Лексіка-семантычны разрад катайконімаў (казваў асоб паводле месца жыхарства) папаўняецца ўжо шмат стагоддзяў і складає неад’емную частку моўнай культуры і духоўнай спадчыны народа. У лінгвістычнай літаратуры ўказваецца, што такія імёны з’яўляюцца равеснікамі саміх назваў населеных пунктаў. Аднак не ўсе вусныя намінацыі адначасова замацоўваліся ў пісьмовых крыніцах. Працэс утварэння назваў жыхароў па назвах населеных пунктаў набыў усеагульны характар.
Такая традыцыя дайшла і да нашага часу, яна ўстойліва бытуе ў сучаснай народна-гутарковай практыцы. Адтапанімічныя вытворныя выкарыстоўваюцца таксама ў перыядычным друку, афіцыйных дакументах і мастацкай літаратуры. Дасканалае веданне такой лексікі дапаможа глыбей пранікнуць у гісторыю і сучасны стан беларускай мовы, разгледзець многія пытанні развіцця яе лексічнай, форма- і словаўтваральнай сістэм у розныя гістарычныя перыяды, паўней раскрыць не толькі лінгвістычныя, але і сацыяльна-гістарычныя, бытавыя, псіхалагічныя і іншыя фактары, якія вызначаюць станаўленне і развіццё асабовых намінацый у сучаснай беларускай мове.
У гаворках Гомельшчыны бытуюць разнастайныя формы і варыянты адтапанімічнай лексікі, якія даюць магчымасць устанавіць спецыфічныя асаблівасці народнага словаўжывання і тэндэнцыі развіцця сістэмы асабовых намінацый паводле месца жыхарства ў беларускай літаратурнай мове. Інфармацыйны матэрыял паказвае, што адтапанімічныя мужчынскія асабовыя намінацыі могуць утварацца ад тапонімаў любой марфалагічнай структуры: а) ад афіцыйных ННП (назваў населеных пунктаў): гарадоў, гарадскіх, рабочых і сельскіх пасёлкаў; б) ад новых ННП; в) адначасова ад новых і старых ННП; г) ад ранейшых ННП; д) ад назваў вуліц і мікрараёнаў; е) ад назваў калгасаў і саўгасаў.
Найбольш прадуктыўнымі з’яўляюцца адтапанімічныя мужчынскія асабовыя намінацыі, якія ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -ец (-ац), -авец (-явец), -анін (-янін), -чанін (-чанец): камары’нец — Камары’н, казялу’жац — Казялу’жжа, красня’нец — Кра’снае, пажа’ркавец — Пажа’ркі, слабаджа’нін — Слабада’, ніўча’нец — Ні’ўкі, ніжнежаро’вец — Ні‘жнія Жары стрыжча’нец — Спяры’жжа, чэрніўча’нін — Чэ’рнеў.
Менш прадуктыўнымі выступаюць суфіксы -ук (-юк), -ік, -нік, -чук: замшу’к — За.мо’шша, забалацю’к — Забало’цце, лагвашчу’к — Лагво’шчы, рудні‘к — Ру‘дня, стральчу’к — Стрэ’льск.
Адзіночныя назвы ўтвораны пры дапамозе суфіксаў -ач, -іч, -як: вуса‘ч — By’саў (Во’саў), бараві’к — Бараво’е, заберажня’к, беражня’к — Заберажні’ца (Беражні’ца).
Болыпасць сярод засведчаных асабовых намінацый складаюць актыўныя і шырокаўжывальныя ва ўсіх раёнах Гомельшчыны катайконімы. Сфера ўжывання некаторых намінацый абмяжоўваецца пэўным рэгіёнам, напрыклад, вытворныя з суфіксамі -овец, -ук (-юк), -чук характэрны для гаворак Мазырскага Палесся (петрыко’вец — Пе’трыкаў, замшу’к — Замо’шша, стадалю’к — Стадо’лічы, буйнаўчу’к — Бу’йнавічы).
Тыповымі з’яўляюцца катайконімы, якія ўтвораны ад адной і той жа вытворнай асновы пры дапамозе розных паводле марфаналагічнага саставу дэрывацыйных суфіксаў з рознай функцыянальна-стылістычнай маркіроўкай. У выніку ад пэўнага тапоніма могуць быць утвораны яго суфіксальныя сінанімічныя мадыфікацыі: забажа’нін, забажа’нец, забазя’нец — Забо’ззе, захарко’вец, захарча’нец — Заха’ркі, мазыра’нін, мазы’рац, мазыра’нец, мазырча’нін, мазырчу’к — Мазы’р, скарадня’нін, скарадня’нец, скарадзю’к — Скаро’днае. Такія катайконімы ўтвораны ад асноў тапонімаў пры дапамозе суфіксаў -анін (-янін), -анец (-янец), -овец, -чанін, -ац, -чук, -юк, якія ўтвараюць катайконімы са значэннем’жыхар пэўнай мясцовасці’, выступаюць як сінанімічныя, і цяжка якой-небудзь з гэтых мадэляў аддаць перавагу. Але аналіз такіх катайконімаў у гаворках Мазырскага Палесся сведчыць, што такія вытворныя, як слабаджа’нец, слабаджа’нін — Слабада’ адпавядаюць спецыфіцы сучаснай беларускай літаратурнай мовы і таму маюць падставу стаць яе нормай. Што ж да катайконімаў тыпу слабадні’к, слабаджу’к, то яны надзелены эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай і ўжываюцца толькі ў народна-дыялектнай мове.
