Дакументы ўнутраных войскаў НКУС СССР як крыніца па гісторыі Гомельшчыны (1918-1946 гг.)

0
1359
ДАКУМЕНТЫ УНУТРАННЫХ ВОЙСКАЎ НКУС СССР ЯК КРЫНІЦА ПА ГІСТОРЫІ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ (1918-1946 гг.)

У сакавіку 2008 г. ўнутраныя войскі МУС Рэспублікі Беларусь адзначаць 90-годдзе свайго існавання. Аддзелам ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін Інстьпута гісторыі НАН Беларусі у сувязі з гэтым выдадзена калектыўная праца “Внутренние войска МВД Республики Беларусь. История и современность”1, падрыхтавана да друку кніга “Память: Внутренние войска МВД Республики Беларусь. Историко-документальная хроника”, а таксама рыхтуецца да друку адпаведны зборнік дакументаў і матэрыялаў.

Мэтай дадзенага выступления з’яўляецца прыцягненне ўвагі даследчыкаў да дакументальных крыніц часцей і злучэнняў унутраных войскаў НКУС СССР, якія дыслакаваліся і выкoнвалі баявыя і службова-аператыўныя задачы на тэрыторыі Гомельшчыны ў 1918-1946 гг. Масіў гэтых дакументаў знаходзіцца на захаванні ў Расійскім дзяржаўным ваенным архіве (РДВА — РГВА), былым Расійскім дзяржаўйым архіве Савецкай Арміі (РДАСА — РГАСА) у г. Масква, вуліца Адмірала Макарава, 29.

Да аношняга часу гэтыя матэрыялы былі на сакрэтным захоўванні і з’яўляліся факгычна незапатрабаванымі даследчыкамі ваеннага і пасляваеннага часу.

Храналагічныя рамкі дадзенага даследавання ахопліваюць перыяд з вясны 1918 да лета 1946 гг.: ад стварэння першых вайсковых адзінак, якія паклалі пачатак будучым унутраным войскам, і да лета 1946 г., калі адбылася рэарганізацыя НКУС і стварэнне Міністэрства ўнутраных спраў СССР і Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР. Улічваючы абмежаваныя памеры артыкула, гаворка ў ім будзе ісці ў асноўным аб дакументах і матэрыялах Унутранных войскаў НКУС СССР, якія дзейнічалі ў гэты час на тэрыторыі вобласці.

Гісторыя ўнутраных войскаў — гэта асобная старонка гісторыі нашай былой дзяржавы СССР. Аб дзейнасці гэтай дзяржаўнай струк­туры, якая паклікана выконваць снецыфічныя (карныя) функцыі па ахове бяспекі і правапарадку, у літаратуры і грамадскай свядомасці нашага часу маюцца розныя, прычым часам рэзка палярныя ацэнкі. Тым не менш, іх гісторыя — непадзельная частка нашай агульнай гісторыі, без уліку якой немагчыма ўсвядоміць ва ўсёй паўнаце працэсы, якія адбываліся ў савецкім мінулым нашай краіны.

Гісторыя ўнутраных войскаў МУС нашай рэспублікі бярэ пачатак з першых дзён захопу бальшавікамі ўлады, калі ўзнікла неабходнасць стварэння карнага органа для барацьбы з праціўнікамі кастрычніцкага перавароту. Такі орган, у выглядзе Усерасійскай Надзвычайнай Камісіі (УНК) [Всероссийская Чрезвычайная Комиссия (ВЧК)], з’явіўся ў другой палове снежня 1917 г., а разам з ім і спецыяльныя ўзброенныя адзінкі з добраахвотнікаў-камуністаў, рабочых, салдат, матросаў. Напачатку гэтыя фарміраванні не мелі выразнай структуры і пастаяннага складу (групы, атрады, каманды), а затым, з пачаткам Грамадзянскай вайны, пачалі стварацца батальёны (баталіоны), палкі, корпусы УНК (ВЧК).

Адначасова пачалі стварацца і часці для выканання спецыфічных канвойных функцый. Так, 18 сакавіка 1918 г., на базе былой Віцебскай канвойнай каманды (з былога складу засталося толькі 2 чалавекі) з добраахвотнікаў была створана Віцебская канвойная каманда, ад якой і вядуць сваю гісторыю новага часу Унутраныя войскі Рэспублікі Беларусь. Пазней сталі дзейнічаць Віцебская, Гомельская, Лепельская, Магілёўская, Мінская, Аршанская і Рагачоўская канвойныя каманды, якія ў 1922 годзе ўвайшлі ў склад войск ВЧК (з 1923 — АДПУ, з 1934 — НКУС СССР). Падраздзяленні канвой­най стражы, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, першапачаткова падпарадкоўваліся ваенным аддзелам мясцовых Саветаў і карным аддзелам губернскіх камісарыятаў юстыцыі (праз іх — Галоўнаму ўпраўленню месцамі зняволення, а з верасня 1921 — Цэнтральнаму выпраўча-працоўнаму аддзелу Наркамата юстыцыі). З стварэннем у кастрычніку 1922 г. Асобнага корпуса Канвойнай стражы ДПУ усе вышэйпералічаныя канвойныя каманды ўвайшлі ў яго склад. У верасні 1930 г. канвойная стража была пераіменавана ў канвойныя войскі, падпарадкаваныя Цэнтральнаму упрауленшо канвойных войск СССР.

ГІершыя звесткі аб з’яўленні ў Гомелі адзіпак Унутраных войскаў мы знаходзім ў дакументах Гомельскага павятовага комісара справаздачы за 1919 год. Як бачна ca справаздачы аб дзейнасці Гомель­скага павятовага ваеннага камісара за перыяд з 16 лютага па 16 сакавіка 1919 г., у гэты час у Гомелі была праведзена рэгісграцыя казен­ных павозак і вупражы, забяспечаны ўзбраеннем, абмундзіраваннем і бялізнай “формируемый караульный батальон и прибывшая из Москвы конвойная команда”2.

