Дамавік

0
3000
Дамавік

У доме жывець дух, якога завуць дамавы. Ета такі маленькі чалавечак. Ён стары і пахожы на дзеда. У яго чорная барада. Ён ростам малы, такі, як кукалка. Дамавыя бываюць добрыя і злыя. У кажным доме іе свой дамавы, но не ўсе пра ета знаюць. Я раньшы не знала, што ў міне ў доме жывець дамавы. А ўзнала я пра яго, када памёр мой муж. Нядзеля прашла после пахарон, і стаў мне сніцца дзядок маленькі. Сначала пытаўся ён міне душыць, а я тада прасыналася ў халодным пату. Патом перастаў душыць. Раз чую, ляжыць рука валасатая на маім плячы і голас чую: “Не бойся міне, Аляксандра. Я табе нічога злога не здзелаю. Адна ты асталася, і таму буду я табе памагаць. Но і ты міне не абіжай”. I так ён мне начэй пяць сніўся. Вот ціпер я і веру ў дамавых. Чаво вот пол інагда сам па сабе скрыпіць? Ілі, када што само па сабе падае. Вісіць сабе рушнік, а тут раз і падае. А бывае, што кот сядзіць, сядзіць сабе, а патом як натапырыцца, шэрсць дыбам і ўцікаць. Усё эта дзела дамавога. Када скрыпне пол на кухні, то я ўжэ не баюся. Ета дамавы ходзя. З кожнай пенсіі купляю я ў магазіне канфет ілі прані-каў. Трохі ўнукам дам. Часта яны прыходзяць ка мне за гасцінцамі. Так вот, я тры канфеткі ўсігда палажу ў місачку і пастаўлю гдзе на пол, каля сцяны, і скажу: “Ета табе, мой памошнік. Спасіба табе за ўсё”. Так я благадару свайго дамавога. I ён мне за гэта памагае. Ракьшы ў міне ў доме многа павукоў і павуцця было, у кажным вугле пачці. Толька ўспівала знімаць венікам. А ціпер німа ні аднаго павучка. Самі сабой вывеліся. Вот мне кажыцца, дамавы іх павыганяў. I мух менш летам, не залітаюць у фортачку. I сноў плахіх не стала сніцца. Чаго-та ўверана я, што ета ўсё дамавічок так ад міне зло адганяе.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на ад Лебедзь Аляксандры Львоўны, 1935 г.н. студэнткай Алтынавай М.

У маёй дочкі, каторая ў Будзі жыве, у кварціры разныя странныя случаі праісхадзілі. Как раз тады радзіўся Міша, мой унучак. Намучаліся яны з ім! I плача, і плача, і дзень, і ноч. I пахрысцілі мы яго ў цэркві, і ўсё раўно такі неспакойны. А вот як-та прывезла яго Валя ка мне ў дзярэўню, дык за ноч хоць бы раз крыкнуў. А як дамой яны прыехалі, дык апяць крык устроіў. Патом як-та Валя купала яго і замеціла сінякі на ножках, як бы хто рукой сільна сціснуў. А патом на спінке сіняк у відзе рукі абнаружылі. Спужаліся і я, і Валя. А вумныя людзі падсказалі нам, што, мабыць, барабашка ў кварціры завёўся і мучае малога па начах. А Валя мне тады і гавора, што даўно замеціла, што ў іх дома не ўсё ў парадке. То, кажа, ноччу нейкі свіст чуецца, то тарэлкі падаюць са стала, то дзверы самі па сабе аткрываюцца, і пастаянна пол скрыпіць. Пасаветавалі нам папа пазваць, каб асвяціў дом. Так і здзелалі. Слава Богу, і Мішу ўжо тры гадкі, паспакайнеў хлопец. Пол ўжо менш скрыпіць. Валя асоба не жалуецца.

Запісана ў в. Каромка Буда-Кашалёўскага р-на ад Іванавай Тамары Мікалаеўны, 1943 г.н. студэнткай Алтынавай М.

Дамавы даўжон быць другам. Тады мір у хаце, здароўе харошае. А еслі не палюбіць дамавы, та здаецца што-та, соль можа ўпасці. Дамавы не любіць, каб на стале ляжалі соль і нож. Еслі забарабаніць на стале што-та, то можна спрасіць: “К худу ці к дабру?”. Еслі к дабру, то будзе маўчаць, а еслі к худу, то абзавецца: “Ху!”. Калі скандалы ў хаце — значыць, пасяліўся нячысты дух.

Запісана ў в. Целяшы Гомельскага р-на ад Шчадровай Зінаіды Аляксееўны, 1937 г.н. студэнткай Маісеенка В.

Дамавік жыве ў хаце. Ён хазяін дома. Калі ў хаце парадак, лад, то дамавік садзейнічае гэтаму, а калі не, то ён злуецца. Кідае ўсё, што захоча. I тады ўпадзе шота адкульсьці, чаго яно падае? А эта дамавік.

Запісана ў в. Васільеўка Добрушскага р-на ад Філімонцавай Ніны Платонаўны, 1937 г.н. студэнткай Старыкавай Т.

Дамавікі ўсё ж е. I ў меня жыве дамавік. Сперша я вельмі пужалася, а ўжо звыклася, інагда разгаварваю з ім. Мой дамавік добры. Напрымер, калі должэн пайці дождж, у мяне грыміць посуд. Ведаю, што каб дамавы не пужаў, трэба на зары пасыпаць вуглы ў хаце макам і пабрызгаць свяшчонаю вадой.

Гавораць, што калі чалавек добры, тады і дамавы такі ж, а калі злы — дамавік ета ж, зноў яшчэ больш зла робіць гаспадарам.

Запісана ў в. Сямёнаўка Рэчыцкага р-на ад Кірэпко Пелагеі Рыгораўны, 1923 г.н. студэнткай Галаўко К.

Дамавік іе ўсюду. Можа быць усякі. Іе харошы дамавік, які хазяіну прыяе, а іе плахі. Калі яго ўгнявіш, то ён усё ноч не дась спаць. Будзе стукаць, грукаць. Можа ўкрасці вешч і схаваць, а потым пакладзе на тое месца, дзе і ўзяў.

Дамавіку трэба абязацельна на стале астаўляць скібачку хлеба, пасыпаную сахарам ці соллю. Нада ставіць варэнне, каб задобрыць яго. Ён любіць варэнне.

Дамавік — хазяін дома. У кожным доме іе дамавік. У тым доме, дзе няма дамавіка, няма нічога харошага.

Запісана ў в. Хутар Светлагорскага р-на ад Казловай Анастасіі Яўхімаўны, 1929 г.н. студэнткай Філіпавай М.

Ну ето такі маленькі чалавечык. Жыве ён, дзе яму наравіцца, там і жыве. I па хаці ходзіць, і за табою, абычна да часу; ён і рагоча, і гукае. Усякімі відамі ён паказваецца: і старым, і маладым, і крэкча, і пішчыць. Ето ж не думай, хто ў хаце гукае, ето ж дамавік усякім відам ён яўляецца. Але ж вот, кажуць, што пад печчу ето мо место.

Ето, калі чалавек што знае, дак дамавік пудказвае. От мой хазяін што знаў: ён у 12 часоў выходзіць на двор (от хто яго папрасіў — цяляты прапалі, дак сказаць, ці худоба хвора), дак ён папросіць дамавіка, а той і пудскажа ў сне, дзе тыя цяляты дзеліся. Дак вот ён, дамавы еты, нічога дурнога не робіць, калі яго не раззліць. Ён нічога плахога рабіць не будзе. Ён выходзіць, калі ў хаце якая радасць будзе ці гора. От можа што пабіць, калі гора, — зеркала ці пасуду. А вот, калі похараны ў хаце, дак нільзя после яшчэ тры дні месці пол, а калі вымяцеш хату да мусар на двор выкінеш, то і дамавіка з хаты выжанеш. Тады ён будзе назад у хату прасіцца і арудаваць. Тады трэба венік узяць. Павярнуць яш кругом тры разы і сказаць: “Дамавічок, дамавічок, перавярнісь на другі бачок, я табе дам і піць, і есці, а ты забяры благія весці”. На стол трэба паставіць трошкі хлеба, папіросы (ён любіць папіросы), і чарачку гарэлкі наліць, ён салодкае любіць, мо, якога сахарку драбочак трэба палажыць. От тады ён арудаваць перастане, а то што ж — спасу не буцзе.

От калі пераязджалі, тожа дамавіка прасілі, да і куцы не ідзеш, трэба казаць: “Дамавой, Дамавой, ідзі са мной!” Дак вот, калі перасяляліся, то тр’эба ўсягда кідаць первага ката. От кот первы знакоміптія з Дамавым. Кажуць, калі Дамавы не палюбіць ката, дак буцуць усе каты дохнуць, не будуць прыжывацца, пака не падружацца.

I кажуць, калі ідзеш у нову кварціру ці дом, таго чалавека, якога сустрэнеш первага, не выпускай, ідзі з ім у дом. Ставіш стол, хлеб-соль даеш, а еты чалавек хай кідае первага ката. То, кажуць, — тваё багацтва і шчасце будзе. Етага чалавека абязацельна пакарміць нада і заплаціць яму хоць траячку. А крошачкі са стала не ўбіраць, хай нанач астаюцца на стале — то Дамавога яда.

А вот така прыкмета: калі строіш дом, то пастаў чарапок, і калі што напаўзе ў чарапок, там і строй дом. Казявачкі якія, асобенно “цыганачкі” — красненькія такія, — значыць, будзеш багаты і сям’я шчасліва, а як не напаўзе, дак і не строй там.

