Драўляны Гомель. Занядбаная прыгажосць

0
2095

Унікальная драўляная архітэктура Гомля з багатым непаўторным разным дэкорам фасадаў, дзвярэй, вокнаў, канькоў яшчэ нядаўна займала цэлыя вуліцы. Але ў пачатку ХХІ ст. мясцовыя ўлады палічылі яго непатрэбным баластам, які замінае развіццю гораду, займаючы дарагія зямельныя надзелы каля цэнтру. Гомельская грамадскасць спрабавала спыніць вынішчэнне драўляных шэдэўраў Палесся. Што з гэтага атрымалася?

Аўтары праграмы «Загадкі беларускай гісторыі» тэлеканала Белсат скіраваліся ў горад над Сожам каб знайсці адказ на гэтае пытанне.