Дэрывацыйныя асаблівасці назваў драўлянага посуду ў беларускіх гаворках

0
573
Дэрывацыйныя асаблівасці назваў драўлянага посуду ў беларускіх гаворках

Вывучэнне народнага словаўтварэння дае магчымасць выявіць спецыфіку дыялектнай дэрывацыі, што паспрыяе больш глыбокаму даследаванню словаўтваральнай сісгэмы беларускай мовы.

Значную колькасць словаўтваральных адзінак змяшчае субстантыўная падсістэма, бо назоўнікі складаюць палову слоўнікавага саставу мовы.

Найбольш прадуктыўнымі і рэгулярнымі сярод афіксальных марфем пры ўтварэнні новых мадэлей слоў-назваў драўлянага посуду з’яўляюцца суфіксы, якія не толькі канкрэтызуюць і дыферэнцыруюць сэнс кораня, але і спрыяюць узнікненню новага лексічнага значэння слова.

Сярод назваў драўлянага посуду значнае месца належыць назоўнікам са значэннем ‘носьбіт прадметнай адзнакі’. Тут выдзяляюць наступныя групы субстантываў:

1) Назвы прадметаў, падобных знешнім выглядам ці па функцыях да тых, што названы ўтваральным словам. Дэрывацыя адбываецца з дапамогай наступных суфіксаў.

-к-а.Утвараюцца назоўнікі жаночага роду з націскам на аснове: баклашка, біклашка, барылка ’бочачка з двума днамі’(СПЗБ), дзежка ‘пасудзіна ў якой месяць хлеб; бочка’(КСУМ;БМ). кадка ’ вялікая бочка’(ТС), ражка, рашка ‘цэбар; драўляная нізкая пасудзіна ў якой замешваюць есці свінням’(СПЗБ, ДСБ), цыбарка, цэбарка ’драўлянае вядро цыліндрычнай формы’(СРЛГ, ТС), ступка ‘невялікая драўляная пасудзіна, дзе таўкуць якую-небудзь прыправу’(СПЗБ). Такі тып ўтварэння з’яўляецца прадуктыўным у літаратурнай мове, што пацвярджаецца наяўнасцю даволі вялікай колькасці назоўнікаў з мадыфікацьйным значэннем панабенства, калі значэнне мае адценне адзінкавасці. то тып набывае праауктыўнасць у гугарковай мове.

-ок, (не пад націскам-ак). Утвараюцца назоўнікі мужчынскага роду з націскам на суфіксе: кадлубок ‘бочачка для захоўвання сала; выдаўбаная бочка’(СРЛГ, ТС), кубялок, кубелак ‘вялікая пасудзіна з клепак для захоўвання палатна і адзення; пасудзіна для захоўвання сала; вялікая дзежка для захоўвання збожжа’(СПЗБ). Тып непрадуктыўны ў гаворках і ў літаратурнай мове.

-ушк-а кадушка ‘пасудзіна з драўляных клепак, звязаных абручамі’(КСУМ, СПЗБ). Тып малапрадуктыўны ў літаратурнай мове, калі ў якасці ўтваральнага слова выступае прыметнік ці назоўнік, то гэты тып набывае прадуктыўнасць у гутарковай мове.

-ачк-а. Назоўнік жаночага роду з націскам на перадсуфіксальным складзе: дзежачка ‘невялікая дзяжа’(СПЗБ), калдубяначка, ражачка ‘невялікая дзежачка’(СПЗБ), квасачка ‘невялікая кадушка’(СПЗБ), селядовачка ‘бочка, у якой засольваюць агуркі’(СРЛГ). Тып непрадуктыўны ў літаратурнай мове, але набывае прадуктыўнасць у гутарковай мове пры ўтварэнні адсубстангыўных назоўнікаў з мадыфікацыйным значэннем.

-ік,-ык. Утвараюцца назоўнікі мужчынскага роду з націскам на суфіксе: ведравік, цэбрык ‘драўляная бочачка, якая змяшчае адно вядро вадкасці’(СПЗБ, ТС), кублік ‘бочка; памянш. да кубел’(ДСБ, КСУМ). Тып прадуктыўны ў гаворках, у літаратурнай мове непрадуктыўны.

-ец,-іц. Утвараюцца назоўнікі мужчынскага і жаночага роду з націскам на аснове або суфіксе: кубелец, кубэлец, кубліца ‘памянш. да кубел; кадушка’(СПЗБ, ДСБ, КСУМ), кадабец, кадоўбец ‘дзежка; бочка без дна, якая ставіцца ў крыніцах’(ДСБ). Тып непрадуктыўны ў літаратурнай мове, прадуктыўны ў гаворках.

Відавочна, што пры ўтварэнні новых мадэлей слоў гэтыя суфіксы надаюць значэнне памяншальнасці.

2) Назвы прадметаў паводле іх прызначэння. Утварэнне адбываецца з дапамогай суфіксаў:

-оўк-а, -ёўк-а. Утвараюцца назоўнікі жаночага роду з націскам на суфіксе: блінцоўка ‘дзежка для бліноў’(ДСЛ, БМ, СПЗБ), селядзёўка, сілядоўка, сілядцоўка ‘бочка з-пад селядцоў для салення’(СПЗБ). Тып малапрадуктыўны ў літаратурнай мове, прадуктыўны ў гаворках.

-як: дупляк ‘калодачны вулей’(СПЗБ). Тып малапрадуктыўны.

