“Дорага слова сказаць…”

0
444
Дорага слова сказаць...

Варвара Аляксандраўна Грэцкая (1925 г.н.) пасля аварыі на ЧАЭС і адсялення яе роднай вёскі Амяльное Веткаўскага раёна з 1992 г. і па цяперашні час жыве ў Ветцы. За перыяд з 2005 па 2012 гг. ад яе запісана ўжо каля сямідзесяці аўдыёкасет. У яе памяти ў значнай ступені захаваўся практычна ўвесь фальклорна-этнаграфічны рэпертуар Амяльнога. Гэта песні каляндарнага і сямейна-побытавага цыклаў, лірычныя, дзіцячыя, сірочыя песні, замовы і апісанні абрадаў і звычаяў, легенды, прыкметы, павер’і [1].

Размаўляе яна на мове (“языке”), якую сама вызначае як “калісяшняю”, “старынную”, “амяленскую”, “прыродную”, “дзеравенскую”: “Я гаварю па-свойму, па-дзірявенскаму…” “Прыродны язык. Родны язык. Вот з каторым родзісся, прывыкніш к яму, так і гаворыш”.

Гэта мова, як частка амяленскай культуры, спасцігалася ёю ў працэсе штодзённых размоў з бабуляй Алёнай Максімаўнай, мамай Пелагеяй Пятроўнай, іншымі старэйшымі аднавяскоўцамі: “Большыя гаворяць, і мы ўслед за і мы”. — (Большыя — гэта хто? — Г.Л.) — Дзяды, бабы, маткі, большыя хлопцы, дзеўкі, а меншыя… Тады мы…”; ”Што баба гаварыла, матка, то і гаворыш. І дзед Майка, усі, у каждым дварэ так гаварылі, ня толькі ў нас, і ў тым, і ў другом дварэ. Па-старыннаму я багата гаварю слоў”.

У адрозненне ад шматлікіх носьбітаў народнай мовы, асабліва гэта тычыцца прадстаўнікоў маладзейшага пакалення, яна не саромеецца яе, а хутчэй наадварот, любуецца ёю: “Ціпер культурна гаворяць. Вон жа Лукашэнка гаворыць… Усякія такія словы гасударственныя… Ён не па-беларуску… Змешана… Змешана яшчэ красівей — і рускі, і беларускі. Адзін гаварыў парадзіву, я ўключыла, дак гаварыў “гэта”, “каб тое”… Ета — па-беларускі. Ужо другі пачаў гаварыць… Ужо ні па-беларускі. Мне думаіцца: “Ён ужо па-рускі і па-беларускі гаварыў — красівей. Ці-та мы прывыклі…”.

I гэта сваё прыроднае не паддаецца ні ўплыву адукацыі, ні крытыцы з боку тых, хто лічыць сваю гаворку больш правільнай. У якасці прыкладу яна прыводзіць як сябе, так і свайго пляменніка, вайскоўца, палкоўніка, які жыве ў Маскве: “Наш Грыша зарадзіўся ўжо тут… Як гаварыў… Прывык ён у маладосці, малады… И во прыязжаў… І ён не гаворя чыста па-гарадскі… Па-нашаму, як мы гаворым”.

Безумоўна, вялікае значэнне для яе мае тое, што на гэтай мове размаўляла яе бабуля, якая заўсёды і ва ўсім была для яе прыкладам і аўтарытэтам.

Вялікі ўплыў на тое. што ў мове Варвары Аляксандраўны захаваліся шматлікія старыя словы, аказалі песні. Тое, што гэтыя словы сустракаюцца менавіта ў песнях, для яе таксама аргумент, і не меней важкі: “Я скрозь гаварю: “Лусціна…» Баба так казала. Гаварю: “Сярёжка, там хлеба лусцінка асталась”. Ён ужо зная… Я вот прывыкла, і скрозь гаварю, сколькі жыву. У нас там усі казалі. Калісь жа пякарні не было, дак свойсамапечка. Ну, вот калі нада хлеба, да німа, дак прыходзіш: “Пазычця хлеба…” А хто скажа: “Асталась лусцінка”. Іўсі так: “Лусцінка і лусцінка…» І вот жа ё песня пра маслінку, што “хлеба німа ні лусцінкі». І пра зайчыка: “Кашкі наварылі, Дзетак накармілі, Далі морквы, капустачкі І хлеба па лустачкі. “Па кусочку ж” не гаворяць. Усі тады казалі: “Лусціна”. І вот будзіма іціць у лес, баба: “Вазьміця па лусцінцы хлеба”. Мы ўжо адрэжыма. І Козырыха будзя казаць: “Во, дземаны! Ці ўзялі вы па лусціне хлеба?»