Кагда ў майго чалавека дзядзька памер, мы з пахарон з ім прыехалі. Первую ноч начавалі спакойна. А на другую прынесла дубцоў, паплялі кашы, ну да я вяздзе пазамукалася, да і палеглі мы спаць. Я — з краю, а ён — ад сцяны, калі чую: адчыняюцца дзверы, ідзе, і так у нас доска як рыпіць. Яно шагае добрымі шагамі, но бачыць, я не бачу, і як стукне кулаком па сталу. У мяне і косы дыба. А хазяін на мяне: “Маўчы!” Яно пашло назад, зачыняе дзверы, зноў прыходзіць. Так за ноч тры разы прыходзіло, пастукало, пашло. На другую ноч апяць прыходзіць, што-то прабурматало. Мой устаў, выйшаў, яго доўга не было. Ну, думаю, майго задушыло, зараз па мяне прыдзе. Ну, хай душыць. Я з галавою пуд адзіяло залезла і ляжу, тут мой прыходзіць і кажа: «Не бойся, ён мяне трывожыць. Мне трэбо работаць, як не буду работаць, дак будзе хадзіць». Ну, і што ж вы думаеце, следушчу ноч я к мамі пашла. Дак яно ўжэ не прыходзіло.

Запісана ў г. Хойнікі ад Рудабельскай Эміліі Людвігаўны, 1913 г.н., перасяленкі з в.Рудакова Хойніцкага р-на студэнткай Салаўёвай Т.

Дамавой у каждава ёсць.

I ў нас, і ў вас ёсць. Бываюць харошыя, а бывают і вредные. Бывае, дзелае пакасці. У нас пастаянна то-то, то-то, он а чом-та предупреждает нас, што-та далжно случыцца, нехарошае, праўда. В аснаўном ён окала меня всегда. Дзед ево не відзіт, не слышыт. Хоць я яму гавару, расказваю ўсё. Нет, ён яго не трогае. Ён у нас дзе-та за швейнай машынкай. Ноччу я часта слышу, будта хто-та шьёт. То ў сценке пасуда дребежжіць слышна, і доўга так, то как будта берёт што-та і ставіць, то звон слышу, што што-та ўпала. Но нет, пасматрю, усё на месцы. Да, кагда пакушаем, то не нада сразу ўбіраць са стала. Мы выходзім мінут на 5-10. Так мама гаварыла, штоб Дамавой пакушал. Гаварат, у кварціры нету.

У каждава ёсць, ёсць.

Он бывает катом, бывает ціпа чорцікаў, а бывае і чалавекам.

Я відзела каждый вечар у нас мужчыну. I дажэ за руку меня дзержал. Я очень баялась, страшна, очень страшна.

Запісана ў г. Жлобіне ад Філіпавай Галіны Васільеўны, 1941 г.н. студэнткай Коцікавай С.

У хаце, абычна за печчу, жыве дамавы. Толькі я яго ніколі не бачыла. Але, кагда была малая, то бачыла, як вялізны чорны кот увайшоў у хату. Я сядзела на лаўцы і бачыла яго. Ён зайшоў ціхенька, аглядзеў усё. А вочы ў яго, як у чалавека былі. Я яго пазвала, а ён тут хуценька пабачыў, што я яго бачу і шмых за печку. Я шукала яго, але не знайшла, як і не была саўсім. Я тады ўсё матцы расказала, а яна і кажа, што гэта дамавы быўшто ён наш дом сцеражэ, хазяйства даглядае. Яна гаварыла, што ёй матка гаварыла, як баба расказвала, што бачыла, як рана раннем нейкі чалавек капашыўся ля печы, збіраў смецце. Пасля начаў нюхаць, гэта значыць чалавека пачуяў, і хутка выйшаў з дому. Баба Матрона яго спіну толька бачыла. Ён у белай сарочцы і штанах быў, сівы ўвесь. Эта тое, што матка гаварыла. Яна яшчэ казала, што яго любіць нада, а то будзе зліцца.

Бабы казалі, што быў такі случай. У суседняй дярэўні маладзіца бацьку свайго даглядала. Яна і казала бабам, што ноччу ходзіць па хаце хтось ціха-ціха. Толькі шаргаценне чутна, ну так старыя людзі ходзяць. Эта ў першыя ночы, а пасля выць хтосьці стаў. А праз колькі дзён бацька памёр яе. Ёй тагды бабка і расказала, што гэта дамавы хадзіў, свайго хазяіна жалеў, хацеў ад смерці зберагчы, а пасля плакаў па ім. Казалі, што гэны дзед дружкаўся з дамавым. Вот така і было. А вапшчэ яго не бачыў ніхто, толькі старыя, якіх і няма ўжо.

Запісана ў в. Макрэц Брагінскага р-на ад Калеснікавай Марыі Іванаўны, 1932 г.н. студэнткай Старчанка Н.

О, ён жа не ўсем кажацца, не ўсем, іэта ж толькі можа шчасліўчыкі ўбачыць, а так не . Гэта ж шчасцем было: убачыць дамавіка. Да і мо хто ўбачыць, дык нікому не скажа аб тым. Нікому нізашто не раскажуць. То ж такое расказваць не паложана. Дамавік, ён да шчасця ці прадсказанне, якое значыць, калі ўбачыш. Яго пабачыш — то добра, бо не нячыстая сіла, а наабарот, гаспадар і памошнік у доме, ахоўнік, вартаўнік. Ноя ж гавару: гэта очэнь рэдка, калі хго ўбачыць дамавіка.

Запісана ў г. Гомель ад Кароткінай Варвары Міхайлаўны, 1925 г.н., перасяленкі з в. Макрэц Брагінскага р-на студэнткай Галавачовай М.

Дамавога відзе той, хто не чуствуе. Чалавек цярае памяць. Дамавой тада ў яго ў вачах. Чалавек яго ловіць.

Дамавы напужаць можа, што з мэста не саступіш.

Ну ішла я ў школу. Віжу што-та бяжыць, я ўцякаць. Уцекла да цёткі. “Цётачка, Галю, — кажу, — правядзіце мяне, я баюся”. А яна мне: “Не бойся, то дамавы”.

Дамавы — гэта чалавек умірае, што многа знаў.

Аднажды была ў нас старая часоўня. Туцы хадзіла адна пара. Сідзелі яны раз. А тут з дзіры хлопца дамавы — чап. Ён і ўпаў. Дзеўка пабегла за людзьмі. Калі прыбегла, то хлопец ужо і памёр. Напужаў яго дамавы. Сэрца не выдзержала, напужаўся.

Запісана ў в. Камарын Брагінскага р-на ад Відуновай Марыі Нікіфараўны, 1911 г.н. студэнткай Квятной М.

Многа пребывае дамавых у неасвечаных хатах. Можа ўлезці ў чалавека. Выгнаць яго тады трудна. Гэтых людзей называюць “беснаватымі”. Еслі ані прыходзят у церкву, тады, калі свяшчэннік іспалняе ехарыстычны канон, у ніх нячысты дух пачынае беснавацца. Раве галасамі жывотных.

Пасля службы чалавек не ведае, што он дзелал. Выходзіт абычным чалавекам.

Такія людзі, калі хочуць ісцыліцца, то застаюцца ў манастыры, для выгнанія бесаў з цела.

Еслі ў доме чуецца прысуствіе, трэба асвяціць дом.

Вот мне мой сын расказваў, калі хочаш даведацца ці ёсць дамавік, ці няма, нужна пасярод сцены забіць іголку-цыганку. У 12 гадзін вечара, кагда начнуць ляпаць дзверы і мількаць свет, а на сцене і ігле будзе чырвонае пятно, значыт ён жыве ў хаце.

Вот так.

Запісана ў в. Камарын Брагінскага р-на ад Хоміна Багдана Іванавіча, 1953 г.н., перасяленца з в. Быстрыца Львоўскай вобл. студэнткай Квятной М.

Калі з дамавіком па-добраму, дык чаго з ім не жыць. Але яго нада шанаваць, смачна карміць. Яго любімая яда — яечня. Хазяйка ставіць пад печку і кажа: “Дамавічанька, ідзі пад печаньку. Дам яечаньку.” Ён тагды прыходзіць і есць. I тады ў доме ўсё добра і ўражай харошы.

А калі раззлаваць яго, так можа і хату спаліць, і жывёлу заганяць, і дзіцё прыспаць.

Запісана ў в. Бабічы Рэчыцкага р-на ад Суваліч М.Ц., 1940 г.н. студэнткай Біруковай Т.

Дамавік можа выглядаць па-рознаму. Найчасцей дамавы паяўляецца пахожым на серага ката, які любіць уночы пагуляцца з валасамі хазяйкі хаты.

Адзін раз мой сын, кажа, праснуўся ўночы і, кажа, убачыў, як маленькі котка серанькі ў мяне ў валасах гуляў, хоць у нас у домі ніякіх катоў не было. Тады ў мяне ўвесь год у хаці ўсё так добра і лёгка рабілася.

Запісана ў в. Перавалока Рэчыцкага р-на ад Каракі Ганны Яфімаўны, 1928 г.н. студэнткай Сідарэнка I.

Кажаць, дамавік пахожы на гаспадара ці гаспадарку дома. Сама я яго бачыць — ня бачыла, а чула. Сплю, аж чутно — нехта мыецца, плёскаецца.

Вутрам праснулась, у тазу вады — ні капелькі. А вада па ўсёй хаце паразлівата.

Мне сказалі, што муж да мяне прымыецца. Прашло колькі дней, і муж прышоў.