Першым фарміраваннем Усерасійскай Надзвычайнай Камісіі (ВЧК, далей – У НК ), які быў створаны ў Гомелі, быў атрад УНК. Атрад знаходзіўся над кіраўніцтвам мясцовай павятовай НК і павятовага ваенкома. Пасля пераводу у Гомель губернскіх устаноў з Магілёва сюды была пераведзена і губернская НК (ЧК) і тады ж прыступілі да фарміравання 2-га Гомельскага батальёна корпуса войск УНК. Як бачна з даклада старшыні калектыву фракцыі РКП(б) названага батальёна 1. Котыша ад 18 чэрвеня 1919 г. “Аб баявым і палітычным стане батальёна”, сн з’яўляўся інтэрнацыянальным па складу: “1 рота состоит из китайцев, 2 рота состоит из немцев, мадьяров, хорватов, русин и т. Д., остальные части состоят из смешанного состава народностей. Основным ядром при формирова­нии батальона был вышеупомянутый отряд, который при переезде в г. Гомель губчека перешел полностью в ведение губчрезвычкома и, когда было приступлепо к формированию батальона, был переиме­нован в батальон»3. У дакладзе шмат цікавых звестак аб стане батальёна, аб паўсядзённым жыцці, аб цяжкасцях вядзення культурна-асветнай працы (90 % кітайцаў і немцаў не разумеюць рускай мовы). Разам з тым падкрэслівасцца, што камандзір батальёна «т. Калюжин за короткий срок пребывания в батальоне стал любимцем всех крас­ноармейцев…», а таксама адзначаецца высокая боездольнасць баталь­ёна, якая была праяўлена ў сакавіку, падчас барацьбы з Стрэкапытаўскім мяцяжом: «отряд, состоящий тогда из 50 человек, совместно с местным взводом особого назначения и находившимися в городе делегатами городского Совета рабочих, крестьянских и красноармейских депутатов (общее количество составляло около 150 чел.), отбивали атаки в 20 раз превосходящего силами против­ника целые сутки. Запершись в одном из зданий в центре города «Савой», он дрался до последней минуты, и только, когда стены и потолок цементного здания начали валиться, тогда только эта ма­ленькая группа была вынуждена сдаться. Все, за редким исключени­ем, были заключены в тюрьму, из числа заключенных 22 человека бы­ли расстреляны погромщиками. Та же участь постигла бы и ос­тальных, но подоспели советские войска и остальные товарищи бы­ли освобождены»4.

У РДВА (Ф. 17091. Воп. 2) намі знойдзены загады па страявой часці Магілсўскага асобнага пехотнага батальёна УПК за красавік – чэрвень 1919 года. Яны ў пэўпай ступені дазваляюць устанавіць асобныя прозвішчы камандзіраў падраздзяленняў, а таксама дзейнасць батальёна ў тэты час. Вось, напрыклад, выпіска з загада №153 ад 13 чэрвеня 1919 г.: “Параграф 5. При сем объявляю список командного состава и красноармейцев, находившихся с 3 по 13 июня с. Г. включительно в командировке по подавлению контррев восстания в Клинцах:

  1. Командир батальона тов. Калюжный
  2. Ком-р 1 роты т. Репов
  3. Пом. ком. 2 роты Родоманский
  4. Нач.конной команды т. Гулидо
  5. Стрелконной команды Афанасенко С.
  6. —/— т. Антинович И.
  7. —/—т. Марков Г.
  8. —/—т. Кретов А.
  9. Музыкант т. Гофман
  10. Нач. пулеметной к-ды тов. Юнкевич
  11. Отд. к-р пулем. к-ды Краснобаев
  12. —/—   т. Егоров
  13. Пулеметчик т. Гросберг
  14. —/— т. Платонепко
  15. —/— т. Вепринский
  16. —/— т. Епишин
  17. —/— т. Булашков
  18. —/— т. Поляков

Полинный подписал командир батальона Калюжный’’5

 

А вось загад № 158 ад 19 чэрвеня 1919 г.:

«1. Ввиду моего назначения на должность Командира Гомель­ского Отдельного Пехотного Батальона войск В. Ч.К. при Губчрезвычкоме, командование Могилевским Отдельным пехотным баталионом, личный, конский состав, денежные суммы батальона и имущество сего числа сдал тов. Черяку, назначенному командиром Могилевского батальона.

Основание: Протокол заседания коллегии Гомельского Губчека от 16 июня с. г.

Подлинный подписал Командир Батальона Калюжный.

  1. Сего числа согласно протокола Коллегии Гомельской Губерн­ской Чрезвычайной Комиссии от 16 июня с. г. командование Моги­левским Батальоном, личный, конский состав, денежные суммы и имущество Батальона принял от тов. Калюжного и в командование Батальоном вступил.

Основание: Протокол заседания коллегии Гомельского Губчека от 16 ииюня с. г.

Подлинник подписал Командир Батальона Черяк

С полипным верно:

Адъютант Батальона (Подпись)»6

 

З прыведзеных дакументаў бачна, што Калюжны афіцыйна здаў камандаванне Магілеўскім батальёнам 16 чэрвеня 1919 г. Да гэтага ён ўжо нейкі час, відаць, камандаваў батальёнам ў Г омелі і за кароткі термін, па ацэнцы І. Котыша, “стаў любимцем всех красноармейцев”7.

На жаль, захавалася зусім мала дакументаў аб дзейнасці Гомель­скага батальёна войск УНК. Асобныя звесткі захаваліся ў аператыўных зводках войск УНК за 1919 г. Так, у аператыўнай зводцы № 14/75 за 26 чэрвеня 1919 г. паведамлялася:

“26 июня 1919 г. 18 час. 10 мин.

