Да праблемы развіцця разьбянога архітэктурнага дэкору на тэрыторыі сучаснай Бранскай вобласці

0
911
Да праблемы развіцця разьбянога архітэктурнага дэкору на тэрыторыі сучаснай Бранскай вобласці

У даследаванні пытання фарміравання драўлянага разьбянога дэкору ў народным дойлідстве паўднёва-ўсходняй Беларусі канца ХІХ — 1-й паловы ХХ ст. важным фактарам з’яўляюцца заканамернасці ўзнікнення і распаўсюджвання гэтай традыцыі ў суседнім рэгіёне — Бранскай вобласці Расіі: найбольш яскравыя прыклады сканцэнтраваны па захадзе рэгіёна, на памежжы з Гомельшчынай і Чарнігаўшчынай (Злынкаўскі, Навазыбкаўскі, Клінцоўскі і суседнія раёны) [10, с. 31-55; 14, с. 57].

У 1970-я гады ў складзе экспедыцыі, арганізаванай Акадэміяй навук СССР, драўляную архітэктуру Браншчыны даследаваў Г. Марахоўскі. Па выніках сваіх назіранняў ён прапанаваў гіпотэзу паходжання разьбянога архітэктурнага дэкору на тэрыторыі вобласці як вынік працы майстроў, што ў 1696-1739 гг. працавалі ў Бранску на верфі (будаўніцтва так званай «Бранскай флатыліі»), а пасля заканчэння работы разышліся па навакольных вёсках, пераносячы вопыт стварэння карабельнай разьбы на дэкор народнага жылля. Упершыню гэтая гіпотэза была агучана ў зборніку «Брянский краевед» [9], больш падрабязна версія выкладзена ў кнізе «Красна изба и углами» [10].

Як вынікае з гэтых прац, Г. Марахоўскі зыходзіў з агульнапрынятага ў савецкай гістарыяграфіі разумення шляху развіцця дамавой архітэктурнай разьбы ад глухой (канец XVIII ст.) праз накладную і далей да прапільной (канец ХІХ ст.). Гэты шлях падрабязна прасочаны і апісаны на помніках драўлянай архітэктуры Паволжа М. Званцавым яшчэ ў 1930-я гады. Пры гэтым даследчык аргументавана прасачыў з’яўленне самабытнай разьбы Паволжа ад карабельнай разьбы, якой мясцовыя майстры ўпрыгожвалі лодкі, а пасля заняпаду гэтага промыслу перанеслі глухую разьбу на аздабленне дамоў [4-6]. Арыентуючыся на гэты прыклад, Г. Марахоўскі шаблонна імкнуўся і на Браншчыне выявіць ідэнтычны ланцужок развіцця мясцовага архітэктурнага разьбянога дэкору. У гэтым кантэксце дарэчы прыйшоўся і факт існавання ў Бранску ў 1696-1739 гг. суднаверфі.

Не маючы рэальных фактаў, Г. Марахоўскі настойліва прытрымліваўся сваёй версіі: «Але, відавочна, усё ж можна меркаваць, што і раннія віды дамавой разьбы, магчыма, нават бліжэйшыя да ніжнегародскіх, на Браншчыне існавалі» [10, с. 49]. Аўтар таксама разлічваў, што праз асаблівасці дамавога дэкору можна высветліць адметнасць мясцовай карабельнай разьбы: «Паколькі мы не ведаем, як выглядаў дэкор гэтых суднаў, то паспрабуем дапусціць, што будаваліся ў той час судны і на Волзе, і на Дзясне — блізкія па тыпу … высветлім гэтае пытанне праз работы саміх бранскіх разьбяроў… гэта дапаможа нам асобна ўбачыць, якія элементы разнога ўбрання ўпрыгожвалі бранскія судны, апісанні якіх пакуль не выяўлены ні ў адной крыніцы» [10, с. 52].

Аўтар аб’ектыўна прызнаў поўную адсутнасць зафіксаваных адпаведных матэрыялаў з тэрыторыі Браншчыны ў зборах рэгіянальных і сталічных музеяў і этнаграфічных калекцыях, якія б пацвярджалі выказаную гіпотэзу. Такую сітуацыю даследчык тлумачыў недаўгавечнасцю будаўнічага матэрыялу, частымі пажарамі і знішчэннямі часоў Другой сусветнай вайны.