Запісана ў в. Перавалока Рэчыцкага р-на ад Канавалавай Марыі Трафімаўны, 1932 г.н. студэнткай Сідарэнка I.

Дамавік — гэта цёмная сіла, якая жыве толькі ў доме. Перад тым, як засяліцца, людзі заносяць у кожны дом ката ці петуха для таго, каб яны абжыліся. Дамавік — ён нябачны гаспадар дома. Яго простым вокам не ўбачыць. Ёсць сіла, якая дана толькі прарокам. Толькі яны могуць бачыць дамаві-ка. Калі ў доме ёсць людзі, якія займаюцца калдаўством, то бывае і такое, што душа дамавіка і калдуна адносіцца друг да друга, такім чынам яны блізкія і маюць паміж сабою кантакт. У гэтым выпадку яны пакасцяць, робяць зло не толькі знаёмым і суседзям, але і сваім родным, блізкім. У такой сям’і не будзе благадаці і спакою.Калі гэты гаспадар пакідае свой дом, то новаму гаспадару дамавік будзе помсціць. Можа стучаць па сценах, біць талеркі. А бывае і такое, што сцягвае коўдру з гаспадара. У такім выпадку неабходна ахрысціць такі дом. I толькі тады дамавік сціхае, але дом гэты ён не пакідае. Такія бітвы з дамавікамі адбываюцца вельмі часта ў няверуючых сем’ях. Але пасля доўгай бітвы змагаром застаецца мацнейшы.

Запісана ў в. Будаўнік Хойніцкага р-на ад Гапоненка Ніны Іванаўны, 1930 г.н. студэнткай Працэўнікавай I.

Жыве ў доме, пад полам. Можа пад печчу. Маленькі такі, лахматы. Смешны, калі вясёлы, можа і пашуціць.Начне скідываць нешта, але нічога не паб’ецца. Венік са старога дома ў новы пераносілі, каб і яго забраць.

Дом глядзіць, памагае хазяйцы. Любіць маладых, бо старыя не любяць яго шутак.

Неакуратным будзе мсціць, злавацца.

Запісана ў в. Пракісель Рэчыцкага р-на ад Лапіцкай Ганны Пятроўны, 1931г.н. студэнткай Коваль М.

Дамавік — жыве ў хаце. Гэта маленькі старэнькі дзядок. Дамавік не дзелае ўрада, бо яго ніхто б не дзяржаў у хаце. Іх саздаў Гасподзь, каб у доме было спакойна, каб яны ў доме хазяевам памагалі.

Запісана ў г. Рэчыца ад Радчанкі Соф’і Матвееўны, 1916 г.н. студэнткай Барысевіч А.

В каждом доме есть хозяин — домовой.

Также охраняеть дом и в случае переезда или построялси — переезжаеть. Отец выходить из дома первый, а за им все остальные и говорить: “Ну, хозяин домовой, пойдём с нами на новое место жительство?” И идём в другой дом. По дороге все молчать, пока до дома не дойдёть.

Запісана ў г. Гомель ад Фралова Аляксандра Георгіевіча, 1920 г.н., перасяленца з в.Пасёлкі Кірэеўскага р-на Тульскай вобл. студэнткай Малай I.

Дамавік — гэта ж той дух, што жыве па хатах. Я сама яго відзела раз 5 можа быць. Жылі мы, калі строілі этат дом, у старой хаце. А я работала ў ткацкай фабрыцы да 12 ночы. Ну, захажу, значыць, дамой, раздзяваюся і лажуся на печку. А ў нас камянок такі стаяў, а на ім часы. Ляжу я, гляджу на гэтыя часы. Не помню, у сколькі ночы, на 3 абароты адкрыліся дзверы і закрываюцца. I мужскі такі топат ідзець да печкі. I ён мне як бы на груцзі налягае, і я віжу яго. Ён бландзін, яму гадоў 25, галава падстрыжана каротка, пабрыты, гладзенькі. I ён на ліцо ляжыць, мне дыхаць не пускае. Я наутра падумала, што дзеўкам гаварыць не буду, бо не прыдуць начаваць. А сама дзверы караваццю перагарадзіла і на тую караваць легла. Ён жа зноў прышоў і как лёг мне на груцзі, а ногі яго на палу стаяць. I я сказала: “Ой, как жа мне цяжэло!”. А што ён мне сказаў, я так і не поняла. Я сказала ўсё сваёй цётцы, а яна кажа, ты спрасі: “Ці к худу, ці к дабру?”. Я думала і спрашу. А патом началі хадзіць свяціць хаты после ГІасхі. I бацюшка палез і на чардак, і ў хаце, і кругом хаты пасвяціў, і как рукой зняла! Мне ён нічога плахога не дзелаў. А другіх, гавораць, і душыў, і ўбіваў. А мне вось нічога.

Запісана ў г. Ветка ад Арэшчанка Хрысціны Міхайлаўны, 1923 г.н., перасяленкі з в. Увелья Краснагорскага р-на Бранскай вобл. студэнткамі Варажун С., Цясёлкінай А.

Шчытаецца, што ў кожным доме, у кожнай кватэры ёсць дамавы. Ну штоб яго не ўсердзіць (дамавы шчытаецца хазяін двара). Вот еслі ён ладзіць з хазяівамі, значыць, у дварэ тады ўсё вядзецца: і карова, і конь. А еслі чым-та хазяін абіжае дамавіка, значыць, тады нічога не вядзецца.

Раньшэ людзі расказвалі, хто банылі, некаторым ён прадстаўляўся ў чорным пальто ілі ў касцюме з блісцяшчымі пугавіцамі. Некаторым прыстаўляўся мяккім, лахматым. Ну а точна ніхто не можа сказаць. Вот еслі чалавек, напрыклад, перабі-раецца з дома ў дом, то абізацельна нада прыглашаць з сабой, забіраць дамавога. Нада называць яго імем, ці Пеця, ці Вася і інакш. Нада гаварыць яму, што мы перабіраемся, дык пажалуста, нада сняць тапак, ці як раней лапаць, лажылі і казалі: “Хадзі з намі, не аставайся, даражэнькі!”. Ну і яшчэ, як садзіліся есці, абізацельна звалі дамавога за стол. Цяпер мы такога не дзелаем, а раней звалі: “Хадзі з намі снедаць. Хадзі абедаць. Хадзі вячэраць”.

Запісана ў в. Барсукі Кармянскага р-на ад Давыдзенкі Груні Фёдараўны, 1935 г.н. студэнткай Дзікалавай А.

Найбольш небяспечныя для чалавека і добразычлівыя з нячысцікаў счыталіся дамавыя. Як перасіляліся ў новую хату, гаварылі: “Дамавік мой, пайшлі са мной. Дамавой ты мой, пайшлі са мной”. Чалавек не мог пабачыць нячысціка. Дамавы абычна сядзіць пад печкай. I верылі, што там, дзе дамавы ё, там харашо. Яго счыталі як хазяінам хаты.

Запісана ў в. Кавалёў Рог Чачэрскага р-на ад Кудзінавай Ганны Іванаўны, 1931 г.н. студэнткай Якубоўскай Т.

Хочам мы гэтага ці не хочам, а дамавік жыве ў кожнай хаце. Ён падобны на чалавека, толькі рост у яго вельмі маленькі. Сам ён чорны ці цёмны, па ўсім целе растуць валасы. Бываюць добрыя і злыя дамавікі. Усё залежыць ад таго, якія людзі жывуць у хаце. Жыць дамавік можа на печы, пад печчу, у коміне, пад венікам, у куточку, а некаторыя дамавыя жывуць і ў хляве. Ён не любіць, каб на стале соль у салонцы стаяла, нажы ляжалі. У асноўным яны не ядуць чалавечае ежы, але бываюць і такія, каторыя любяць салодкую ежу. Не наравіцца дамавіку, калі хазяйны паміж сабою ругаюцца. Хто бывае не правы, таго ён можа ў час начнога спання задушыць. Шчэ можа біць пасуду, завываць страшным голасам у коміне, хаваць розныя рэчы. Калі такое бывае, дак нада на штось высокае паставіць сахар і папрасіць, каб дамавы вярнуў схаваную рэч. На следуюшчы дзень усё будзе ляжаць на месцы. Шчэ дамавік не любіць ссоры ў хаце, таму перад сном нада памесці венікам кухню ці ўсю хату. Дамавы інагда прадчувае бяду. Тагды он ноччу стукае ў сцены хаты або іздае няясныя звукі. У дамавіка бываюць дзеці малыя — дамавічкі. Аны дапамагаюць бацьку. Таксама жыве ён і ў хлявах. Тут ён асцерагае скаціну ад розных нечысцей. Нават можа інагда сам замучыць скаціну. Калі такое здараецца, то хазяін запрашае папа, які асвечвае ўвесь хлеў і падворак. Кагда хазяйны пераязджалі ў новы дом, то запрашалі з сабой і дамавога. Звычайна стары дамавы пераязджаў з хазяінамі. Але калі новае жыллё не падабалася, то ён мог астацца ў старым. 3 дамавіком нада жыць у згодзе, дагаджаць яму. Тады ён будзе аберагаць дом і гаспадарку.

Запісана ў в. Бабоўка Жлобінскага р-на ад Аўраменка Ніны Дзмітрыеўны, 1930 г.н., перасяленкі з в. Дронькі Хойніцкага р-на студэнткай Ядчанка В.

Дамавікі ёсць у кожнай хаце, але іх мала хто бачыць. Яны прьююць чалавеку. Ён жыў пад печчам. Нада яго не сердзіць. Калі чалавек не дзелае ўрэда дамавіку, то ён будзе прыяць і дзелаць чалавеку толькі добрае. Ён можа прадказаць будучае, але як, не ведаю. Еслі ён яму нанясець нейкі ўрэд, нада з ім жыць спакойна.