Секретно. Экстренно. Оперативная

…4. Телеграмма из Гомеля от комбата Калюжного, № 1207, 21 июня. Отправлен отряд на станцию Дисна под командованием ко­мандира Могилевского батальона т. Чиряка в распоряжение т. Фи­липпова для борьбы с вооруженными дезертирами… 

  1. Отношение командира Могилевского батальона Калюжного, № 3, 14 июня. … В местечках и деревнях Суражского у/езда/, неиз­вестная шайка бандитов производила вооруженные набеги, чем на­водила панику на местное население. Для борьбы с бандитами был послан отряд Могилевского батальона войск ВЧК. Отрядом произ­веден полный разгром гнезда бандитов, в схватке с которыми были убиты трое бандитов и арестованы несколько главарей.
  2. Благодаря энергичной работе отряда Могилевского батальона войск ВЧК, принимавшего участие в ловле дезертиров в районе Го­мельской губ., наблюдается усиленная явка уклоняющихся от моби­лизации в Суражский уездвоенком, с просьбой о зачислении их в ряды Красной Армии. За несколько дней Суражским уездвоенкомом заре­гистрированы около 5 тыс. прибывших дезертиров»8.

У матэрыялах архіва захоўваецца шмат іншай цікавай інфармацыі аб дзейнасці на Гомельшчыне ў 20-30-я гады падраздзяленняў унутраных войскаў. Як ужо адзначалася, Гомельская і Рагачоўская каивойныя каманды першапачаткова ўваходзілі ў склад Асобнага корпуса Канвойнай стражы войск УНК (з 1923 — АДПУ). У верасні 1930 г. канвойная стража была пераіменавана у канвойныя войскі, падпарадкаваныя Цэнтральнаму ўпраўленню канвойных войск НКУС СССР (з 1934).

На тэрыторыі Гомельшчыны ў 20-30-я гады дзейнічалі падраздзяленні 5-га Беларускага палка войскаў канвойнай стражы АДПУ СССР. Штаб палка знаходзіўся ў Міиску, роты — Мінску, Віцебску, Смаленску, Бранску і Чэрыкаве. Атрады (узводы) — у Магілёве, Бабруйску, Слуцку, Полацку, Оршы, Гомелі, Мазыры, Вязьме, Вялікіх Луках, Себяжы, Тарапцы і Сеўску. У 1934 г., у сувязі з стварэннем агульнасаіознага Наркамата унутраных спраў, усе віды войскаў АДПУ сталі называцца войскамі НКУС.

Нагадаем, што мапярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў склад войск НКУС СССР уваходзілі: унутранныя войскі НКУС СССР (злучэнні і часці аперагыўнага прызначэння), канвойныя войскі НКУС СССР, пагранічныя войскі НКУС СССР, войскі па ахове чыгуначных збудаванняў9, войскі НКУС па ахове асоба важных аб’ектаў, войскі Урадавай (ВЧ) сувязі НКУС СССР. Усяго ў войсках НКУС СССР налічвалася 173,9 тыс. чал., у тым ліку аператыўныя войскі — 41,9 тыс. чал., па ахове чыгуначных дарог— 63,7 тыс. чал., па ахове асоба важных прадпрыемстваў прамысловасці — 29,3 тыс. чал., канвойныя войскі — 38,2 тыс. чал.10.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўнутраныя войскі НКУС СССР складаліся з дывізій, асобных стралковых брыгад і асобных палкоў (мотастралковых, стралковых і кавалерыйскіх). Да пачатку 1942 г. яны налічвалі: 7 мотастралковых і 5 стралковых дывізій, 1 кавалерыйскую брыгаду, 3 мотастралковых і 3 стралковых палкі, 1 асобны стралковы батальон, 1 асобную стралковую рогу, 8 вайсковых вучылішчаў і школ. Штатная колькасць войскаў складала 151 779 чалавек11.

Афіцыйная назва “ўнутранныя войскі” з’явілася 4 студзеня 1942 г., калі загадам НКУС СССР № 0053 войскі аператыўнага прызначэння былі пераіменаваны ва ўнутраныя войскі, а Упраўленне аператыўных войскаў НКУС СССР — ў Упраўленне ўнутраных войскаў НКУС СССР. У мэтах узмацнення кіраўніцтва аховай тылу Дзеючай Чырвонай Арміі ў красавіку 1942 г. Унраўленне УВ НКУС СССР было перафарміравана ў Галоўнае упраўленне Унутраных войскаў па ахове тыла Дзеючай Чырвонай Арміі.

Летам 1941 года ў Гомелі быў створаны 53-ці аператыўны полк ИКУС СССР. Матэрыялы аб палку часткова захаваліся ў фондах РДВА12.

Рыхтуючыся да вызвалення тэрыторыі Прыбалтыкі, Беларусі і заходніх абласцей Украіны, савецкае кіраўніцтва, ў мэтах барацьбы з магчымымі праціўнікамі савецкай улады, навядзення “рэвалюцыйнага парадку”, з праявамі “палітычнага бандытызму”, стварыла Упраўленні ўнутраных войскаў НКУС СССР Прыбалтыйскай, Бела­рускай і Украінскай акругаў.

Упраўленне унутраных войскаў НКУС СССР Беларускай акругі было сфарміраваиа 30 красавіка 1944 года ў Гомелі у аднавсдпасці з загадам НКУС СССР № 00390 ад 5 красавіка 1944 г.13 На Упраўленне акругі ўскладалася каардынацыя і аб’яднанне кіраўніцтва баявой і службова-аператыўнай дзейнасці ўнутраных войскаў акругі. Галоўнай задачамі ўнутранных войскаў і ўпраўлення акругі былі: ліквідацыя бандытызма і агентуры нямецкай разведкі ў Беларусі, забяспячэнне парадку ў тыле франтоў і армій Чырвонай Арміі. Начальнікам ўпраўлепня ўнутранымі войскамі акругі быў прызначаны генерал-маёр Кісялеў Васіль Іванавіч, які добра ведаў Беларусь, ён да вайны камандаваў дывізіяй па ахове чыгункі. У ліпені 1945 г. яго замяніў на гэтай пасадзе генерал-лейтэнант Марчэнкаў Міхаіл Пятровіч (12.07.1945-06.1946 г.). Начальнікамі штаба упраўлення былі палкоўнікі Клокаў Прохар Васільевіч (12.04.1944-19.12.1944) і Лявіцкі Васіль Міграфанавіч (14.02.1945-06.1946).

