ж то сіротка ў сьвет мамачкі шукаць», «Плачэт маць, зямля сырая») удалося запісаць ад духоўнай спявачкі Хрушчовай Таццяны Мікалаеўны, 1935 г. н., а таксама аповеды аб яе роднай цётцы, Матушцы Еліканідзе (імя ў міру Еўдакія Ігнатаўна Прыходзька), вядомай сваімі духоўнымі подзвігамі. А вось назвы іншых псальмаў, духоўных вершаў, запісаных у Неглюбцы: «К матери», «Ў далёкай стране Палясціне…», «Ой, Божа мой, Божа, з высокага неба…» [5, с. 8], «Малітва Божай Мацеры», «Усім друзьям жэлаю Госпада любіць», «Хрыстос Спасіцель у паўноч радзіўся», «Врагі паўсюду акружаюць…», «Што парадзіла Дзева Марэя Божжага сына…», Прашу цябе, угоднік Божый» [6, с. 7; 7, с. 83; 8, с. 91-94]. Псальмы «Ў далёкай стра­не Палсясьціне», «Самарьянка», запісаныя ў Неглюбцы, якія падаюцца ніжэй, друкуюцца ўпершыню.

Усё царьствія, усё нябеснае…
Усё царьствія, усё нябеснае…
Прылятала к нам да й два голубы, да й два голубы, да й два белыя.

То ж ні голубы, то й ні белыя,
то ж ні голубы, то й ні белыя
то ж два ангелы, два храніцялі,
ой, душэ, целу пакравіцялі.

Ах, душа зь целам расстравалася!
Як душа зь целам расстравалася…
расстравалася, шчэ й прашчалася,
расстравалася, шчэ й прашчалася:

«Ты прашчай, цела, цела грэшная!
Ты прашчай, цела, цела грэшная!
Цела грэшная, бесканечная…
Ой, цябе, цела, у зямлю кладуць!»

Ой, цябе, душу, на ватвет вядуць,
на ватвет вядуць, шчэ й к Госпаду,
шчэ й к Госпаду на маленія,
шчэ і к Госпаду на маленія…
Папрашу ў Цябе рай спасеніе
[9, арк. 58].

***

Ў далёкай стране, ў Палясьціне, струіцца рака Іардан.
На беряг рякі той выходзіць Крясьціцяль, сьвятой жа Іван.
Он зь віду суровый і строгій, адзежду вярблюджу насіў.
Ат Бога быў послан ў пустыню і громка ён там прагласіў:

«Пакайцеся, людзі, пакайцесь, ачысьціця вашы сердца,
і грэшнаю душу іспраўця, штоб ўстрэціць Месію Хрыста.
Гряхі прэда мною адкройця, ачысьціця вашы цела,
плады пакаяньня тварыця,
любоў і сьвятыя дзяла.
Ідзёт жа усьлед жэ за мною
Сільнейшый, — бажэствянный сьвет ад Няго;
я для Няго ліш Прадцечэ,
а я перад їм ліш нічто».

Ішлі к яму людзі талпою
на бераг пустыннай ракі.
Нясьлі пакаяньне сьлязамы,
у вадах амывалі гряхі.

Тут жа талпа расступілась,
как будта бы хто-та прышол,
как будта бы хто-та разьдзелся,
і с беряга ў воду сашол.

І відзіт Красьціцель, дзівіцца:
прыйшоў для крашчэнія Той,
а Ком гаварылі прарокі,
каго ажыдал весь народ.

«Зачэм Ты прыходзіш хрысьціцца?
Падуласьцен Хрысту акіян.
Валнуецца Мёртвае мора,
назад пабяжал Іардан.

Красьціць я Цебя недастоін:
Ўладыка Ты мой, я Твой раб».
«Главу прад Табою скланіў я,
Крашчэньне прыняць буду рад».

Хрыстос не вяліць прэкасловіць,
главу прэд Іанам скланіў.
Красьціцяль дражашчай рукою
Хрыста ў Іардані красьціў.

I вдруг сатварылася чуда:
атверзлася неба ў той час,
і з воблакаў вдруг прагласілся
Нябесный і Отчый сей глас:

«Сей Сын Мой вазыпобленны Божы,
Он мір ў маю воду нясёць,
Он род чалавечаскій грэшный
ад гібелі вечнай спасёць»

І відзіт Крясьціцель, дзівіцца:
зьляцеў на Хрыста галубок.
Непроста была эта пціца,
а дух, верна, ісьцінный Бог.

Па етаму знаку Красьціцель
Хрыста, Сына Божага, узнал,
і людзям, прышэдшым на бераг,
рукой на Няго й указал,
Ўся Тройца жэ ныне явілась,
Ален Хрыста Сынам назвал.