Па асаблівасцях гаворкі старыя людзі адрознівалі прадстаўнікоў суседніх населеных пунктаў: “Гаварю — па-амяленскі, а па-марозаўскі — гавару. Вот у Марозаўцы гаворяць “рабая», усё на ра, а ў нас “рябая». Марозаўка — чатыры кіламетры ці тры с палавінай. У Гуці саўсім другой разгавор. А Пянное, Амяльное, Падкаменьне — ета адзін язык. А Барьбаета маскальлё. Вот, у Ветцы, тут тожа ані па-свому гаварылі. Ні так. Баба Сняжкова, прыду калісь к ім, гаварю: “Баб, ты не па-нашаму гаворыш». Яна гаворя: “Дзе які разгавор, прывыкаіш»; “Маскалі гаворяць. У нас гаворяць хочыш, ня хочыш. А у іх звалі хош, ня хош, а нада дзелаць. Пашка гаворя: “У нас гаворяць: “Хто адкуль? А я здзешні”. А маскалі гаворяць: “Хто скуль? А я здзешні”. Вот табе іразговор”; У Гуці па-свойму гаварылі, а ў Неглюбцы тожа ўжо па-свойму. Які-небудзь разгавор, дак яны: “Тутачкі, тамачкі”. Ціпер ні знаю, а то ж яны… Яны і ціпер шчэ, во ліжала ў бальніцы, з Неглюбкі Ганна. У нас Галя завуць, а ў іх Ганна. Я гаварю: “Галя, падай-ка ты мне…” Яна гаворя: “Заві міне Ганна”. Гаварю: “Падай-ка мне ў халадзільніку…” — Яна там штось брала сваё, ці смятану. Дак яна: “А тутачкі я ня знаю, дзе тваё стаіць». “Тутачкі, тамачкі” — гаворяць. А у нас гаворяць тут, там. Мы ж гаворыма тут. “А дзе ляжыць?” — “Тут во ляжыць”. А то тутачкі ляжаць, тамачкі. А маскалі па-свому гаворяць. Тутачкі гаворяць у Неглюбцы, а скажы ў нас тутачкі, дак скажуць: “Ты ўжо, як “ганачка” неглюбская, гаворыш”. Я б сказала, напрымер, у сваёй дзярэўні тутачкі, тамачкі, сказалі б: “Воўжо ганачка!” Іпразвалі б “ганачка”.

У яе мове шмат слоў для сучаснага чалавека незвычайных, і нават незразумелых: “Гаварылі, напрымер… Баба кажа: “Ідзіця на копань да палядзіця, лодзь ляжыць там ці не?» Табе б сказаў “лодзь». Ты б сказаў: “Што-та за лодзь?” А калісь звалі: “Во ляжыць лодзь…” А тады ўжо пачалі гаварыць, што кладка. Лапату звалі уступ. Во ступай і прыцісківай нагой. Вот уступ. Ну калісь ета, напрымер, можа, мільён гадоў ета сушчаствуя. Так назвалі, і ўжо скажы па-другому… “Што ты клычыш?.. Гавары уступ”; “Многа слоў пазабывата. Калісь жа па-свойму гаварылі… Ня так. А ціпер жа знаіш, папіряменівалі… Калісь і губерніі былі, і воласці, а ціперяраёны ўжо».

І гэта далёка не адзіны прыклад. Шмат якія са слоў, з мовы, на якой размаўлялі ў Амяльным, ужо на яе памяці спрабавалі замяніць новымі, больш культурнымі: “А ціпер вазьмі, сколькі ціпер такіх перяіначывалі… Божа ты мой, Божа!… Такіх слоў, што чорт іх зная… Пачануць рукавадзіцелі етыя гаварыць…

Што чорт іх зная… Што далей развіваіцца, болей і болей новыя словы… Хто прыдумая… Ці я ні знаю. А што етыя нашы разгаворы… Па-калісяшняму… Іх нада забыць ужо…”