Упраўленне акругі непасрэдна паднарадкоўвалася Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных войскаў НКУС СССР. Яно мела наступную структуру: камандаванне, штаб (адцзелы: аператыўны, баявой падрыхтоўкі, сувязі і адміністрацыйна-гаспадарчы); начапьнікі служб: артылерыі, інжынернай, хімічнай, санітарнай і ветэрынарнай; аддзелы: кадраў, палітаддзел, забяспячэння (тыла), фінансавае аддзяленне; узводы: каменданцкі і аўтаузвод, пункт меддапамогі.

Загадам НКУС СССР ад 2 лістапада 1945 г. у складзе ўпраўлення быў створаны разведадцзел, які не ўваходзіў у склад штаба, а непасрэдна падпарадкоўваўся начальніку ўпраўлення акругі. Начальнік аддзела з’яўляўся намеснікам начальніка войск акругі па разведцы. З 15 ліпеня 1944 года ўпраўленне акругі знаходилася ў Мінску.

У сувязі з выкананнем ускладзеных на упраўленне задач заг адам ЫКУС СССР № 00568 ад 18 чэрвеня 1946 г. яно было расфарміравана14.

Псршапачаткова ў склад акругі ўвайшлі: упраўленме акругі, 6-й стралковая дывізія У В НКУС СССР (камандзір дывізіі — палкоўнік Малікаў Мікалай Цімафеевіч), 7-й мотастралковая дывізія УВ НКУС СССР (камандзір — палкоўнік Серыкаў Дзмітрый Емельянавіч) і 287-ы стралковы полк УВ НКУС СССР (камандзір — падпалкоўнік Кузняцоў Андрэй Іванавіч)15. У канцы ліпеня 1944 г. у склад акругі ўвайшла таксама 10-я стралковая дывізін УВ НКУС CCCР (камандзір — палкоўнік Шыраеў Рыгор Міхайлавіч).

6-я сд УВ НКУС СССР была сфарміравана ў студзені 1942 г. ў г. Каліпіне ў адпавсднасці з загадам НКУС СССР № 0021 ад 5.01.1942 г. Дывізія выконвала задачы па нясенню гарнізоннай службы ў вызваленых ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў гарадах, барацьбе з варожымі дэсантамі, бандыцкімі і дыверсійнымі групамі і аднаўленні “рэвалюцыйнага” парадку на вызваленай тэрыторыі. Да красавіка 1944 г. знаходзілася над непасрэдным кіраўніцтвам Галоўнага ўпраўлення Унутранных Войскаў НКУС СССР, а з 5.04.1944 г. (загад № 00390 ад 5.04.1944 г.) увайшла ў падпарадкаванне Начальніка ўпраўлення унутраных войскаў Беларускай акругі. У ліпені 1944 г. Упраўленне і часці дывізіі былі перадыслакаваны на тэрыторыю Беларусі, дзе прымалі актыўпы ўдзел у ліквідацыі баидытызма на тэрыторыі Магілеўскай, суседняй Смаленскай, Мінскай і Вілейскай абласцей. У кастрычніку 1944 г. у яе склад уваходзілі: упраўленне дывізіі, 135-ы (падпалкоўнік Харчанка), 136-ы (падпалкоўнік Чувакоў), 139-ы (?) і 262-ы (?) стралковыя папкі. На тэрыторыі Беларусі часці дывізіі дыслакаваліся да яс расфарміравання ў кастрычніку 1945 г. (загад НКУС СССР № 001164 ад 4.10.1945 г.).

7-я мотастралковаи дывізія войск НКУС СССР была сфарміравана ў студзені 1942 г. у г. ‘Гуле. Як і 6-я сд, да красавіка 1944 г. непасрэдна падпарадкоўвалася ГУ УВ НКУС, а затым Начальніку ўпраўлення ўнутраных войскаў Беларускай акругі. З 15 лютага 1942 г. па 15 лістапада 1944 года дывізія ўваходзіла ў склад Дзеючай Чырвонай арміі і з 15.02.1942 г. па 22.04.1944 г. несла службу па ахове тыла Заходняга, а з 23.04.1944 г. па 15.11.1944 г. — 2-га Беларускага фронта. З пачатку 1944 года часці дывізіі дыслакаваліся на тэрыторыі Беларусі і выконвалі задачы па ахове важных аб’ектаў і ліквідацыі бандфарміраванняў на тэрыторыі Гомельскай, Палескай і Пінскай абласцей.

10-я стралковая дывізія войск НКУС СССР была сфарміравана ў верасні 1942 г. загадам камандуючага Закаўказкім фронтам на базе 41-й дывізіі войск НКУС і атрымала назву Сухумская. Брала актыўны ўдзел у абароне Паўночнага Каўказа, у баявых дзеяннях на Кубані. У сакавіку 1944 г. дывізія ў поўным складзе была перадыслакавана на тэрыторыю Ровенскай вобласці УССР. 13 кра­савіка 1944 г. загадам НКУС СССР № 00425 пераіменавана у 10-ю сд УВ НКУС СССР.

