Драўляная спадчына Беларусі: прэзентацыя праекта drewa.by у Гомелі

0
60
Драўляная забудова і наша спадчына

У Гомелі, ды і ў Беларусі, з кожным годам становіцца ўсё меней і меней гістарычных драўляных пабудоў. Паўплываць на гэтую тэндэнцыю практычна немагчыма. Таму сёння мы вырашылі стварыць дакументальную фота базу для вывучэння, захавання інфармацыі, аднаўлення, рэканструкцыі ці рэстаўрацыі драўляных дамоў у будучыні. Такой базай можа стаць сайт drewa.by, які прэзентуюць у Гомелі 25 траўня ў 18:00 у філіяле Веткаўскага музея.

Падчас прэзентацыі арганізатары: 

  • распавядуць, для чаго патрэбны сайт і як ім карыстацца
  • пакажуць унікальныя матэрыялы, прысвечаныя драўляным будынкам, якія збіраліся ў Вільнюскім і Маскоўскім архівах
  • пакажуць кароткаметражныя фільмы пра гісторыю і захаванне гістарычных драўляных дамоў
  • абмяркуюць праблему захвання і аднаўлення гістарычных драўляных дамоў у Гомелі.

Уваход вольны, 25 траўня ў 18.00, філіял Веткаўскага музея стараабрадняцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шкларава.