Шаноўныя удзельнікі фотатрэнінгу і аматары фота!
Да 12 студзеня ў вас ёсць магчымасць даслаць свае фатаздымкі для ўдзелу ў фотавыставе “Тут вам не здесь!”, што адбудзецца напрыканцы студзеня.
Даслаць свае працы могуць і тыя, хто не прымаў удзелу ў фотапаляванні, але выканае патрабаванні да фатаздымкаў.
Тэмай фотапалявання і фотавыставы з’яўляецца ўсё беларускае ў Гомелі – як яўнае так і прыхаванае. Вы можаце дадаць да вашых фатаздымкаў маленькае тлумачэнне абраных аб’ектаў фатаграфавання.
Спяшайцеся даслаць нам свае фотаздымкі на адрас talakahomel@gmail.com да 12 студзеня каб у арганізатараў хапіла часу падрыхтаваць матэрыял для выставы.
Не чакайце да апошняга моманту і кідайце фотапрацы таксама і ў адпаведнае мерапрыемства Вконтакте http://vk.com/event33094469 – тут мы будзем мець мажлівасць іх абмяркоўваць.
Упалюйма беларускае разам!