З 24 ліпеня 1944 г. дывізія перадыслакавалася на тэрыторыю Пінскай, Баранавіцкай і Гродненскай абласцей БССР для выканання задач па барацьбе з бандфарміраваннямі і забяспячэншо “рэвалюцыйнага” парадку і ўвайшла ў падпарадкаванне Начальніка ўпраўлення ўнутраных войскаў Беларускай акругі (загад НКУС СССР № 00994 ад 12.8.1944 г.). У касгрычніку 1944 г. у склад дывізіі ўваходзілі: 34-ты мсп, 267, 273 і 284-ты сп16.

Штаб дывізіі знаходзіўся ў Ашмянах. У студзені — сакавіку 1945 г. у склад дывізіі ўваходзіў таксама 105-ты пагранічны полк (Гродна). У сакавіку 1945 г. са складу дывізіі быў выведзены і перададзены ў склад 63-й сд УВ НКУС 273-і сп, а ў ліпені — 267-мы сп, які быў перададзены 62-й сд УВ НКУС СССР. Летам 1945 г. у склад дывізіі быў уключаны 135-ты сп 6-й сд, а восенню 1945 г. у сувязі з разфарміраваннем 6-й сд 262-гі і 287-мы сп (загад НКУС СССР № 001160 ад 4.10.1945 г.), 135-ты сп быў расфарміраваны.

18  чэрвеня 1946 года ў адпаведнасці з загадам МУС СССР № 00568 10-я сд была расфарміравана.

287-мы стралковы полк унутраных войскаў ИКУС СССР (ад яго вядзе сваю гісторыю сучасная знакамітая вайсковая часць 3214) быў сфарміраваны і пачаў свой баявы шлях летам 1942 г. на Варонежскім фронце. Воіны палка мужна змагаліся, абараняючы подступы і вуліцы Варопсжа. Каля 300 салдат і афіцэраў палка аддалі свае жыцці ў тыя крытычныя для краіпы дні. Сярод іх 30 імён нашых землякоў. Пасля пераходу Чырвонай Арміі у контрнаступленне летам 1943 г. воіны палка выконвалі задачы па ахове тылу Заходняга, затым і Беларускага франтоў. З 5 красавіка 1944 г. полк у падпарадкаванні Начальніка ўнутраных войскаў Беларускай акругі.

Напярэдадні аперацыі “Баграціён” па тэрыторыі Беларусі ненасрэдна знаходзіліся толькі часці 7-й мед і 287-га сп. Па прапанове штаба ўнутраных войск НКУС Беларускай акругі “В целях повышения результативности борьбы и последующего изъятия враждебных элементов в ряде районов БССР, наведения жесткого революционного порядка, предупреждения и пресечения возможной диверсионной и террористической деятельности со стороны ставленников и пособников немецкой разведки в районах действия тылов фронта, приближения частей 7 МСД и 287 СП к районам предстоящего продвижения частей Красной Армии и наведения на территории этих районов после освобождения их от немецких оккупантов — соответствующего порядка в духе требований прика­за НКВД СССР № 0021 от 5.01.1942 г. и инструкции Начальникам гарнизонов ВВ НКВД»17, часці 7-й мед і 287-га сп былі перадыслакаваны ў наступныя иаселенныя пункты Беларусі:

— штаб 264 сп, спецпадраздзялснні і адзін стралковы батальён — часова ў Гомель, адзін батальён — у Чачэрск і адзін — у Буда-Кашалёў. У Гомель гаксама перадыслакаваны шгаб 287-га сп, спецпадраздзяленні і два стралковых батальёны. Адзін батальён — у Рослаўль. Падраздзяленні палка неслі гарнізонную службу і ажыццяўлялі ахову ўрадавых аб’ектаў. Як бачна з даклада камандавання палка аб аператыўна-баявой дзейнасці 287-га сп, за перыяд з 18 чэрвеня па 15 жніўня 1944 г. палком было праведзена тры аблавы ў Гомелі і 9 аблаў у Мінску. Службовымі нарадамі за гэты час затрымана 11962 чал. 3 іх: 6806 грамадзянскіх асоб, 4949 — ваеннаслужачых і 207 салдат і афіцэраў нямецкай арміі;

— штаб 12-га сп, спецпадраздзяленні і адзін стралковы батальён — ў горад Мазыр, адзін стралковы батальён — у Калінкавічы і адзін — у Ельск і Ельскі раён. Пры штабе палка мелася мабільная група на 6 аўтамабілях, разлічаная на аператыўнае выкарыстанне ў раёнах баявой і аператыўнай дзейнасці ў колькасці 100 чалавек;

— штаб 265-га сп, спецмадраздзялениі і адзін стралковы ба­тальон — у г. Хойнікі, адзін стралковы батальён — у Брагін і адзін — у Мухаеды, Даўляды, Дзярновічы;

— штаб 32-га сп, спецпадраздзялепні і адзін стралковы батальён — у Кпінцы, два стралковых батальёны, адзін з якіх выводзіцца з раёна дзеянняў па ліквідацыі бандфарміраванняў Украінскай паўстанчай арміі (УПА), перадыслакуюцца ў г. Рэчыца18.

У кастрычніку 1944 г. часці 7-й мсд дыслакаваліся: упраўленне дывізіі і штаб 12-га сп (камандзір Бардзіп) — у г. Пінску; батальёны 12-га сп палка: 1-ы — у г. Іванава (капітан Барышнікаў), 2-гі — Целеханы (ст. лейтэнант Курачка), 3-ці — Драгічыне (капітан Ланухін);

—  штаб 264-га сп (камандзір маёр Капасоўскі) — у г. Лунінец. Батальёны: 1-ы — у Давыд-Гарадку (капітан Палуян), 2-гі — у Сталіне (капітан Папугаеў), 3-ці — у Ганцавічах (капітан Круць);

— штаб 265-га сп — у г. Брэст (маёр Курдзюкоў). Батальёны: 1-ы — у Маларыце (капітан Ганчароў), 2-гі-Дывіне (капітан Цігаранка); 284-ы сп(маёр Крынкін) — у г. Баранавічы. Батальёны: 1-ы — у Навагрудку (маёр Беляеў), 2-гі — у Стоўбцах (капітан Лагер), 3-ці — у Ляхавічах (ст. лейтэнант Сумцоў), 6-я стралковая рота — у Івянцы (лейтэнант Шалатонаў)19.

