Да пытання аб часе ўсталявання савецкай улады ў Гомелі

0
1090
Савецкая ўлада ў Гомелі

У афіцыйнай гістарыяграфіі савецкага перыяду датаю ўсталявання савецкай улады ў нашым горадзе абвяшчалася 30 кастрычніка (12.11 па н.с.) 1917 года (гл.: Белорусская ССР. Краткая энциклопедия. Т.І, Мн., 1979, С. 184; Гісторыя Беларускай ССР. Т.З, Мн., 1973, С.74; Гомельская область. Мн., 1988, С.37). I толькі энцыклаледычны даведнік “Гомель”, выдадзены ў 1991 г., засведчыў адыход ад былой катэгарычнасці (гл.: Гомель: Энцикл. справ. С.22-23.). Вывучэнне гарадскога перыядычнага i неперыядычнага друку восені 1917 года (фонды Урадавай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага архіва), дакументаў філіяла Гомельскага аблдзяржархіва дазваляе ўдакладніць адказ на пытанне аб часе ўсталявання савецкай улады ў Гомелі.

Першыя супярэчлівыя звесткі аб падзеях у Петраградзе пачалі прыходзіць у Гомель у ноч на 26 кастрычніка. На наступны дзень надзвычайны сход выканкамаў гарадскога і павятовага Саветаў з удзелам фабрычна-заводскіх камітэтаў ды іншых арганізацыяў вырашыў аднавіць дзейнасць камітэта рэвалюцыйнай аховы. Гэты надзвычайны кааліцыйны орган, падобна таму, як у ліпені, альбо падчас карнілаўскага мяцяжу, прызваны быў аб’ядноўваць намаганні грамадскіх арганізацыяў, органаў самакіравання ды ўрадавых структур. Па пастанове выканкама гарадскога Савета прадстаўнікі лалітычных партый з мэтаю інфармавання насельніцтва прынялі ўдзел у сходах і мітынгах у вайсковых адзінках, на заводах i фабрыках. Раніцаю 27 кастрычніка гамяльчане агрымалі магчымасць пазнаёміцца з тэлеграмамі аб “восстании большевиков” на старонках гарадскіх выданняў.

28 кастрычніка пытанне аб стаўленні гомельскіх рабочых ды салдат да падзей у Гіетраградзе разглядаў агульны сход Савета. Адзначыўшы “немэтазгоднасць” аднаасобнага выступлення Петраградскага Саввта напярэдадні Усерасейскага з’езду Саветаў, Дэпутаты выказаліся ў падтрымку рэвалюцыйнага руху дзеля ўтварэня моцнай дэмакратычнай ўлады, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх ды сялянскіх дэпутатаў.

У гэты ж дзень бягучы палітычны момант быў абмеркаваны на тэрміновым пасяджэнні гарадской Думы. Дума падтрымала прапанаваную Саветам рэзалюцыю аб неабходнасці згуртавання сілаў рэвалюцыйнай дэмакратыі. “Интересы революционного порядка на местах, — гаварылася ў пастанове, — требуют, чтобы работа государственного и народнохозяйственного организма не преры­валась ни на минуту; в частности, чтобы ни на минуту не останавливалась работа учреждений по выборам в Учредительное собрание”. Яна далучылася да рашэння аб абвяшчэнні Камітэта рэвалюцыйнай аховы Камітэтам Выратавання Рэвалюцыі і зацвердзіла яго ў якасці “адзінай ўлады ў горадзе”. Камітэт рэвалюцыйнай аховы наладзіў кантроль за тэлеграфнай і тэлефоннай сувяззю, рэвалюцыйную цэнзуру ў мясцовым друку, узмацніў варты, заставы ў горадзе. Старшыня Камітэту П.А. Багданаў (ён узначальваў ваенную секцыю Савета, а таксама з’яўляўся старшынёю Думы) загадаў затрымліваць воінскія эшалоны, што накіроўваліся ў падтрымку Часовага урада.

