Дудар шэрагу рок-гуртоў і музыкант беларускіх, расійскіх, украінскіх і польскіх гарадоў Аляксей Шкурапацкі выступіць у гомельскім бары Бэкер 29 ліпеня з незвычайнай праграмай.
Прагучаць кельцкая і старадаўняя музыка, вечны рок-н-рол, гісторыя свету, расказаная мовай старажытнага інструмента — дуды. Адбудзецца сапраўднае падарожжа ў часе і прасторы ад бардаў Ірландыі і рыцараў-паэтаў крыжовых паходаў да The Beatles і Rammstein. У праграме і скандынаўскія сагі, Віктар Цой, Ляпіс Трубяцкі ды паданні таямнічага Круахана.

Вулічная магія музыкі сярэднявечных плошчаў і карчмоў, якая прыйшла на вуліцы Гомеля са слаўнай ды гераічнай эпохі пачне гучаць у 19:30 у бары Бэкер на вуліцы Савецкай, 11.
Падрабязнасці ў падзеі Ўкантакце.