У кастрычніку 1945 года 7 мсд была перафарміравана ў 7-ю стралковую дывізію ў складзе 12,265 і 284-га стралковых налкоў20. З 25 чэрвеня 1946 г. упраўленне дывізіі знаходзілася ў Мінску.

У РДВА у фондах Галоўнага упраўлення унутраных войскаў НКУС-МУС-МДБ СССР, упраўлення ўнутраных войскаў Беларускай акругі, 6, 7, 10-й стралковых дывізій, 287-га сп і палкоў, якія ўваходзілі ў склад пералічаных дывізій, захоўваюцца дакумснты і матэрыялы аб іх жыцці і дзейнасці, што дае магчымасць з дакладнасцю фактычна да аднаго дня аднавіць падзеі і факты таго часу. Знаёмства з дадзеным дакументальным масівам паказвае, што для іх ўласціва высокая ступень інфарматыўнасці, дакладнасці прыводзімых фактаў. Дакументы ўнутраных войскаў заўсёды з’яўляліся сакрэтнымі, разлічанымі для ўнутраннага карыстання. У іх знаходзіцца вєльмі шмат інфармацыі аб настроях насельніцтва, іх адносінах да савецкай улады, бандфарміраванняў і г. д.

Несумненную цікавасць прадстаўляюць матэрыялы фонда камандавання Беларускай акругі ўнутраных войскаў. Сярод іх у першую чаргу неабходна выдзеліць розныя дырэктыўныя ўстаноўкі аб службових задачах, арыенціроўкі аб сітуацыі на тэрыторыі заходніх абласцей, аб польскіх, украінскіх, беларускіх і іншых нацыяналістычных арганізацыях і фарміраваннях, якія паступалі з Масквы. Асаблівай увагі заслугоўваюць аператыўныя, інфармацыйыя і справаздачныя матэрыялы злучэнняў і часцей, планы, загады на правядзенне і апісанні вайсковых і аператыўна-чэкістскіх баявых аперацый і г. д., якія паступалі ў штаб унутраных войскаў Беларускай акругі.

Знаёмства з дадзенымі дакументамі паказвае, што пасля вызвалення тэрыторыі БССР ад гітлераўскіх захопнікаў тут, асабліва ў заходніх абласцях, на працягу 1944-1946 гг. дзейнічала каля 300 банд, шмат агентаў праціўніка і яго розных пасобнікаў. Па дадзеных НКУС толькі ў 1944 г. на тэрыторыі Беларусі былі зарэгістраваны 574 бандыцкіх праяўленні, 222 тэрарыстычныя акты, 11 дыверсій і 75 іпшых цяжкіх злачынстваў.

Акрамя названых злучэнняў і часцей унутраных войскаў, якія падпарадкоўваліся упраўленню УВ Беларускай акругі, ў разглядваемы перыяд на тэрыторыі Беларусі ў розныя тэрміны дзейнічалі і іншыя злучэнні і часці войск НКУС СССР, якія таксама бралі ўдзел у барацьбе з палітычным бандытызмам і ўсталяванню ”рэвалюцыйнага парадку” і “сацыялістычнай законнасці”.

У якасці прыклада інфармацыі, якая маецца ў матэрыялах фондах дывізіі, прывядзем звесткі з аператыўнай зводкі № 23 штаба 7-й стралковай дывізіі начальніку УВ Беларускай акругі за перыяд з 25 верасня 1944 па 10 кастрычніка 1944 г.: 

Начальнику ВВ Белорусского округа

Оперсводка № 23

за период с 25.09 по 10.10.1944 г. штадив 7г. Новогрудок

Карта 200.000-42

Обстановка

а) Обстановка на участках гарнизонов частей и подразделений дивизии за отчетные 15 дней характеризовалась нижеследующими данными:

По гарнизонам 264 сп: Гомель, Могилев, Бобруйск, Жлобин – за истекшие 15 дней бандпроявлений и бандформирований, а также террористических актов со стороны бандгрупп и прочего престу­пного элемента не зафиксировано.

По поступившим данным в Полесское УНКВД, па тер­ритории Туровского и Лельчицкого районов Полесской области отмечены мелкие бандгруппы из числа местных жителей, уклоняющиеся от службы в КА и бывших ставленников врага. Главари банд, вооружение и численность не установлены.

Для выявления состава формирующихся мелких бандгрупп, главарей, вооружении и мест их укрытия, Полесским УНКВД проводится агентурная разработка.

С целью очищения Туровского и Лельчицкого районов Полесской области от скрывающихся дезертиров КА, уклоня­ющихся от призыва и воинского учета, одиночек бандитов, ликвидации мелких бандгрупп и прочего преступного элемента, 8.10.1944 г. в указанные районы от 1/264 сп выслана опергруппа в составе 130 человек, усиленная 2-мя расчетами 50 мм минометов и станковых нульвзводом под командованием капитана Соколова. Оперативное руководство возглавляет зам. нач. Полесского УНКВД подполковник г/б Лисовский. В район операции 8.10.44 г. выехал командир 264 сп полковник Ижик. Операция намечена на12.10.1944 г. Результат доложу дополнительно…

За период с 25.09.44 г. по 10 октября 1944 г. в результате оперативных чекистско-войсковых мероприятий:

Ликвидировано: 20 бандгрупп, общей численностью 202 человека.

В том числе: убито -16 чел.

Ранено — 3 чел.

Пленено — 65 чел.

Добровольно сдалось -118 человек.

Ликвидировано бандодипочек -15 чел.

В том числе: убито — 3 чел.

Ранено — 2 чел.