Новая Інфармацыя з Петраграду (у тым ліку ад прадстаўнкоў Гомеля на II з’ездзе Саветаў) дазволіла дэпутатам Савета вярнуцца да абмеркавання пытання аб уладзе. Увечар 30 кастрычніка склікаецца агульны сход гарадскога Савета сумесна з выкананкамам павятовага Савета сялянскіх дэпутатаў. Пасля бурных спрэчак большасцю галасоў была зацверджана рэзалюцыя фракцыі бальшавікоў. У ёй гаварылася: “В этот грозный для революции час Гомельский Совет рабочих и солдатских депутатов находит, что единственное спасение революции и страны в едином фронте всей революционной демократии и в сплочении всех революционных сил вокруг своих полномочных органов – Советов рабочих “и солдатских депутатов и в упрочении власти Советов рабочих и солдатских депутатов в центре и на местах”. Аднак рашэнне Гомельскага Савета не прадугледжвала нейкіх змен у існай сістэме ўлады ў горадзе. Савет ухваліў даклад аб дзейнасці Камітэта рэвалюцыйнай аховы. Было вырашана cтвaрыць Ваенна-рэвалюцыйны камітэт у складзе 4 бальшавікоў, 2 эсэраў ды 3 прадстаўнікоў іншых партыяў, апе партыйныя супярэчнасці абумовілі яго нежыццяздольнасць

Першыя “паслякастрычніцкія” тыдні, калі лёс ураду Леніна вырашаўся ў сталіцах са зброяй у руках, у Гомелі былі пражытыя без драматычных канфліктаў з прадстаўнікамі звергнутай улады, без жорсткай канфрантацыі палітычных сапернікаў. 4 лістапада агульны сход Гомельскай аб’яднанай арганізацыі сацыял-дэмакратаў пасля вострых дэбатаў ухваліў рэзалюцыю аб неабходнасці згоды з бальшавікамі дзеля стварэння моцнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай улады, актыўнай барацьбы за мір, правядзення ў вызначаны тэрмін Устаноўчага сходу. Гарадская Дума, хоць і асудзіла бальшавіцкія захады супраць свабоды друку, на сваім экстранным пасяджэнні 5 лістапада прадэманстравала жаданне захаваць адзінства дэмакратычнага лагеру. За пагадненне ўсіх сацыялістычных партый на платформе II з’езда Саветаў выказалася I канферэнцыя Палескай арганізацыі бальшавікоў, што адбылася ў Гомелі 8 лістапада.

Між тым, перыяд асэнсавання Гомельскім Саветам свайго новага прызначэння, новых паўнамоцтваў расцягнуўся амаль што да канца лістапада. Функцыі пераходнага органа улады выконваў у гэтыя дні Камітэт рэвалюцыйнай аховы. Прадстаўнік Петраградскага рэўкаму А.І. Жылін, які прыбыў у Гомель 7 лістапада, скардзіўся ў сталіцу на адсутнасць кадраў, якія б маглі замацаваць уладу, ды на сабатаж “со стороны торговой и промышленной части населения и в особенности со стороны Управления Полесских железных дорог”. Акрамя таго, паведамляў камісар, “городское население Гомеля во время моего приезда было терроризировано кучкой приезжих громил, вооруженных револьверами. Борьба с этими громилами велась местной, еще прежнего состава, милицией. Доверием со стороны обывателей эта милиция не пользуется, в городе ходят довольно упорные слухи, что милиция не преследует громил, а просто помогает им по примеру царской полиции”.