Але нават з цягам часу, калі разуменне новых слоў у людзей яе пакалення не выклікае цяжкасцяў, старыя людзі працягваюць казаць на сваёй мове: “Ціпер ужо так не гаворяць, па-старыннаму. А мы калісь што нашы гаварылі, то і мы гаворым.» “Раней казалі рассадзіць. Вон: “Рассадзіця!» Ціперь ужо: “Пікіроўку дзелаць”. [Ну, вы ж разумеіця?] Ну, знаіма. Сперва не зналі. Мы былі ішчо дзяўчонкамы. У нас агароднік (аграном — Г.Л.) быў: “Дзеўкі, рассажывайця”. Дак мы рассодзім адзін ад аднаго. А тады прайшло колькі гадоў, прышоў малады агароднік: “Дзеўкі, дзелайце пікіроўку”. Бабы пытаяць: “Што за пікіроўка?» І па-свойму: “Ішчэ хероўку ету… Давайцярассажываць. Ён гаворя: “Пікірывалі?” А мы гаворым: “Рассадзілі”.

Старыя словы былі зразумелымі і блізкімі праз сваю этымалогію: “Лапата, калісь уступ быў. Баба кажа: “І дзе-та ўступ паклалі?” Во, ступаць і капацьэта ўступ звалі. Па-калісяшняму. Ступаіш на лапату, штоб глыбей. Уступ звалі калісь. Ета ж па-калісяшняму. Хтось назваў, і ўсі звалі. Тады ўжо стала лапата”. “Масліная… Таму шта вкуснаядуць: імасла, і сыр, і сала, і бліны”.

Па такому ж прынцыпу ствараюцца і новыя словы: “Ідом красць яблак увосень… Во ета сад… А ета канава, і на канаві насоджаны густа акацыя, колкая такая… Хлопцы дзелалі, як пасадзілі… Вырвяць, а то ўсплашную, ужо ня пройдзіш тудой, а яны возьмяць павырвяць, і дзелаяць лазейкі такія і тут, і на том баку, і на том…Проціў яблак салодкіх… І мы лазілі…. Называіцца зладзейка… Зладзеі лазяць… Празвалі старажы”.

Словы, як гэта вынікае з яе разваг, існуюць для таго, каб любы прадмет, любы чалавек не застаўся безназоўным: “На ўсё нада прозвішча. Напрымер, кружка стаіць. Яе назвалі кружкай, не назвалі Варкай, а назвалі кружкай. А, можа, нада была другім чым-нібудзь. Як калісь назвалі, то і ўсё!” “Ну, я ні знаю. Так назвалі. Вот цібе назавуць Генадзійусё, а мяне Варька, Адарка. Ціперь пашлі Кузьмы да Дзянісы». “Цябе наклалі імя Генадзій, а ёй накладзена Масліная…”

Тонкае пачуццё мовы дазваляе ёй падзяляць словы на ”чорныя” і ”белыя”, “шаўковыя” і “пасканыя”: “Белае — ета харашо. А чорнае — смярцельна. Гаворяць: “Ні чорнае, ні белае…” Калісь бацька наш памёр, мне восем гадоў было, я ўсё плакала па бацьку. Дак баба і кажа: “Ляжыць, ужо ні чорнага, ні белага ні скажа”. “Шаўковая слова. Ці гаварыць красіва, ці вываліць плахоя. У мяне ўжо пяньковая, пасканноя — жорсткая”. “Шаўковыя… етаўжо харошыя. Як харошыя словы гаворыш — ета ўжо шаўковыя, ласкавыя. Кажаць, у маткі ўсё шаўковыя… Яна ж будзя і гладзіць дзіцёнка, і будзяўсё харошая гаварыць”.

У асобную групу вылучаюцца “небыльные” (ненарматыўная лексіка) словы: “Усі так называлі: плахія словы — нябыльныя. Нябыльныя словы не гавары”. Безумоўна, узнікла спакуса пачуць ад маёй субяседніцы адказу на пытанне: чаму менавіта нябыльныя? У сваіх адказах далей чым нябыльныя — ета срамныя словы, плахія словы — ета нябыльныя, ці дурныя словы яна не пайшла. Разабрацца ў гэтым дапамагаюць іншыя жыццёвыя сітуацыі з нябыльным: “Муж і жонка пасаветуюцца, штоб небыліцу не купляць. Грошы штоб ряшыць, талковая купіць…” “Сядзяць разгаварываяць, будуць гаварыць дзень. Пойдуць перякусяць, зноў выходзяць, перагаварываяць небыліцу”. Відавочна: нябыльнае — нявартае. Тым не менш, з успамінаў Варвары Аляксандраўны становіцца зразумелым, што людзі старэйшага ўзросту не садзілі дзяцей на “моўную дыету” (тэрмін Л.В. Успенскага): “Як узрослыя гаворяць… Ціпер па-культурнаму… Паперяменівалі… А тады дулі… Як бальшыя гаворяць, так і малыя. Наш калісь Ягорка… Мацюкне дзед Майка, ён прыдзя і кажа..Г Нябыльныя словы пранікалі ў дзіцячы лексікон праз сваю вонкавую (гукавую) прыгажосць: “Калісь наш Ягор прышоў і кажа: “Баб, я сённі плахія словы прынёс!” — “Якія? Быльныя ці нябыльныя?” Ён: “Паслухай!” Баба: “Ну, гавары”. Ён: “Ёб тваю дусю маць!” Яна: “Дзе ты разжыўся такіх слоў?” І матка сядзела. Матка абору ўзяла. Ён: “Мам, ета плахія словы?” — “Плахія. Дзе ты раздабыў?” — “Я быў… Жэрдкі цясалі мужчыны, дак дзядзька Церях сказаў такія словы. Яны красівыя… Вот мацюкнулі, яму панаравілісь. Ён прышоў, бабі расказаў». “Панаравілась” — тут вельмі істотна.