Запісана ў г.п. Акцябрскі ад Паўлюковай Надзеі Сямёнаўны, 1924 г.н., перасяленкі з в. Калюды Кармянскага р-на студэнткай Курбацкай Т.

Дамавога всегда шанавалі ў сям’і, называлі хазяінам, казалі, што ён, быццам бы, можа быць пахожым на гаспадара хаты. Мог насіць хазяіну адзежу, но всегда ложыць яе на места. Дамавы глядзеў за парадкам у хаце, па начам можна было пачуць, як ён стучыць, как будта бы што-та робіць. Еслі ў доме ўсё ў парадку, то дамавы смотріт харашо за ім, сцеражэ скаціну, курэй, адпугвае чарцей ад двара. Яшчэ ён мог прадупраждаць аб няшчасці: па начам тады можна пачуць, як ён цяжка ўздыхае, стучыць, а то можа скакаць на лашадзях, утамляць іх. Яшчэ тады мог заставіць сабак выць на ўсю дзярэўню ілі там рыць яму пасярод двара, казалі яшчэ, што перад пажарам ілі там вайной дамавыя выхадзілі і вылі на выганах. А калі ў двор лез вор ілі там пажар ва дварэ, то дамавы талкал і будзіл хазяіна. I калі памрэ хто з дому, дамавы зноў вые ці ўздыхае ўначы, а калі слышна как будта ён плача. Ну, а еслі разазліць дамавога, то ён стучыць па начах, жэншчыне другой раз можа каўіун у валасах запутаць. А штоб успакоіць гэтага дамавога, нада было паставіць зеркала, то дамавыя не любяць зеркал, ці можна яшчэ ўваткнуць нож у дзверы. Вот што казалі пра дамавога. А ёсць ён ці няманіхто не знае.

Запісана ў в. Брылёва Гомельскага р-на ад Гарбузавай Марыі Яўсееўны, 1929 г.н., былой жыхаркі в. Казацкія Балсуны Веткаўскага р-на студэнткай Кашлаковай А.

Казалі, што ў кожнай хаце жыве дамавой. Абычна ён жыў ці ў цёмных вуглах, ці за печкай. Лічылі, калі ўбачыць яго, то абавязкова будзе ў сям’і няшчасце. Дамавік вельмі баіцца катоў, асабліва калі гэта кошка. Я слышала, што нават яны ноччу паміж сабой дзярліся. Але калі я ўключыла святла — нічога не ўбачыла. Яны баяцца сонечнага святла. Хаваюцца ад яго ў паграбы і цёмныя месцы. Яны шкодзяць людзям. Ноччу абрываюць шторы, топчаць пол, рвуць кніжкі, асабліва Бібліі. Яе дамавікі стараліся схаваць ад хазяіна. Кажуць, што дамавік вельмі ня любіць, штоб у хаце біліся, тады ён робіць бальшыя шкоды. Калі хату пасвяціць, ён уходзіць і не вяртаецца ў гэты дом.

Запісана ў в. Сінічына Буда-Кашалёўскага р-на ад Міненка Ганны Уладзіміраўны, 1929 г.н. студэнткай Міненка В.

Казалі, што ў каждай хаце жыве дамавы. Яго нельга ўбачыць, ён жыве ў пограбе ці за печкай. Калі хто ўбачыць яго, будзе няшчасце.

Я помню, баба расказвала мне пра такой случай. У нашай дзярэўні была новая хата. Там жыла бальшая сям’я. Адзін раз малая дзевачка з гэтай сям’і была ў хаце адна, сядзела на печке, а старшыя работалі ў агародзе. I бачыць яна — сярод хаты, на падлоге (тады была ў хатах земляная падлога) нехта маленькі, лахматы стаіць. Глядзіць — у яго як бы ножкі і ён скача па хаце. Дзевачка спужалася, пазвала мамку. А гэты ўжо прапаў, як пад зямлю праваліўся. Калі мамка прыйшла, яго ўжо не было. А вечарам у іх загарэўся хлеў, а потым хата. Ніхто не знае, чаму загарэлася. Можа, проста пагода была сухая. Людзі ўспелі выбегчы з хаты, а жывёла ў іх згарэла, і хата, і ўсе вешчы ў хаце. Казалі, то дамавы прыходзіў, прадсказываў бяду.

I ў нас калісьці жыў дамавы. Слава Богу, ніхто яго не бачыў. Толькі расказвала бабка, што ў іх то гаршкі ноччу самі падалі са стала, то дзвер грукала. Дык гэта шчэ ў той старой хаце. А як сяліліся ў новую хату, прынеслі іконку, бацюшка свяціў хату, усё як нада. I там ужо ўсё было ціха. А калі я малая была, расказвалі розныя байкі пра дамавых, пра ўсякіх чорцікаў, так мы ўжо не верылі, смяяліся з іх.

Казалі шчэ, што дамавы не любіць, штоб у хаце ругаліся і біліся. Ён тады ноччу робіць шкоду, усё ламае, разбівае. Дамавы баіцца іконы, краста, святой вады. Калі пасвяніць хаггу, ён уходзіць адгуль.

Запісана ў в. Сінічына Буда-Кашалёўскага р-на ад Васілеўскай Марыі Андрэеўны, 1930 г.н. студэнткай Барадзіной В.

Жыве ў каждым доме. Калі яму нравіцца хазяін, то ён будзе дапамагаць яму, абараняць хату, парадак і пакой. А калі не нравіцца, то будзе шкодзіць. Дамавы не любіць, калі лажацца ці садзяцца на яго месца. У мяне адзін раз было, калі я лягла на краваць, мяне аж затрасло, была сільна плоха, пакуда не паднялася. У нас гавораць, што гэта я папала на места дамавіка, а ён мяне праганяў.

Запісана ў в. Бальшавік Гомельскагар-на ад Аўдзеевай (Дзямідавай) Зінаіды Іванаўны, 1932 г.н., перасяленкі з в. Гарадок Кармянскага р-на студэнткай Карабаньковай Л.

Да, я чула што ёсць дамавічкі, але не кожны чалавек можа бачыць яго. Яго пабача толькі добры чалавек. У нашай вёсцы жыла раней жанчына, яна бачыла. Гаварыла, што гэта маленькі дзядок з доўгімі валасамі. Ён ей ганяў кароў па двары, дык яна яму пеўня забіла.

Запісана ў в. Карма Добрушскага р-на ад Сакаловай Алены Іютаўны, 1917 г.н. студэнткай Уласавай Н.

Дамавік жыве на паталке, таксама ў веніку і ў кутку, дзе ён (венік) стаіць. Таму нельга месці, каб яго куток быў чыстым.

Нельзя штоб былі два веніка ў доме. Два веніка — два дамавіка. Будуць ругацца, і ў доме будзе многа шкод і бед.

… Дзед мой не піў і п’яны ніколі не быў. Добры быў. Раз уначы выйшаў у сенцы, адкрыў дзверы, а пасярод двара стаіць маленькі дзядулька ў брыльку, такая на нём пашытая адзежка і зашчэплена. Стаіць з палачкай, на мяне глядзіць. Я, гавора, назад, дзверы на шчапок. Прышоў і гавару жонцы, што так і так бачыў. Выйшлі ўдваіх, няма нікога.

Пачаў потым расказваць старым людзям гэта, а яму і гавораць, што памрэ ў яго жонка. Так і стала. Бо калі муж бачыць дамавіка — памрэ жонка, а жонка бачыць — памрэ мужык.

Запісана ў в. Агародня Добрушскага р-на ад Хадзьковай Вольгі Восіпаўны, 1938 г.н. студэнтамі Балачковым В., Таргоняй А., Елавой Т.

Дамавік у каждай ёсць хаце, а яго ніхто не бачыць.

Дамавік нябачны, толькі ён бачыў людзей. Баіцца Бога, уцякае з хаты пры малітве. Калі няўзлюбіць, жыцця табе не будзе. Ноччу так замучваў коней, кароў, што выганяў са двара.

Запісанаў в. Уваравічы Буда-Кашалёўскага р-на ад Жыліцкай Вольгі Філіпаўны, 1925 г.н. студэнткамі Чумновай Д., Макарскай В.

Паўнаўладным гаспадаром чалавечага жытла буў дамавік, або хатнік (гаспадар). Яго ўяўлялі сівенькім дзядком, у белай кашулі, падпярэзанай дзягай ці лыкам, з доўгімі валасамі, доўгай сівой барадой. Лічылася, што ён жыў у хаце пад падлогай ці пад печкай, або ў хляве, тады яго называлі хлеўнікам. У кожнай хаце буў свой дамавік, ён лічыўся дбайным хазяінам, ахоўваў дом, маёмасць, клапаціўся пра гаспадарку, карміў жывёлу. Людзі стараліся задобрыць яго, бо калі ён раззлуецца, то будзе шкодзіць — біць посуд, перастаўляць хатнія рэчы. Дамавік не любіць, каб у хаце віселі люстэркі, выступае супраць вясёлых гульняў, зборышчаў у хаце. Не падабаецца дамавіку, калі ля парога ляжыць кошка, бо яна шкодзіць яму хадзіць з хаты ў сенцы. Раніцаю дамавік палохае пеўня, каб той своечасова пабуцзіў гаспадароў.

Запісана ў в. Ударнае Лельчыцкага р-на ад Лін Алены Міхайлаўны, 1922 г.н. студэнткай Трахановіч С.