Тым не менш, давер з боку вайскоўцаў гомельскага гарнізона да бальшавіцкіх абяцанак ды курсу II з’езда Саветаў дазволіў мясцовым бальшавікам атрымаць пераважную большасць на адбыўшыхся ў першай палове лістапада перавыбарах Гомельскага Савета, а таксама на выбарах ва ўстаноўчы сход. З улікам новага раскладу сілаў бальшавікі распачалі рэарганізацыю ўлады ў горад­зе. На агульным сходзе Савета 17 лістапада было вырашана — каб пазбегнуць двоеўладдзя ў горадзе — скасаваць Камітэт рэвалю­цыйнай аховы і перадаць яго поунамоцтвы ў ваенных пытаннях ваеннай секцыі Савета, а справы тарадскія — выканкаму. Па патрабаванні фракцыі бальшавікоў быў пераабраны прэзідыум выканкама Савета, які быў перайменаваны ў рэвалюцыйны камітэт. Ад бальшавікоў у склад рэўкама былі выбраныя 4 чалавекі, па 2 месцы атрымалі эсэры ды аб’яднаная фракцыя сацыял-дэмакратаў. “Большинство нового революционного комитета стоит на платформе II Всероссийского сьезда Советов и будет проводить в жизнь декреты народных комиссаров”, — паведаміў сакратар Палескага камітэту бальшавікоў М. Прываротаў.

21 лістапада канцылярыю павятовага камісара былога Часовага урада Сіліна наведаў салдацкі патруль, які прынёс паперу аб гым, што “комиссаром назначен от Петрограда Жилин, который принимает в Совете в комнате № 9”. У гэты ж дзень бальшавікі адрапартавалі ў сталіцу: “Наконец-то и в нашем юроде не только в резолюциях, но и на деле начинает осуществляться Советская власть. Выбраный общим собранием Совета революционный комитет… вступил на путь энергичной, решительной революцион­ной борьбы с контрреволюцией и безвластием в городе… Среди членов нашей организации настроение бодрое, приподнятое, уверены в победе и готовы всемерно содействовать ей”.

Відавочна, што на канчатковае вырашэнне пытання аб уладзе ў горадзе паўплывалі інфармацыя аб падзеях у Магілёве, куды ўступіў атрад Крыленкі, ды той факт, што ў Гомель па распараджэнні Менскага ВРК прыбыў бліндзіраваны цягнік.

22 лістапада газеты Гомеля надрукавалі афіцыйнае паведамленне: “Президиум Исполкома Гомельского Совета рабочих и солдатских депутатов доводит до всеобщего сведения:

1) Вся власть в гор. Гомеле перешла к Совету рабочих и солдатских депутатов.

2) Должности правительственных комиссаров упразднены.

3) Комиссаром Совета по гражданской части назначен Александр Иванович Жилин.

4) Президиум военной секции Совета является Комиссариатом по военным делам.

5) Комиссаром по продовольствию назначен Константин Михайлович Розанович.

… 6) По всем делам, бывшим в ведении правительственных комиссаров, надлежит обращаться к комиссару Совета по гражданской части (Замок Паскевича, комната N° 9).

Все гражданское население и гарнизон призываются к сохранению полного порядка, спокойствия и революционной дис­циплины.

Всякие попытки к нарушению нормальной жизни в городе будут подавляться самыми суровыми мерами”.

Гарадская Дума, якая сабралася на пасяджэнне ў гэты ж дзень, прыняла да ведама скасаванне Камітэта рэвалюцыйнай аховы ды змену камісараў.

У адрозненне ад дэкларатыўнай падтрымкі неабходнасці аб’яднання вакол Саветаў дзеля рашучых захадаў па выратаванні рэвалюцыі і краіны, што адлюстравалі рэзалюцыі Гомельскага Савета ад 28 i 30 кастрычніка, скасаванне кааліцыйнага Камітэта рэвалюцыйнай аховы і пасады ўрадавага камісара сведчыла аб рэальнай і вырашальнай рэарганізацыі ўлады ў горадзе на карысць камісараў Савета. Адпаведная афіцыйная абвестка для насельніцтва горада дазваляе лічыць дату 22 лістапада (5 снежня па н.с.) 1917 года часам усталявання савецкай ўлады ў Гомелі.

Аўтар: І.В. Нямкевіч
Крыніца: Гомельшчына: старонкі мінулага. II выпуск. — Гомель, 1996. Ст. 97-102.