Разам з тым, такая ўспрыймальнасць дзяцячай натуры зусім не віталася прадстаўнікамі старэйшага пакалення. На прыкладзе сям’і Грэцкіх гэта відавочна: “Ціукрадзіш што-нібудзь… Душу ў ад пускаіш… Ці хто мацюкне, дак душа ў ад ідзе. Як нехарошае што-нібудзь здзелаіш — ужо ў ад ідзець. Калісь баба наша казала: “Два празнікі ў гаду…” Ета Юрый-Ягорый і ходзя на маслянай нядзелі — Уласкі… дак дужа ўрэдны ён. “Дзетачкі, нічога ня дзелайця, прагуляйця тэй дзень і скаромных слоў, нябыльных не гаварыця. Ета вялікі празнік… Адна мінута і ўсё спорця”. У гэтым плане сям’я Грэцкіх была культурная: “Наш бацька вабшчэ не мацюкаў. І быў прыдсідацілям калхоза. Другія прыдсідацілі, знаіш якія… А ён спакойны быў. Усі казалі: “Сашок, ні кідай нас…».

Ъольшаи часткай нябыльныя словы захаваліся ў фразеалагічных адзінках (“прыказках”): [Чаму бываяць прыказкі з нябыльнымі словамі?] “Не выкідаяць жа”. [А калі слова выкінуць?] ”Не дадзеланная. Гаворяць: недадзеланая казка бывая і недадзеланая песня. Ета ўсё калісь… Пачынаіш песьню, дак пей усю, штоб яна не была не дадзеланая… І дапеваіш.»і Хвілька быў… і Сяргей быў малы… пойдзя… на базе мужчыны жэрдкі цешаць, стойкі — што нада ў калхозі… плотнікі… І мацюкаюцца… Што-нібудзь расказаваяць, як сядзяць. Ён прыдзя, во калісь Сяргей малы быў… Прыдзя і кажа… з Соніным пабягаць… Прышоў дамоў: “Мам, я новы мацюк навучыўся”. Дзеці ж… Перяймаяць і гаворяць».

Своеасаблівыя развагі ў Варвары Аляксандраўны пра тое, што мы назвалі б камунікатыўнымі ўласцівасцямі мовы. Мова даецца чалавеку для таго, каб мець зносіны з іншымі людзьмі, каб выказаць сваё самае патаемнае, каб выказацца, падзяліцца думкамі і клопатамі, улагодзіць душу: “На то Бог язык даў… А вот чаго толькі чылавек на адном языку гаворя? А ніхай бы і скаціна гаварыла, і пціцы… Дак не… Гаворяць, у іх языка малінькага німа, вот за то яны гаварыць ня ўмеюць. калі б яны ўмелі гаварыць?] Гаварыў бы з імі. Інцірэсна б было. Так яны ўмеяць. Вот скажыш на карову: “А ну-ка, на места! На места ідзі!» Яна і пойдзя на места. Авечкі — ета глуш. І сабаку вазьмі. У нас калісь сабака быў. Немчык звалі. Выдзіш, карову завеш, ён з будкі ня вылезя. Не яго завуць»; “Чуж чужына — ні радня ніякая, ні дваюрадная, ні траюрадная, ні чыцьвяраюрадная, ні пяціюрадная — ніякая. Проста ён сам быў із Літвы — літовец, а яна — беларуска. Проста пазнакомілісь. І вот яны дружаць і дружаць, як свае. Радныя так ня будуць дружыць. Чуж чужына, напрымер. У нас усі так казалі. У нас дзед Майка казаў: “Куліна, ты ж на міне не ругайся. Я ж паехаў у Амерыку, там — чуж чужына. Не было ў міне нікога свайго. Я там з адной маладзічкай падружыўся. Я з ёй прыду пагавару, і тым даволен, што я з ёй пагаварыў».