У празнік Федоры дамавой лажыцца спаць на веніке. У гэты дзень хазяйкі не мялі падлогу, таму што баяліся выкінуць дамавога разам са смеццем на двор. Яны гэтага вельмі баяліся. Разам з дамавым з хаты сойдзе і пакой. У нашай хаце не так даўно жыў дамавы. Яго не бачна, але я знаю, што ён у хаце. Калі я позна сплю, ён будзіць мяне. Але, бывае, робіць і шкоду. Можа скідваць што-небудзь з полак, са стала. Аднойчы перавёў гадзіннік на гадзіну назад. Дамавыя вельмі любяць усё сладкае. Калі хочаце, каб яны жылі ў вас у хаце, нада на ноч лажыць кусочак цукру або нешта іншае сладкае.

Дамавы баіцца святой вады. Я пабрызгала хату святой вадой, і дамавы сышоў. Калі людзі пераязджалі ў другую хату, то абавязкова звалі дамавога з сабой.

А вось адна баба расказвала, што бачыла дамавога. Яна жыве з мужам. I калі яны адзін раз леглі ўжо спаць, яна ўбачыла на шкафу малога дзядулю. Ён сядзеў там, звесіўшы ногі. Гэтая баба так перапужалася, што скора яны з мужыком своім пераехалі ў другую хату. Яна не магла жыць у старым доме.

Дамавы можа жыць на печы, пад венікам.

А я хачу дадаць ад сябе, што бабушка маёй знаёмай таксама бачыла маленькага старычка, калі аднойчы ноччу яна ўстала з краваці. I яна жыве не ў сваёй хаце, а ў звычайнай кватэры.

Запісанаў в. Капань Рэчыцкага р-на ад Філончык Таццяны Міхайлаўны (70 гадоў), Філончык Аляксандра Мікалаевіча (71 год) студэнткай Чарняўскай Т.

Дамавік жыве ў кожнай хаце. Гэта сівы дзед у белай сарочцы з доўгімі касамі, доўгай сівай барадой. Жыў пад печкай. Ён ахоўвае дом. Пры апякунстве дамавіка ў хаце ўсё ідзе лучшай. Любіць пашуціць. Ноччу шчыкоча, шчыпае соннага. Калі сям’ю ждуць няшчасці, то ён прадупраждае аб гэтым: стукае каструлямі, ложкамі на кухні ці яшчэ чым-небудзь. Усе свае справы дамавік робіць уночы. Яму ня нравіцца, калі на парогу ляжыць кошка, ці яшчэ хто-небудзь. Бо яна мяшае яму хадзіць з хаты ў сенцы, ці з сенцаў у хату. Каб дамавіку падабалася жывёла, то трэба выбіраць кароў і коней пэўнай масці, пад колер яго барады.

Запісана ў в. Людзвінаўка Светлагорскага р-на ад Гумбатавай Ганны Сяргееўны, 1939 г.н. студэнткамі Чарняўскай Т., Курашовай Н.

Дамавых я відзела многа раз. Як памёр мой Васіль, была эта восем гадоў назад, так я аднажды пашла даіць кароўку ў хлеў. Сматру, а ў вуглу сядзіць мой стары, толька стаў ён ростам менш. Сядзіць, маўчыць, нічога мне не сказаў. Я іспугалася, ведзь я пахараніла Васіля нескалька дней назад. Пабегла да Анісьі. Яна, я вам скажу, была дужа вумнай цёткай, замовы ведала, людзей лячыла. Так яна сказала, што эта я дамавога бачыла. Мой мужык памёр, і цяпер гэты дамавік будзець ахраняць мой дом.

Чэсна гавара, я нікагда не чула пра тое, што дамавікамі маглі станавіцца людзі, якія памерлі без прычасці. А ўсё можа быць, бо рэдка мы прычашчаліся тады. Гэта шчас ўсё прасцей стала. Да ўсё можа быць. Ну дык я вам дараскажу. Анісья пасаветавала мне задабрываць дамавога. Так я яму то кашы палажу, то малачка налью, каб ён сцярог маю хату.

Вот я вам шчас цікавае раскажу. Прошлым летам ка мне з Гомеля ўнучка прыязджала. Сядзім мы ўтрам за сталом, снедаем. Кажу Наташы, каб яна схадзіла на двор за скрынкай малака, а ён тут как тут. З-за прыпечка мне рукой махае. Я ўжо не пугаюся яго, таму шта прывыкла. А Наташа прыйшла з малаком і спрашвае: “З кім ты, баба, разгаварываеш?” Я паказываю ей туда, дзе я відзела дамавога. А дзеўка мая пытаецца: “Дзе ён? Я нічога не бачу”. Сматру я, і, праўда, ужо яго нету. Во як бывае! Прывык ка мне, а ўнучку баіцца. Дамавікі, яны вушлыя: толькі хазяіна ведаюць, а з другімі ніякіх спраў не вядуць.

Запісанаў в. Будзішча Добрушскага р-на ад Платонавай Марыі Іванаўны, 1919 г.н. студэнткамі Ларчыкавай К., Сабко Ю.

Дамавы жыў у нас у кварціры. Нявестка спала, а он яё хацеў задушыць. Душыў, душыў, но ана ево скінула, а он ўсё раўно к ней лезе. Ана ево пашчупала. На ём была такая шалуха, как на рыбе і ўсё ў ево было квадратнае. Ана ему дала дулю, а он яё ўкусіл за палец. А яшчэ адзін случай быў. К маёй унучцы дамавы клаўся у краваць. Паднясем яе да люлькі, а ана ў слёзы і гавора: “Не хачу к дзеду з барадой”.

Запісана ў в. Глазаўка Буда-Кашалёўскага р-на ад Кутыровай Марыі Сяргееўны, 1940 г.н. студэнткай Прышчэпенка Г.

На адным падворку стаялі две хаты, нова і стара. У стару селі молодые кваціранты, а там булі померлі хозяіны. I ўночы ім як бі штось ходзіць по хаце, яны чулі. Молода пожалілася сваёй матцы, што як мужык кудысь ідзе, то боіцца адна ў хаце быць. А матка сказала, што ў каждой хаце е свой домові. Зла ён ніякого не робіць. Е такі домові, што яго ніхто не бачыць, не чуе — спокойны. А е такі, што которы, чуствуецца, як бі ў хаце е, штось ходзіць, стукае. Не каждую ноч, а врэм’енамі. Іх не надо бояцца, яны ўрэда не прыносяць ніякого. Бывае, хозяін едзе з хаты на дзень-два, ці тыжджэнь, дак от штоб ніхто не обкраў хату, стае на порогу і просіць: “Домові, от я ўжо еду і остаўляю свою хату і ўсё на цябе, штоб ніхто нічого не покраў, штоб ты сцерог”.

Запісана ў г. Гомелі ад Шыкун Любові Якаўлеўны, 1934 г.н., былой жыхаркі в. Галоўчыцы Нараўлянскага р-на студэнткамі Гарадзецкай Г., Зайцавай А.

Було ў нас вяселле мо месяц назад. Пажылі мы ў той хаце, дзе старыя яго жылі. Цяжка було, бо ў іх дзеці, ды мы шчэ два браты булі. Мужыкі летам хадзілі на кашару з каровамі калхознымі. Днём находзішся, а шчэ й ноччу трэ працаваць хадзіць. А паесці я сама яму насіла пад раніцу на цэлы той дзень, бо няма калі дахаты прыйсці паесці. Так вось я спала ноччу, утамі-лася за дзень, нічога зусім ні чуваць було. Такі я сон бачыла добры, што й падымацца ні хацелася. Тады ж шчэ тых вунь будзілаў не було, а пеўні нас падымалі ці самі ўжо. Ну, дык сплю я і чую праз сон, што нехта па плячу мне стукае і ціха так шэпча: “Надзя, уставай! Трэ мужу на поле хлеба аднесці”. Я глаза адкрываю і віжу спіну маленькага такога чалавека, які да печкі пабег. Страшэнны, што чорт. Ножкі тыя крывыя, крывыя, маленькі сам такі, вунь, як лялькі зараз. Перапудзіў мяне, што я падскочыла і пабегла на дворык. Тады гэта я першы раз яго пабачыла. Так Колю і сказала. А ён мяне матам шчэ пагнаў, сказаў, што зусім баба дурная. А я, дзеўка маладая, раву, дахаты іду салёнымі кроплямі капаю. Бабам расказваю, плачу, плачу, а яны мне й кажуць: “Ой, яке дурнэ дзіцё! То ж дамавік мо буў, ён у кожнай хаце жыве. Ты не раві, а ежу са стала ні збірай, пакідай, потым пазбіраеш. Яму шчэ паесці трэ. Ён прыйдзе, пачастуецца, потым цябе дзякаваць, дапамагаць будзе”.

Втары раз пазней було. Зноў пад раніцу було. Я ўстала порацца ўжо, выхаджу, а ён на слоніку сядзіць, сваімі тымі нагамі матляе. Я спудзілася, а ён смяецца толькі. Потым устаў і знік на сценку. Пасля таго ні було яго.

У нас було шчэ, калі ў другую хату пераедзеш, валёнак бярэш, закідваеш на печ і кажаш: “Дамавік, Дамавік, пайшлі з намі жыць”. Я да сёння са стала шчэ доўга не збіраю.

Запісана ў в. Новая Рудня ад Дворак Надзеі Нікіфараўны, 1920 г.н. студэнткай Галушковай I.

Ён жыве ў кожнай хаце, бывае злы і добры. Трэба заўсёды астаўляць ежу на стале.