Дух Божый, как голуб, спусьціўся,
Сын Божы Крашчэньне прыняў.
I мы ва Хрыста ўсе хрысьцілісь,
і мы аблякліся ў Няго.
I жыць мы Яму пабяшчалі
ва імя сьвятое Яго.

I мы атракліся лукавых,
і мы атвярьглі Сатану,
Ў купелі Крашчэньня прынялі
і сталі сынамі Тварца.

А Госпаду нашаму слава!
вялікі Ён Бог Чалавек.
І нашаму Госпаду слава
сягоньня, ўсягда і вавек.

Самарьянка

Пад сенью на выступе замка —
там сядзел у калодца Хрыстос.

Прыйшла самарьянка ў абычнам парядке,
наполніла свой ваданос.
Хрыстос ей сказал: «Дай вадой падзяліцца».
Ана жэ сказала ў атвет:
«Ведзь я самарьянка, мне з вашай чрэдою абшчэнія, кажэтца, нет».

«А есьлі б ты знала, кто воду жывую,
жывую ў себе не тварыт,
сама б ты іскала, сама б ты прасіла
Тaгo, Хто с табой гаварыт».

«Калодзец глыбокій, хто можа чэрпаці,
хто можа чэрпаць із няго?
Ацец наш Іакаў дал воду прастую,
Няўжэлі Ты большэ няго?»

Хрыстос ей сказал: «Прывядзі сюда мужа»,
ана ж атвячае: «Нету ў мяня».
«Ты праўду сказала, што пяць ў цябе была,
і ета ні муж у цябя».

«Я віджу прарока, скажы,
дзе маліцца на нашай гарэ Херазінь?
Іль Богу даўжны мы усе пакланіцца,
прыдзя ў Іерусапім?»

«А там, і вездзе, і ўсягда, і паўсюду, ч’ё серца любоўю гарыць.
Месія паведуя людзям паўсюду,
Месія з табой гаварыць.

Тагда самарьянка дамой пабяжала,
аставіла свой ваданос.
І громка крычала, і ўсех прызывала:
«Ідзіця, явіўся Хрыстос !

Ён там, у калодца, сядзіць, атдыхая, і вочы пылаюць агнём.

Он всё мне сказаў, што я дзелала втайне, ідзіця, раскажа і вам [10, арк. 53, 55].

 

  1. Шамякіна, Т. Міфалагічныя інтэрпрэтацыі ў прасторы літаратурнай класікі [Тэкст] / Т. Шамякіна // Полымя. 2009. -№ 5. С. 182-189.
  2. Запіс ад Прыходзька С. С., 1931 г. н., жыхаркі в. Неглюбка Веткаўскага р-на (2000 г.) // Архіў экспедыцыйных матэрыялаў Веткаўскага музея народнай творчасці. Сш. 85. Арк. 48.
  3. Смирнова, И. Ю. Из истории села Неглюбка [Текст] / И. Ю. Смирнова // Навуковыя запіскі Веткаўскага музея народнай творчасці. Гомель, 2004. 303 с.
  4. Запіс ад Барсуковай Е. Л., 1944 г. н., жыхаркі в. Неглюбка Веткаўскага р-на ( 2001 г.) // Архіў экспедыцыйных матэрыялаў Веткаўскага музея народнай творчасці. Сш. 85. Арк.62.
  5. Раманава, Л. Спаміж зямлёй і нябёсамі [Тэкст] / Л. Раманава // Голас Веткаўшчыны. 2004. 14 жніўня.
  6. Раманава, Л. Калі ўзвышаецца душа [Тэкст] / Л. Раманава // Голас Веткаўшчыны. 2006. 7 кастрычніка.
  7. Раманава, Л. Маўклівае святло малітвы [Тэкст] / Л. Раманава // Голас Веткаўшчыны. 2008. 1 лістапада.
  8. Раманава, Л. Вершы і псальмы ў прасторы жыцця і сыходуі лістапада [Тэкст] / Л. Раманава // Роднае слова. 2007. № 1С. 90-94.
  9. Запіс ад Барсуковай Е. Л., 1944 г. и., Хрушчовай Т. М., 1935 г. н., Сарасека У. П., 1932 г. н., жыхарак в. Неглюбка (2001 г.) // Архіў экспедыцыйных матэрыялаў Веткаўскага музея народнай творчасці. Сш. 85. Арк. 58.
  10. Запіс ад Саломеннай Е. Д., 1928 г. н., жыхаркі пас. Ляда Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. (2001 г.) // Архіў экспедыцыйных матэрыялаў Веткаўскага музея народнай творчасці. Сш. 85,Арк. 53, 55.


Аўтар:
Л.Д. Раманава
Крыніца: Православие на Гомельщине: историко-культурное наследие и современность: сборник научных статей. / Г. А. Алексейченко (отв. ред.). — Гомель : ГГУ, 2010. Ст. 67-74.