Унікальнасць беларускай драўлянай архітэктуры адукаваныя людзі ўжо даўно не ставяць пад сумнеў. А тым часам фактычныя помнікі дойлідства знікаюць літаральна на вачох і спыніць гэтую тэндэнцыю немагчыма. Каб паспець захаваць як мага болей інфармацыі пра драўляную архітэктуру гомельскія рупліўцы гісторык Марыя Булавінская і архітэктар Сяргей Ляпін заснавалі дакументальную фотабазу ўсіх існых драўляных будынкаў каб вывучаць, захоўваць інфармацыю, а ў перспектыве калісьці магчы і аднавіць ці рэканструяваць будынкі.