Даліна анёлаў у Мазыры і яе абаронцы

0
363

Даліна творчасці, даліна мастацтва, а тапанімічна — Даліна анёлаў: у Мазыры паўстае культурная пляцоўка адкрытая для ўсіх крэатыўных людзей. Хоць пляцоўкай назваць тэрыторыю ў паўтара гектара цяжка. Хутчэй гэта выспа, альбо горад у горадзе, а яшчэ дакладней гэта тэрыторыя былой фабрыкі «Мазырдрэў», якая даўно збанкрутавала.