Пленено -10 чел.21

Подполковник (Ребров)

У справах акругі маіоцца розныя ўказанні па баявой і аператыўна-службовай дзейнасці, неабходнасці павышэння пільнасці пры падрыхтоўцы і правядзенні аперацый супраць бандытаў, аб недапушчэнні страт асабовага складу войскаў, у сувязі з адсутнасцю мер самазахавання ў раёнах правядзення аперацый.

Як бачым, у дакумептах і матэрыялах фондаў начальніка ўпраўлення Беларускай акругі ўнутраных нойскаў (ф. 38656), дывізій (6-й сд — ф. 38674; 7-й сд — ф. 38675; 287-га сп — ф. 38675), якія ўваходзілі ў склад акругі, а таксама ў фондзе 226-га канвойнага палка захоўваюцца дакументальныя матэрыялы, які дазваляюць у пэўнай ступені прасачыць жыццё і дзейнасць упутраных войскаў на тэрыторыі Гомельшчыны з пачатку 1944 г. і да сярэдзіны 1946 г. Акрамя таго, у фондзе Галоўнага упраўлення Унутраных войскаў НКУС (МУС, МДБ) СССР (ф. 36650) захоўваюцца дакументы і матэрыялы штабоў і гіаліторганаў, якія даюць уяўленне аб структуры, кадравым складзе, баявой і палітыка-выхаваўчай дзейнасці часцей і злучэнняў, аператыўныя і справаздачныя матэрыялы, апісанні баявых аперацый, схемы, баявыя данясенпі, разнастайныя матэрыялы аб варожых банд-фарміраваннях, адносінах да іх насельніцтва і г. д. У фондах РДВА маюцца дакументы аб жыхарах Гомельскай вобласці, якія неслі службу ва ўнутраных войсках НКУС CCCР.

У якасці прыклада прывядзем вытрымку “Из наградного листа на представление к медали «За отвагу» командира 3 стрелкового взвода 3 стрелковой роты 264 стрелкового полка младшего лейте­нанта Астралева Василия Михайловича, 1925 г., белоруса, уро­женца д. Бобовичи Гомельского района, образование 7 классов, в 1944 г. окончил Рижское пехотное училище, холост…

13.00 3.1.45 г. возле хутора Минича тыльный дозор заметил неиз­вестного, который, скрывшись за кустом, наблюдал за движением опергруппы. Мл. лейтенант Астралев с группой 7 чел. получил зада­чу от командира роты задержать неизвестного. При движении груп­пы наперерез неизвестному мл. лейтенант Астралев обнаружил све­жие следы, которые вели к видневшемуся шалашу, в 200-300 м от него. Приняв новое решение, Астралев пошел по следу к шалашу с задачей окружить шалаш. В шалаше никого не оказалось, а следы, ясно заметные, повели к другому шалашу. Группа, тщательно маски­руясь, последовала к вновь обнаруженному шалашу, из которого шел легкий дым. Наличие свежих следов и дым над шалашом обнаружи­вали присутствие в нем людей, но с наружи шалаша никого не было. Оценив обстановку, Астралев принял решение окружить шалаш и если в нем банда — уничтожить. Когда шалаш был окружен и подго­товлено оружие, Астралев подал команду «Кто в шалаше, выходи с поднятыми руками». На команду ответом последовали одна за дру­гой две автоматные очереди. Убедившись, что в шалаше бандиты, Астралев подал команду открыть огонь по шалашу. После первых выстрелов в шалаше послышался стон и разговор, но из шалаша ни­кто не выходил. Не прекращая огонь, Астралев подал команду сдать­ся, но также никто не выходил. Только когда подожженный бронезажигательной пулей шалаш значительно разгорелся, бандиты с поднятыми руками начали выходить оттуда.

В результате правильно организованных и внезапных действий мл. лейтенанта Астралева банда местного формирования в количестве 14 человек ликвидирована полностью. Из них 2 убито, захвачено — 12. Захвачено: РП — 1, винтовок — 1, ППШ — 1, патронов разных 6 тыс. штук. Группа мл. лейтенанта Астралева потерь не имеет.

За образцовое выполнение боевых задач, поставленных перед ВВ НКВД, и проявленные при этом чекистскую бдительность и смекалку — мл. лейтенант Астралев достоин награждения правитель­ственной наградой — медалью «За отвагу».

Командир полка полковник Ижик

25 января 1945 г.”22.

Такія звесткі можна знайсці ў фондах архіва і па іншых жыхарах раёна.

Як бачна з даведкі, якая была падрыхтавана 16 сакавіка 1946 г. для даклада на нарадзе ў ГУ УВ НКУС начальніку штаба войск Беларускай акругі В. М. Лявіцкаму па стану на 1 кастрычніка 1945 г. на тэрыторыі заходніх абласцей (Баранавіцкая, Брэсцкая, Полацкая, Пінская, Маладзечанская і Гродзенская) Беларусі на ўліку знаходзілася 37 банд агульнай колькасцю да 300 чалавек і контррэвалюцыйнага падполля да 1200 чалавек. На дадзеных на 15.03.1946 г. на ўліку знаходзілася 15 банд (178 бандытаў) і да 1 тысячы чалавек контррэвалюцыйнага падполля23. У даведцы адзначалася, што асаблівай увагі заслугоўвае Гродзенская вобласць, якая найбольш “поражена бандитизмом и контрреволюционным подпольем24. З дакумента бачна, што ў першыя дні пасля вызвалення на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі ў розных бандфарміраваннях знаходзілася да 50 тысяч чалавек і да 45 тысяч “остатков бродячих вооружен­ных немцев ”. Для барацьбы з імі актыўна выкарыстоўвалася 350-тысячная армія беларускіх партызан, якія “были использованы на массовые прочески лесов и болот, при этом партизаны совместно с войсками ликвидировали основную массу банд в 1944 году”. З даведкі бачна, што з ліку партызан было ўзята каля 10 тысяч чалавек, амаль палова складу войск акругі, з якіх пасля сумеснай барацьбы з бандамі на працягу двух месяцаў “было отсеяно около 5 тысяч человек, оставшиеся партизаны потребовали много работы над собой. В этом была основа пополнения войск 1944 г., мобилизация местных сил на ликвидацию банд в период слабости органов НКВД В этом заслуга округа, командиров соединений и частей”. У канцы 1944 г. — пачатку 1945 г. войскі акругі атрымале папаўненне ў колькасці 3364 чалавек з ліку прызыўнікоў 1927 г. нараджэння і 1359 чалавек з часцей Чырвонай Арміі “раненые и ограниченно-годные”. Усяго за 1945 г. у войскі акругі прыбыло 5226, а выбыла 16132 чал. У даведцы названы беззваротныя страты, якія панеслі войскі акругі за справаздачны перыяд. Усяго загінула 518 чалавек, з іх толькі 202 склалі баявыя страты25.