Адсюль і людзі падзяляюцца на тых, “з кім пагаварыць, як вады напіцца», і на тых, каго клянуць, жадаючы яму пазбавіцца дарунка гаворкі: “Другі чэлавек прыдзя гуляць, дак ўсё баба гаворя: “Ну вот, чэлавек. З етым чэлавекам пагаварыць, дак як вады напіцца”. “А хто брэша… Дак усё кажаць: “Штоб табе ўжо язык адсох!” Ці вот пачане ругацца… Як пачане баба Іванюшкава, наша баба : “Вой, Куліна, штоб табе ўжо язык адсох, як ты клянеш ні за што етых дзяцей».

Па-свойму ў Амяльным ацэньвалі чалавека па ўменні казаць правільна, дакладна вызначаць свае думкі. Адгэтуль і такія вызначэнні як: “пайшоў у розмазь”, “гаворыць, як піша”, “сакоча, як на машынку”: “Чалавека відна па славах. Вот ён гаворя бряхню. Ужо ж чутна, што ён ужо брэша. Во наш Сяргей пачане… Я яму гаварю: “Закрыйся! Ета ты ўжо пайшоў у розмазь”. [Што значыць пайшоў у розмазь?] Ну абы што ўжо гаворя. Казала баба наша… Наш Ягорка быў, ён ня любіў урозмазь кашу. [Каша зразумела, а гаворыць урозмазь…] Абы-што гаворя…. Ета як каша ўрозмазь”. “Гаворяць, вот гаворя, як пішаўсёраўно… Вот другі выдзя на трыбуну, ці на сабраніі… Будзя гаварыць, як піша… Спакваля… У нас Парукаў быў… Не ляпіў: тра-та-та… Штоб понятна ўсім было… А другі сакоча, як піша на машынку…”

Само слова яна вызначае як вельмі каштоўны матэрыял: “Дорага слова сказаць. Яно паляцелані паймаіш. Сказаў — ну і — усё!»

Усе ўстойлівыя выразы, што сустракаюцца ў яе гаворцы, а гэта: прымаўкі, клятвы, праклёны, пажаданні, рытуальныя канстатаванні і іншыя ўстойлівыя выразы, ад словазлучэння да невялікага (дзве-тры рэплікі) дыялогу яна вызначае як “прымаўкі”. І ў вышэйшай ступені прадметна яна вызначае як прыроду іх утоенага існавання ў мове, так і аказіянальную прыроду рэалізацыі ў гутарцы свайго фразеалагічна-парэмічнага запасу: “Дак, ета ж к разгавору такоя. Не пачала б гаварыць… Можа, іх у міне чорт зная колькі. Як часта будзем гаварыць, дак яны ўсе павыкажацца”; “Ці іх напамяць усі знаіш? Ета прыдзіцца к разгавору, дак гаворыш».

Усе прыведзеныя ў публікацыі прыклады могуць быць значна памножаны.

Што тычыцца фразеалагізмаў і парэмій, у гаворцы Варвары Аляксандраўны Грэцкай вызначана больш за 800 падобных адзінак і падрыхтаваны “Фразеалагічна-парэмічны слоўнік асобы”, які рыхтуецца для публікацыі ў бліжэйшых нумарах “Ра1аеоslаvіса”.

Як бачым, неабцяжараная ведамі мовазнаўчай тэрміналогіі, Варвара Аляксандраўна Грэцкая ў сваіх развагах пра асаблівасці амяленскай гаворкі прыводзіць прыклады, а часам робіць высновы, якія з поўным правам можна аднесці да арфаэпіі, лексікалогіі, фразеалогіі, дыялекталогіі, камунікатыўных асаблівасцяў мовы і маўленчай дзейнасці, што дазваляе вызначыць такі раздзел вывучэння традыцыйнай культуры як народнае мовазнаўства.

Аўтар: Г.І. Лапацін
Крыніца: “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”, IV міжнародная навук. канф. (2013; Гомель). IV Міжнародная навуковая канферэнцыя “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”, 31 мая 2013 г. [Тэкст]: матэрыялы / рэдкал.: А. А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. – С. 39-43.