Адрозненне ва ўтварэнні катайконімаў ад адной і той жа намінацыі абумоўлена наступнымі прычынамі:
— функцыянаваннем нарматыўных і дыялектных назваў: букча’нец, букчэ’нец — Бу’кча (Бу’кчэ), во’савец, ву’савец — Во’саў (Ву’саў), калі’нкавец, кале’нкавец — Калі’нкавічы (Кале’нкавічы), не’бытавец, небуто’вец — Небытаў (Не’бутаў),
— марфаналагічным характарам вытворнай асновы: высача’нін, высача’нец — Высо’кае, кліўча’нін, кліве’ц — Клі’вы, але: глінішча’нец — Глі’нішча, грычы’хінец — Грычы’хіна;
— стылістычнай дыферэнцыяцыяй лексем: жыткаўча’нін, жыткаўча’нец, жыткаве’ц, жыткаўчу’к — Жы’ткавічы, сі’манец, сіманя’ка, сіманю’к — Сі’манічы, страчьча’нец, стральчу’к — Стрэ’льск’,
— сацыяльнымі фактарамі: дзедаве’ц, дзедаўча’нін — Дзе’даўка, пасяля’нец, пасяіьча’нін, пасяльча’нец — Пасе’лічы, рудн’ік, рудня’к, рудня’нец — Сі’аніцкая Ру’дня (Ce’маніцкая Ру’дня)\
— дыферэнцыравана-семантычнымі асаблівасцямі катайконімаў: кі’равец — жыхар вёскі Кі’раеа і рабочы завода імя С.М. Кірава, але: кіраўча’нін — толькі жыхар вёскі Кі’рава;
— аманімічнасцю лексем адтапанімічных намінацый: асаўля’нін, асаве’ц — Асаве’ц, будаўніко’вец, будаўні’к — Будаўні’к, варача’нец, вараце’ц — Вараце’ц\
— сэнсаваадрознівальнымі прыкметамі вытворных: залюча нін, залюча’нец — Стары’я Залю’цічы, новазалюча’нін, новазалюча’нец — Новыя Залю’цічы; ве’рбаеец і бу’сел (неафіцыйная назва) — Ве’рбавічы, нараўля’нец і казё’л — Наро’ўля, барыскаве’ц і аглабе’льнік — Бары’скавічы, грыдзя’нец і жук — Гры’дні.
— акцэнталагічнымі асаблівасцямі: ко’сетаў, касято’вец — Ко’сетаў, кро’тавец, кратове’ц — Кро’таў, петрыко’вец, пе’трыкавец — Пе’трыкаў (Петрыко’ў).
Катайконімы асоб мужчынскага полу па марфалагічнай структуры могуць быць:
а) простымі, утворанымі:
— ад простых вытворных асноў тапонімаў, якія адрозніваюцца толькі формаўтваральнымі афіксамі: сыро’давец, сыро’дзец — Сыро’д, хаміча’нін, хаміча’нец, хамічо’вец — Хамічы
— ад любога з кампанентаў двухскладовага тапоніма-асновы: валаўча’нін, валаве’ц і рудня’нец, рудні’к — Вала’ўская Рудня, будні’к, будня’к і казімі’равец, казімі’рац — Буда Казімі’раўская;
— ад аднаго толькі кампанента складанай тапанімічнай асновы: крыніча’нін, крыніча’нец — Крыні’чная Града’, хутара’нін, хутара’нец, ху’тарац — Сярге’еў Хутар, сінпо’лец — Сіні’цкае Поле (Сіні’цке Поле);
б) складанымі катайконімамі, утворанымі:
— ад складанай вытворнай асновы тапоніма: аднапо’лец — Аднапо’лле, кня’жбарац, княжбо’рац — Княжбо’р’е, першама’ец, первама’ец — Першама’йск;
— ад усяго тапанімічнага словазлучэння: верхнежаро’вец, верхнежараве’ц — Ве’рхнія Жары’, кругрудкаве’ц, кругру’дкавец — Круг-Ру’дка, стараіёлча’нец, стараялча’нец — Старая Іё’лча, сярэ’днепяча’нец — Сярэ’днія Пе’чы (Серэ’дніе Пе’чы).
Функцыянаванне сінанімічных утварэнняў у лексіка- семантычным разрадзе катайконімаў развівае і ўдасканальвае лексічныя сродкі народнай мовы ў адпаведнасці з агульнымі тэндэнцыямі і заканамернасцямі станаўлення і ўпарадкавання яе намінатыўнай сістэмы.
Аўтар: Т.М. Шчур
Крыніца: «Скарына і наш час», IV міжнародная навукова: канф. (2008, Гомель). Міжнародная навуковая канферэнцыі «Скарына і наш час», 13-14 лістапада 2008 г.: [матэрыялы] у 2 ч. Ч. 1 / рэдкал.: А. А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. С. 145-148.