У сувязі з выкананнем ускладзеных на акругу задач, загадам НКУС СССР № 00568 ад 18 чэрвеня 1946 г. яна была расфарміравана26.

Барацьба з бандытызмам, падтрыманне парадку на тэрыторьй БССР ускладалася на 7-ю стралковую дывізію ўнутраных войскаў МУС-КДБ СССР.

Высновы

Пры падрыхтоўцы абагульняючых прац па гісторыі Гомельшчыны 20-40-х гадоў неабходна выкарыстоўваць звесткі, якія захоўваюцца ў Расійскім дзяржаўным ваенным архіве ў фондах унутранных войскаў НКУС СССР.

Гэтыя звесткі дазваляюць у пэўнай ступені рэканструіраваць сітуацыю, якая складвалася ў бліжэйшым тылу савецкіх войскаў, зразумець абставіны і адносіны, якія складваліся паміж насельніцтвам і воінамі ўнутранных войск пасля вызвалення Беларусі.

  1. Внутренние войска МВД Республики Беларусь. История и современность / А. М. Литвин [и др.]; нод общ. ред. В. Г. Рожнева. — Минск : ФУАинформ, 2006. — 304 с.
  2. Карасев, А. Д. Гомель накануне Стрекопытовского мятежа. (Документы Государственного архива Гомельской области) / А. Д. Карасев, В. Н. Надежина // Мінулае павінна служыць людзям : матэрыялы архіўных чыганняу “Р. П. Платонаў і пытанні архівазнаўства, архсаграфіі, крыніцазнаўсгва і гісторыі Беларусі XX ст”. — Мінск : БелІІДІДАС, 2006. — С. 77.
  3. РДВА. — Ф. 17082. — Вон. 1. — Спр. 2. — Л. 15-16. (Дакумент часткова надрукаваны ў кнізе: Внутренние войска Советской Республики. 1917-1922. — М. : Юри­дическая литература, 1972.-С. 100-102).
  4. Там сама.
  5. РДВА. — Ф. 17091. — Воп. 2. — Спр. 5. — Л. 18.
  6. 6. Там сама.
  7. 7. Внутренние войска Советской Республики. 1917-1922. — М. : Юридическая литература, 1972.-С. 101.
  8. 8. РГВА. — Ф. 33987. — Он. 3. — Д. 32. — Л. 110-110 об.
  9. 9. На тэрыторыі Беларусі ахову чыгуначных шляхоў выконвалі часці 3-й дывізіі на ахове чыгуначных збудаванняў (штаб у г. Магілеве). Палкі: 53-ці — Вялікія Лукі, 73-ці — Магілеў, 76-ы — Орша, 78-ы — Гомель.
  10. 10. РДВА. — Ф. 38652. — Воп. 1 — Спр. 42. — Л. 92.
  11. 11. РДВА. — Ф. 38650. — Воп. 1. — Л. 1-2.
  12. 12. Литвин, А. М. Гомельский оперативный полк. Неизвестные страницы / А. М. Литвин // Гомельщина в 1941 году : материалы науч. — практ. конф. / редкол.: д-р. ист. наук, проф. А. А. Коваленя [и др.]. — Гомель, 2006. — С. 21-32.
  13. 13. РДВА. — Ф. 38650. — Воп. 1. — Спр. 14. — Л. 335.
  14. 14. Ф. 38656. — Воп. 1. — Спр. 282. — Л. 45-46.
  15. 15. РДВА. — Ф. 38656. — Воп. 1. — Спр. 14. — Л. 335.
  16. 16. РДВА. — Ф. 38675. — Воп. 1. — Спр. 12. — Л. 245.
  17. 17. РДВА. — Ф. 38675. — Воп. І. — Спр. 12. — Л. 87.
  18. 18. РДВА. — Ф. 38675. — Воп. 1. — Спр. 12. — Л. 87-88.
  19. 19. РДВА. — Ф. 38675. — Воп. 1. — Спp. 12. — Л. 244. — Спр. 19. — Л. 239.
  20. 20. Архіў МУС РБ. — Ф. 51. — Спр. 9.
  21. 21. РДВА. — Ф. 38675. — Воп. 1. — Спр. 14. — Л. 384.
  22. 22. РДВА. — Ф. 38783. — Оп. 1. — Д. 60. — Л. 8.
  23. 23. РДВА. — Ф. 38656. — Воп. 1. — Спр. 70. — Л. 70.
  24. 24. Там сама.
  25. 25. РДВА. — Ф. 38656. — Воп. 1. — Спр. 70. — Л. 70.
  26. 26. РДВА. — Ф. 38656. — Boп. 1. — Спр. 14. — Л. 335-336. — Д. 282. — Л. 45-16.


Аўтар:
А.М. Літвін
Крыніца: Гомельщина в событиях 1917–1945 гг.: материалы науч. практ. конф. / ред. кол. : А.А. Коваленя [и др.]. – Гомель, 2007. Ст. 33-50.