Адзін з падкласаў назоўнікаў — адзінкі, утвораныя ад дзеяслоўных асноў. Словаўтваральны фармант звычайна далучаецца да асновы інфінітыва. Сярод разрадаў аддзеяслоўных назоўнікаў самы разнастайны — утварэнні з агульным значэннем ‘носьбіт працэсуальнай адзнакі’. Можна вылучыць наступныя групы назоўнікаў:

1) Словы са значэннем ‘прадмет — аб’ект ці вынік дзеяння’. Дэрывацыя адбываецца з дапамогай суфіксаў.

-ніц-а (-ныц-а). Утвараюцца назоўнікі жаночага роду з націскам на суфіксе ці аснове: мазныца ‘драўляны посуд для мазуту’(ДСБ), пекальніца ‘дзежка для цеста’(БМ, ДСЛ), півніца ‘драўляная бочачка з двума донцамі на квас’(ДСБ), сальніца ‘драўляная кадушка для сала’(СРЛГ), стаўніца ‘вялікая бочка для захавання збожжа’(БМ, СПЗБ). Тып непрадуктыўны ў літаратурнай мове і малапрадуктыўны ў гаворках.

-eu-: паставец ‘драўляны посуд для алею’(ДСЛ). -эньк-а: ставэнька ‘бочачка для мёду’(СПЗБ).

-ёнк-а (-янк-а). Утвараюцца назоўнікі жаночага роду з націскам на суфіксе: даўбёнка, даўбянка ‘посуд, выдзеўбаны з суцэльнага кавалка дрэва’ (СПЗБ). Тып уласцівы гутарковай мове, малапрадуктыўны ў літаратурнай мове.

-ок: урэзок ‘невялікая бочка ’(СПЗБ, ТС).

2) Словы — назвы прадметаў паводле іх прызначэння. Выкарыстоўваюцца суфіксы.

-ня: варыўня ‘бочка для засолу’(БМ). Тып прадуктыўны ў размоўным стылі і непрадуктыўны ў літаратурнай мове.

Адпрыметнікавыя назоўнікі — адзін з падкласаў суфіксальних назоўнікаў дыялектнай мовы. Асобае месца займаюць словы з агульным значэннем ‘носьбіт прыметы’. Утварэнні складаюць наступныя групы:

1) Назвы прадметаў, для якіх характэрна прымета, названая ўтваральным словам. Пры словаўтварэнні выкарыстоўваюцца суфіксы.

-к-а. Утвараюцца назоўнікі жаночага роду з націскам на аснове. Націск дэрывата супадае з націскам прыметніка: асінаўка ‘вялікая бочка з асінавай клепкі’(ДСЛ), вадзянка ‘дзежка для вады’(ДСЛ, БМ, КСУМ), вушатка ‘бочка драўляная (з ручкамі)’(БМ), дашчанка ‘бочка драўляная’(БМ). ліпаўка ‘бочка, выдзеўбаная з ліпы’(СПЗБ, БМ), Лубянка ‘вялікая бочка’(ДСЛ), насатка ‘драўляная пасудзіна, бочачка з носікам для напіткаў, алею’ (БМ). Тып прадукгыўны ў дыялектнай і літаратурнай мове, прычым пэўная частка назоўнікаў утварылася ад азначальнага кампанента словазлучэння прыметніка і назоўніка.

-ік: дашчанік ‘драўляная бочка’, дошнік ‘вялікая бочка’(БМ, СПЗБ). Тып прадуктыўны ў гаворках, непрадуктыўны ў літаратурнай мове.

-ніц-а: мядоўніца ‘посуд для мёду’(БМ).

Параўнальна рэдка ў дыялектнай мове для ўтварэння назоўнікаў выкарыстоўваюцца лічэбнікавыя асновы.Часцей за ўсё ўтваральнымі з’яўляюцца парадкавыя, зборныя і колькасныя лічэбнікі ў межах першага дзесятка.

Сярод назваў вядомы ўтварэнні са значэннем колькаснай прыметы.

Словаўтварэнне адбываецца пры дапамозе суфіксаў. -к-а, -ык. Шаснастка ‘пасудзіна, зробленая з драўляных клёпак з адной ручкай для вымярэння збожжа, бульбы і г. д.(змяшчала або тры, або паўтара пуда)(СПЗБ), чацвярык’бочка(ёмістасцю 16 кг)’(БМ). Тып малапрадуктыўны.

Назіранні над дэрывацыйнымі асаблівасцямі назваў драўлянага посуду дазваляюць зрабіць вывад, пгго суфіксальны спосаб утварэння даволі прадуктыўны не толькі ў літаратурнай мове, але і ў дыялектнай,што гаворыць аб непарыўнай сувязі і ўзаемаўплыве адной мовы на другую.

Крыніцы даследаванняў і іх скарачэнні

БМ-4 — Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны /Беларуская мова, вып.4. — Мн., 1976

ДСБ — Дыялектны слоўнік Брэстчыны — Мн., 1989 ДСЛ— Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны Янкова Т. — Мн., 1982 КСУМ— Бялькевічі. Краёяы слоўі іік усходняй Магілёўшчьны — Мн., 1970 СПЗБ — Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча: У 5т. — Мн., 1979-1986

СРЛ Г — Слоўнік рэгіянатьнай лексікі Гроденшчыны. -Гродна, 1999.

ТС — Тураўскі слоўнік: У 5 т. — Мн., 1982-1987.

Аўтар: В.В. Курбатава
Крыніца: Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гомель, 20-21 мая 2004 г.): У 2-х ч. Ч 2. / Гал. рэдактар А.А. Станкевіч. — Гомель: УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, 2004. — С. 38-42.