Запісанаў в. Матнявічы Чачэрскага р-на ад Дамасканавай Вольгі Маркаўны, 1930 г.н студэнткай Сярогавай В.

Дамавік з’явіўся з гліны.

Дамавік жыве ў кожнай хаце ў правым вуглу. Ён лахматы, маленькі. Можа спаць разам з гаспадаром. Любіць спаць на адным месцы, чужых з гэтага месца выганяе.

Так, я адзін раз паехала ў госці да свякрухі і легла там спаць за грубкай на ложку, дзе спаў Саша, малы яшчэ тады быў (брат мужа). Ляжу і чую, нібы мне на грудзі нехта сеў і цісне, я аж захлынаюся. Так і не змагла там спаць, а свякруха казала, што малы спіць там добра і хутка засыпае. Гэта мяне іх дамавік з хаты выганяў.

А ў сваёй хаце, бывае, бачу, як нешта белае мільгае перад вачыма — гэта наш дамавічок, а другім разам, калі спала, то рукой побач з сабою нешта махнатае намацала. А яшчэ, калі што згублю, то станаўлюся пасярод хаты, гляджу ў правы вугал, гавару ласкава, каб не балаваўся, каб аддаў. А каб не сердаваў на нас, то пакідаеш яму на ноч вады ў вядры і трошкі паесці.

Акрамя дамавіка, у жылішчы ніякіх нячысцікаў больш не было, ні ў хляву, ні ў сенцах, ні ў бані.

Запісана ў в. Глініца Мазырскага р-на ад Цалко Аляксандры Пракопаўны, 1925 г.н., Радаўні Арсенія Міхайлавіча, 1927 г.н. студэнткамі Высоцкай Т., Жыліч Н.

Казалі, не будзеш слухацца, вылізе лізун з-пад печы і высуне длінны-длінны язык, зачэпе языком і пад печ зацягне.

Запісана ў г. Буда-Кашалёва ад Янчанкі Марыі Раманаўны, 1943 г.н. студэнткай Прышчэпенка Г.

Дамавы, ета маленькі чалавечак, які жыве ў хаце і памагае людзям. Дамавы добры, але калі яго абмануць, ці здзелаюць яму плоха, то ён робіцца злым і ўрадзіць у хаце.

Запісана ў в. Дзінамеркі Лоеўскага р-на ад Гапон Галіны Васільеўны студэнткай Ігнаценка Н.

Вось кажацца мне, што бачыла я дамавіка аднойчы. Ляжала я ў краваці, павярнулася і бачу нейкага маленькага дзядка з белай дліннай барадой і валасамі, а ў руках ён дзержа букет цвятоў. А потым і знік. Але ў хаце часта чуваць нейкі шопат і стук. Ёсць добрыя і дрэнныя дамавікі. А ў мяне ён добры.

Запісанаў г. Гомелі ад Драбышэўскай Надзеі Іванаўны, 1928 г.н. студэнткай Канавалавай Т.

Ведаю дамавікоў. Во што была. Сабралася ў дзярэўню ехаць. А я одна дома была. Ноччу мяне душыць, не ведаю што, а я спытала: “К худу ілі к дабру”, сказаў, што к хуцу.

Палезла на печ пад утра грэцца. Ляжу і вродзе засыпаю. Мне на плечы дзве лапы, трогаю, лахматыя лапы. Думаю, не нада баяцца. Пачала: “Отча наш”, ён і знік.

Садзіліся гадаць на зеркала. Селі, паставілі зеркала, паставілі свечкі, запалілі, сядзім, вдруг у адным угле трэсь, у другом трэсь, а я на печку скарэй.

Дамавік, гавораць, харошы. У кожным доме ё дамавік. Калі пераязжаеш, завуць дамавога з сабой. У каждага чалавека свой дамавёнак або ў каждай сям’і свой дамавёнак. Он любіць добрьгх, харошых людзей. Любіць, парадак каб у доме быў, чыстату, асобенна на кухні, не дай, Бог, штоб пасуда была гразная. Не любіць, калі хазяева ругаюцца. Сам ён красівы старычок з дліннай бараДОЙ.

Багатыры ў сараях. Нельзя, Божа ўбаў, штоб на правую сторану каля сарая пісяць. Па правую сторану — ангел. Багатыры красівыя, здаровыя, адзежа на іх красівая, за хазяйствам наглядаюць. Памагаюць у доме ўсяк.

Запісана ў в.Балотня Рагачоўскага р-на ад Бужан Марыі Аляксандраўны, 1938 г.н. студэнткамі Бужан А., Гарбачовай М.

Гэта хатнік. Кажуць, што ён мае від старэнькага дзядка з сядой барадою і дліннымі сядымі валасамі. Адзеты ён у белую рубаху, падпаясаны дзягой. Спіт хатнік на пячы або пад печчу. З-за гэтага яго называюць падпечнікам. Устае ён рана і пугае пеўня, талкае яго. Певень хлопае крыллямі і крычыць, чым буцзіць хазяеў на работу. Інагда хатнік уздувае агонь, і ідзе ў клець і прасушвае хлеб; таксама заглядвае ў хлеў і дае корму лашадзям і каровам, гладзіць іх. З-за гэтага яго называюць гаспадаром. Хатнік любіць дружную сям’ю, ён не церпіць сварлівых баб. З хатнікам нужна жыць у міры. Калі прагневіш хатніка, то ён можа наўрэдзіць у хазяйстве.

Запісана ў г. Добрушы ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н., нарадзілася ў в. Прудок Калінкавіцкага р-на студэнткай Антончыкавай Н.

Дамавік — гэта бяскрылы, бязцелы, бязрогі дух, які жыве ў кожнай хаце, у кожнай сям’і. Ён ад іншых адрозніваецца тым, што не робіць зла, а толькі шуткуе, калі любіць гаспадара ці гаспадыню. Жыве ён зімою бліз печкі ці на печцы, а калі ў гаспадара ёсць конь, то памяшчаецца бліз іх. Калі конь яму падабаецца, то дамавік яго холіць, заплятае грыву, хвост, дае яму ежу, ад гэтага конь становіцца дабрэйшы, і наадварот, калі жывёла не па нораву, то ён мучыць яе і забівае да смерці. Многія гаспадары і купляюць коней той масці, якая да двара, г.зн. любімая дамавіком.

Калі дамавік узлюбіў яго хатніх, то ён папярэджвае іх у няшчасці, вартуе хагу, двор; у супра-ціўным выпадку ён б’е посуд, крычыць, тупае. Гавораць, што ён не любіць люстэрак, а таксама казлоў і тых, хто спіць ля парога ці пад парогам. Асабліва дамавік любіць жыць у лазні і парыцца, а таксама ў іншых цёплых. Да дамавіка пітаюць павагу, таму што гаспадары баяцца чым-небудзь пакрыўдзіць ці сказаць яго імя ўслых без мэты. У размовах яго называюць не дамавіком, а “дзядулям, гаспадаром”. Калі сям’я пераязджае на іншае месца, то абавязкова ў апошнюю ноч, перад выхадам са старой хаты, з хлебам-соллю просяць дамавіка на новае месца перабрацца разам з сям’ёй. Гаспадарка кожнай сям’і знаходзіцца пад апякунствам дамавіка. Кажуць, што дамавік не любіць лянівых. А вось калі ён не ўзлюбіць гаспадароў, то ў гэтым выпадку трэба перад парогам дома закапаць чэрап ці галаву казла.

Запісанаў п. Бальшавік Гомельскага р-на ад Логвінавай Марыі Мікалаеўны, 1924 г.н. студэнткай Фёдаравай Л.

Дамавы жыў пад печчу і дапамагаў дбайнаму гаспадару, каб у доме быў парадак. Казалі, што гэта стары дзядок у белай адзежыне з доўгімі валасамі. Калі пераязжалі ў новы дом, дамавога перавозілі з сабой у старым лапці. Яшчэ расказвалі шмат чаго, але я не запомніў.

Запісана ў г. Гомелі ад Шкурко Адама Ігнатавіча, 1928 г.н. студэнтам Балмачэнкам Дз.

Говорят, что домовой — это дедушка, у которого длинная борода и которого никто не может увидеть, кроме домашних жи­вотных. Для того, чтобы задобрить домового, нужно дать ему по­мощника — пушистого рыжего кота.

При переселении в новую квартиру обычно забирали до­мового с собой. Для этого нужно было прийти в старую хату, поклониться четырем углам и, став перед печью, произнести: “Хозяюшка, батюшка! Пойдем в новый дом, на богатый двор, на жыццё, на быццё, на богатство”. А в новой квартире нужно, что­бы домового ждал пирог, замешенный в старом жилище, а также — икона, ржаной хлеб и его помощник — кот. Печься булка долж­на в новом доме: если она выйдет ровная, гладкая и красивая, то и жизнь будет такой же, а если нет — то жития не будет. Булку эту нужно три дня не трогать, ждать домового. На третий день нуж­но красиво убрать стол и поставить на него отдельно мисочку с ложкой и чашку с вином для нового хозяина (домового). Потом разрезать ранее испеченную булку на столько частей, сколько жильцов в доме, и кусочек отложить домовому. Вечером перед сном еду домового поставить за печку в новом жилище или в любом укромном уголке в квартире и поклониться тому углу или печке 9 раз: по 3 раза со всех сторон, потом посадить туда кота и идти спать. Угощать домового нужно в каждое начало месяца и по праздникам.

Запісана ў г. Гомелі ад Макарэвіч Веры Мікалаеўны, 1936 г.р. студэнткай Бандарэнка I.

Усе ляцелі чэрці, і хто куды прызямліўся, той тым і стаў. Вось дамавік у дом папаў. У кожнай хаце свой дамавік ёсць. Калі да яго добра адносіцца, ён будзе хату ахоўваць, слядзіць за ёй. Дзеля гэтага трэба даваць яму ежу, размаўляць з ім. Ён любіць на печы грэцца, а жыве часцей за ўсё ў самой печцы. Таму трэба яе заўсёды прыбіраць. Калі гаспадар выходзіў з хаты, ён закрываў печ, каб дамавік не ўшоў з іхней хаты ў другую або каб не нашкодзіў.

Калі дамавік злаваўся, ён мог шумець, шкрабаць пол або пішчаць, як мышы.

Дамавік можа з’яўляцца ў розных абліччах. Вось, напрыклад, каля адной хаты якая-та сабака пасялілася. I доўга яна туды хадзіла і спала ноччу там. Гаспадарам гэтага не трэба было, яны пачалі сабаку гнаць са двара. I ў іх захварэла баба. Праз час да іх прыехала ўнучка. Яна пачала карміць сабаку, гуляць з ёй. А баба тая выправілася. Калі ўнучка ўехала, то гаспадары пачалі зноў пхаць сабаку, і зноў стала дрэнна са здароўем. Яны падмецілі гэта і паспрабавалі карміць сабаку. Тады стала ўсім хораша. I гаспадарка палепшылася іхняя. Усёй вёскай вырашылі, што гэта дамавік быў.

* * *

Людзі гаварылі, што ў дзве хаты прыходзіў дамавік, і ён быў увесь белы і свяціўся (празрачны), у белай вопратцы, з белай барадой і валасамі. Вось як гэта было. Прыйшла аднойчы сяброўка да бабы. Доўга яны сядзелі, балакалі аб сваіх справах. I ноччу дажа дзвер не аткрывалі, праз дзвер пранік якой-та чалавек. А ён, гавораць, не ішоў як усе, а быццам бы плыў. Твара яго яны не паспелі разгледзець, ды і куды там, было не да твара. А ён пастаяў ціхенька, паглядзеў на баб і знік. Яны так перапужаліся, спачатку маўчалі, а потым крык па ўсёй вёсцы паднялі.

Яшчэ гаварылі, што ноччу дзяўчынка маладая спала і яе разбудзіў шум, нібы вецер на вуліцы быў вельмі сільны. Так быстра прашумела і сціхла. А яна адкрыла вочы і бачыць: на стуле сядзіць нехта. Спачатку яна падумала, што гэта адзенне яе вісіць, а потым прыпіядзелася — не. Чалавек якой-та сядзіць. Скруціўся ў клубок: ногі пад сябе паджаў і рукамі абхапіў, а галаву сагнуў. Дзяўчынка спужалася вельмі, заарала і свет уключыла. А як толькі свет паявіўся, чалавек той знік.

А што-небудзь здарылася потым з дзяўчынай?

Не, было ўсё добра. Толькі яна напалоханая хадзіла спачатку і спаць адна баялася.

Запісана ў в. Гадзічы Гомельскага р-на ад Жукавай Галіны Мікалаеўны, 1922 г.н. студэнткай Балачэўцавай Н.

Дамавы, дык ён даўно ў кожнай хаце жыў. Яго паважалі. Яму астаўлялі есці на стале. Калі не пакідалі яду, то ён мог абідзіцца і пайсці з хаты. Дома яго шанавалі як сем’яніна. Дамавік паяўляўся ўначы, днём яго ніхто не бачыў. Маці мая казала, што дамавы жыве пад прыпечкам. Ён маленькага росту, стары дзед з доўгаю сіваю барадою. Мы — дзеці малыя, баяліся яго, а маці казала, што не трэба яго баяцца, бо ён хадзяін хаты.

Запісанаў в. Ванюжычы Петрыкаўскага р-на ад Кудравец Вольгі Максімаўны, 1932 г.н. студэнткай Фурман А.

Дамавік — гэта істота, падобная да чалавека, чорная, па-крытая валасамі. Жыў дамавік на печы, пад печкай. Абараняў дамы ад усякай нечысці. Пужаў дзяцей. Уначы біў пасуду.

Запісанаў в. Азершчына Рэчыцкага р-на ад Казловай Марыі Кандратаўны, 1934 г.н. студэнткай Кундзелевай.

Кажуць, ёсць у кожным доме, ён аберагае, сцеражэ дом. Дамавік пахож на памерлых родственнікаў. Нічево плахога не дзелае. Патрэбна яму класці яду, каб не сердзіўся.

Запісанаў в. Чырвоная Буда Добрушскага р-на ад Скоблікавай Марыі Пятроўны, 1938 г.н. студэнткай Скоблікавай Н.

Была я шчэ дзеўкай, жылі мы з бацькамі на хутары. Радам з хатай нашай стаяла пустая хата. Там раней жыла жанчына адна з дачкой, тады яны пераехалі ў другую дзярэўню, а хата так засталася, ніхто ў ёй не жыў. У клуб я бегала за 2 кіламетры. З клуба ўжо ішлі позна, калі з хлопцам, а калі і адна. Бягу праз тую хату, а адтуль чуецца нейкі скрып, топат. I вось аднойчы я не выдзержала і пайшла ў тую хату паглядзець, што ж такое там стучыць, ці хто там пасяліўся. Зайшла туды, а там у вуглу сядзіць сівы дзядок, а радам на разасланым платку ляжаць розныя гвоздзі, ложкі, вілкі ламаныя. Я гляджу на яго, а ён мяне ўбачыў і праз секунду прапаў, прапаў яго і скарб. Не знаю, куцы дзеўся — ні ў вакно не выйшаў, ні ў дзверы не пайшоў — прапаў і ўсё. Скора хазяйка былая етага дома аддавала дачку замуж. Людзі казалі, што бачылі такога ж дзядка на свадзьбе, глядзеў у вокны. Дык тады казалі, што гэта быў дамавы.

Запісанаў в. Бацвінава Чачэрскага р-на ад Гусаковай Людмілы Пятроўны, 1942 г.н. студэнткай Васільевай Н.

Дамавы ёсць у нас у адной жэншчыны. Яна як толькі патуша свет, прыходзяць к ёй хлопцы красівыя, ваенныя, у бліскучых пугавіцах. Завуць іе замуж за сібе. П’юць у іе ў хаці, гуляюць.

Дамавыя могуць быць нівідзімыя, а могуць быць і як людзі. Могуць памэгці, а могуць і наў-радзіць.

А ішчэ мая маці расказвала такоя. Раней дзеўкі пралі вечарамі і сільна хацелі, каб к ім хлопцы прышлі. Прышлі тыя хлопцы красівыя, ваенныя. Селі, разгаварываюць. А ў адной дзеўкі ўпала верацяно. Яна сагнулася яго падняць, глядзіць, а ў тых хлопцаў зпад шынеляў хвасты і капыты тырчаць. Вот ета і былі дамавыя.

Запісанаў в. Рэпішча Чачэрскага р-на ад Патапенка Ганны Пятроўны, 1922 г.н. студэнткай Лабачовай С.

Дамавік — эта такі маленькі, нявідзімы, які жыве ў хаце. Я ў яш веру. Не нада дамавіка абіжаць. Кагда абіжаеш, то ён пугае дзяцей, узрослых. Абычна жыве за печкай, яго трэба падкармліваць, заслашчваць, даваць канфеткі, сахар і разгаварваць з ім, каб быў добры. Калі ў хаце гразна, дамавікі наказуюць хазяінаў, і калі людзі сварацца. Можа што-небудзь схаваць і покуль не задобрыш яго, не найдзеш.

Я прадстаўляю дамавіка як гноміка, старычок, з барадой маленькай, па начах тупае ножкамі.

Можна ўзнаць, ці іе дамавы ў доме. Нада ўзяць чатыры ложкі пустыя і чатыры кусочка газеты. На палоскі газеты пакладзі ложкі і завярні, каб ложкі былі ўнутры газеты. Раскладзі патом на падлозе крастом і скажы: “Скажыце, пажалуста, іе ў этай хаце дамавы і сколькі?”. У хаце трэба цішына, пасядзець нескалькі мінут, а патом праверыць, развярнуць ложкі. Еслі дамавы іе ў доме, то ложка выпадзе з бумагі.

Запісанаў в. Дзімамеркі Лоеўскага р-на ад Булацкай Марыі Дзмітрыеўны, 1936 г.н. студэнткай Шэўчык Н.

Дамавікі жылі ў хатах. Гаварылі, што гэта вельмі добра. Ласаваўся салодкім. Бывала пакла-дзеш цукерку, а зрання іх няма. Мабыць, з’еў.

Запісана ў в. Беседы Петрыкаўскага р-на ад Ходзька Наталлі Рыгораўны, 1937 г.н. студэнткай Серада В.

Яго ў нас звалі Дамавы. Пахожы ён на старога чалавека. Адзёжа ў яго ўся белая. Ён з дліннай сядой барадою. Жыве ён за печчу, а калі печы няма, дык у калідоры. Заўсёды глядзіць, каб у доме быў лад. Штоб усе рэчы ляжалі на сваіх месцах. Сільна непарадку не любіць. Калі ўсё дзелаць харашо, дык ён тожа не будзе чалавеку дзелаць зла, а будзе ва ўсім памагаць. Жыве ён у кожнай хаце. Ён даглядае за хазяйствам, штоб у доме было ўсё харашо, таму яго ў нас счыталі хазяінам дома.

Занісана ў в. Міхалькі Гомельскага р-на ад Абрамцовай Марыі Малахаўны, 1932 г.н. студэнткай Гук Ж.

Гэта такі маленькі не то чалавечык, не то як кот, толькі з розумам хітрэйшым. А ён у кожнай хаце ёсць. Ну такі, гэткі, пад печчу жывёць. Ён вельмі добры і аберагае хату ад злых духаў і нячыстых сілаў. Ён хутка бегае, то на чатырох, а то, як чалавек, на двух нагах. Ого, ён жа хітры: дзе што ўбачыць смачнае на стале, дык пакуль ніхто не бача, хутчэй пад печ цягне. А па вялікім святам гаспадар спецыяльна на стале яму што-небудзь астаўляе, асобенна свежае малачко любіць. Яшчэ ён можа з хаты цераз комін, трубу на двор вылазіць, але на ноч усёроўна дадому вяртаецца. Калісьці шмат чаго расказвалі пра гэтых дамавікоў, бо ў кожнай хаце розныя былі. Нехта казаў, што гэты дамавік з вуліцы ўсё ў хату цягнуў ды на прыпячку складваў, каб хазяін яго ўжо смачным угашчаў. А яшчэ казалі, што калі ён якую-небудзь шкоду зробіць, ну, напрыклад, там гаршчок ці банку якую разаб’е, дык з-пад печы нядзелю вылазіць не хацеў. Тады ўжо думалі, што зышоў з хаты гэты жыхар. Ну, гэта ж было яшчэ, ой, як даўно, а цяпер жа мы іх ужо даўно не знаем, ці ёсць яны, а можа, ужо і няма, бо ўсе ж людзі некія злыя пасталі.

Запісана ў в. Лясец Калінкавіцкага р-на ад Русаковай Соф’і Мікалаеўны, 1923 г.н. студэнткай Яцэнка Н.

Дамавік — гэта тожа не Божа. Дамавікі, гавораць, жывуць у кожным доме, каму спрыяюць, каму врэдзяць, каму што. Ну, іх задабраюць тожа. Гавораць, што нельзя асобенна ў хлявах, на дварэ нельзя на правую старану хадзіць на двор, каб задобрыць дамавіка.

Дамавік ахраняе жывёл сваіх і ў доме памагае, еслі па-харошаму, а ёсць, напрыклад, еслі ўмер хазяін і ў яго якія безабразія ў доме ёсць ілі што, ілі такая вот жэншчына плахая, вядзе сябе непрыстойна, не перакрысціцца ні разу, яны тады, етыя дамавікі сабіраюцца і прыходзяць да яе. Ілі, еслі хазяін умер, яна плача, лажыцца спаць, гаворыць: “Ідзі ка мне”, любіла яго, плача па ім, тада яны абрашчаюцца ў яе мужыка і прыходзяць да яе як мужык і дажа спаць лажацца, і прыходзяць у сваты к ёй і проста хлопцы прыходзяць.

Гэты дамавік — гэта нячыстая сіла, яны з Богам не кантачуць, яны самі па сабе. Ад іх нада, калі лажышся спаць, акрэсціць вокны, пасцель, дзверы і крэсцік всегда насіць і гаварыць: “З Богам лажуся, крэстам крэсчуся, рызай святой укрываюся, кругом ангеламі абгараджаюся. Ангелы-апосталы, сахраніце маю душачку ад поўначы да світання, пачуй маю душачку на спакаянне, ангелы-спасіцелі, цела сахраніцелі, спасі маю душачку, сахрані ад цёмнай ночкі да зары. Святая мамка прачыстая, стань для мяне чалавекам. Спасі мяне, госпадзі, да канца века”. I да Богу ўваскрэсенную малітву перагаварыць і тады лажыцца спаць, і тады цябе ніхто не троне, не зачэпя.

Запісана ў в. Матнявічы Чачэрскага р-на ад Дзяржынскай В.П., 1932 г.н. студэнткай Пагірэйчык Н.

А дамавыя дык тыя ў доме-хаце жывуць. Яны малыя-малыя, кажуць. Толькі пачці нікому не паказываюцца. Кошак любяць вочень. Калі ў новую хату пераходзіш, нада драчык паставіць у вугал, каб дамавы на ім пераехаў на новае месца.

Запісанаў в. Свяцілавічы Веткаўскага р-на ад Бардуковай Саф’і Аляксееўны, 1924 г.н., студэнткай Карніеўскай Т.

Есць в каждом доме, с нім надо обязацельно здоровацься, не обіжать, ставіць есць. Благодаріць его. Жылі раней у любым уголке (за печкай). Сейчас, говорят, што он за целевізором.

Запісанаў в. Прудок Мазырскага р-на ад Прус Н.В., 1959 г.н., нарадзілася ў в. Мерабель Мазырскага р-на, Кур’ян М.А., 1941 г.н., перасяленкі з г. Хойнікі ў 1979 г., Яшчыкоўскай Р.В., 1935 г.н., нарадзілася ў в. Загорыны Мазырскага р-на студэнткамі Снітко М., Міхальцовай А., Жыгар В.

Калі я ў яе спытала пра яго, то яна павяла мяне за печ і там я ўбачыла місачку з ежай, аказалася, што гэта яна дамавічку ежу паклала. I пачала яна мне гаварыць: “Гэта стары ўжо чалавечак, бо ён і памрэ разам са мною. Таму калі я была дзеўкай і діця, то і ён быў малады. Зараз у яго длінная борода і серыя валасы. У время балезні татку ён дапамагаў у яго вылечыванні, а спачатку папярэдзіў, скінул ему на голаву чарпоўку, у галаве дзірка, крові нету”.

У хаце вельмі паважалі дамавіка. А яе ён вельмі ўжо любіў, бо, па яе словах, у час яе нарадзін пад вобразам упала шклянка з круп’ям і разлілася вада. Адсюль выцякае тое, што жыццё будзе чыстым і бязбедным. Гаварыла, што дамавік ёй і мужа выбраў: “Калі прышол мой хлопец, то спатыкнулся у прыступках, затым у парозе, потым каля мамкі маей. I мамка сказала, што гэта ёй нужно ідці за яго. Дамавік даў дазвол”. Не любіў дамавік кошку і сабаку, што ляжаць пасярод дарогі, бо не мог, мабыць, прайсці, дык шпураў іх нечым, што тыя скулілі і мяўчылі. Заўсёды ў хаце паказваў, дзе чыё месца, назіраў за парадкам і чысцінёй.

Запісана ў г. Добрушы ад Лысоўскай Лізаветы Еўклідаўны, 1910 г.н. студэнткай Берлінай А.

Калі дамавік злы, робіць шкоду, то ў сараі, дзе стаіць жывёла, мажуць сцены дзёгцем. Дамавік не любя дзёгцю і пакідае хлеў.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на ад Кілянковай Г. Н., 1917 г.н. студэнткай Бураковай Ж.

Дамавік жыве дома толькі ў таго чалавека, у якога дома жывёла жыве. Ета друззя яго. Бывае сам выступае ён у целе жывёлы, часцей ката — чорнага ці трохцветнага. Другія ж — ета абыкнавенныя. Еслі не ў целе жьюёлы, то жыве дамавік у печы, ці ў каго на крышы. Таму зімой у трубе і гудзе, ета дамавік мароз пугае, штоб у дом не прыйшоў. А па крышы ноччу ходзіць — ета ён сам сцеражэ.

Запісана ў г. Добрушы ад Тамашовай Марыі Данілаўны, 1927 г.н. студэнткай Зайцавай Л.

Дамавік жыве ў хаці пад печчу.

Запісана ў в. Бабічы Чачэрскага р-на ад Карпоўскай Вольгі Міронаўны, 1928 г.н. студэнткай Хрысцінай С.

Раней дамавыя і людзі былі блізкімі родзічыма, але з цягам часу людзі згубілі здольнасць быць нябачнымі і ўжо не маглі хадзіць цераз сцены. У кожнага ў хаце есць дамавы, гэта можа быць або жанчына, або мужчына. Неабходна, каб у кожнай хаце быў дамавы, бо ён засцерагае жытло ад рознай нечысці. Калі вы перасяляеціся ў іншую хату, то не забудзьце паклікаць яго з сабою. Дамавы можа зазлавацца на тых, хто жыве ў хаце, тады ён хавае куды-небудзь розныя рэчы. I тады трэба яму дагаджаць, ласкава прасіць, каб вярнуў тое. Заўсёды пасля топкі печкі трэба прыбіраць гусіным пяром.

Бывае і так, што ў хаце пасяляецца чорт, тады дамавы распачынае з чортам бойку. Жьгхары дома павінны памагаць дамавому выганяць чорта. Для гэтага трэба кожны раз прыбіраць са стала колкія і рэжашчыя рэчы.

Запісанаў в. Сівінка Веткаўскага р-на ад Сіняк Ніны Лук’янаўны студэнткай Дземідзенка Г.

Дамавік жыве ў шкафчыках. Ён стары і маленькі ростам. У яго ёсць шапка з бубончыкам. Ён не сядзіць ніколі на адным месцы, а бегае па ўсёй хаце. Дамавік вельмі добры, памагае людзям: прыбірае са стала і вяжа. Ён выганяе венікам з хаты нячыстую сілу. А калі ў тую ж самую хату заходзіць яшчэ адзін дамавік, то пачынаецца скандал, то людзям ад гэтага становіцца плоха.

Запісана ў в. Сяменча Жыткавіцкага р-на ад Чарнагаловай Парассі Пятроўны, 1927 г.н. студэнткамі Шчур А., Макарэвіч А.


Крыніца:
Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклорна-этнаграфічны зборнік. — ЛМФ “Нёман”, 2003. — 320 с. Ст. 7-37.