Згодна з прапанаванай гіпотэзай, рыхтуючы навукова-даследчую экспедыцыю летам 1975 г. Г. Марахоўскі паставіў і адпаведную задачу: «…знайсці хоць адзін помнік (калі ён захаваўся да нашых дзён), які б не ўскосна, а відавочна адлюстроўваў формы і матывы старой карабельнай разьбы і дзе б захавалася тэхналогія вырабу разьбы, блізкая да паволжскай» [10, с. 3].

Па сведчанні Г. Марахоўскага, нягледзячы на ўсе намаганні, за працяглы час экспедыцыі не атрымалася выявіць нічога прыдатнага. Аднак у Клінцах, як адзначыў сам аўтар, ім «незвычайна пашанцавала» — на вуліцы Багунскага палка 45, яны ўбачылі тое, што так доўга шукалі: стары дом «сярэдзіны мінулага стагоддзя» (ХІХ ст.), на якім «лабавыя дошкі ліштваў выкананы ў тэхніцы старой рэльефнай разьбы і па распрацоўцы падобныя да дошак Ніжагароддзя». Пэўныя элементы ў тэхніцы глухой разьбы («какошнік абрамляюць тлустыя, рэзаныя глыбокім рэльефам “пяньковыя” канаты, якія выкарыстоўваюцца і сёння на многіх суднах») былі выяўлены таксама ў пасёлку Сяльцо Бранскага раёна [10, с. 52].

У сваёй кнізе Г. Марахоўскі змясціў фотаздымак ліштвы «ў тэхніцы старой рэльефнай разьбы» — разьбяны надаконнік з рэльефнымі аздабленнямі на раме ліштвы, у якім над паўкруглай верхняй перакладзінай знаходзяцца сіметрычна два львы абапал акруглай выявы. Разьбяная карона з ільвамі выканана ў тэхніцы скразной скульптурнай разьбы і ў значнай меры нагадвае плоскую скульптуру.

Аднак, разумеючы, што выяўленыя адзінкавыя факты ўжывання аб’ёмнай разьбы не з’яўляюцца пераканаўчым доказам паходжання разьбянога дэкору ад «карабельнай разьбы», аўтар зрабіў неабходныя для навукоўца ў такой сітуацыі ўдакладненні: «Разныя дошкі ліштваў, выяўленыя як у Клінцах, так і ў іншых раёнах вобласці, даюць магчымасць меркаваць, што судны, пабудаваныя пад Бранскам на Нова-Запарожскай верфі, надзяляліся дэкорам, які цалкам мог у далейшым перайсці і на хаты сялян, як гэта ўжо было ў Паволжы. Выказаныя дапушчэнні, натуральна, пакуль яшчэ нельга прыняць за аксіёму. І хоць гэта не фантазія, а даследчыцкія здагадкі, заснаваныя на аб’ектыўным гістарычным матэрыяле, канкрэтных фактах, усё ж для канчатковай яснасці неабходна адшукаць дакументальныя крыніцы, якія не падлягаюць ніякаму сумненню, характарызуюць калі не само аблічча сялянскай хаты Браншчыны ў перыяд канца васямнаццатага — пачатку дзевятнаццатага стагоддзяў, то па наяўнай гіпотэзе хоць бы апісання дэкору суднаў, пабудаваных у Бранску» [10, с. 54-55].

Такім чынам, гіпотэза Г. Марахоўскага заснавана на наступных палажэннях:

  1. Наяўнасць агульнапрызнанага факта паходжання яскравай і вядомай традыцыі дамавой разьбы ў Расіі — паволжскай — ад карабельнай разьбы, што было навукова абгрунтавана М. Званцавым ў 1930-я гады. Выяўлены механізм паходжання дэкору ў Паволжы дазволіў аўтару экстрапаліравць яго і на сітуацыю ў Бранскай вобласці.
  2. Існаванне Бранскай суднаверфі на Дзясне ў 1696-1739 гг. і ў той жа час адсутнасць інфармацыі пра аздабленне караблёў, вырабленых на гэтай верфі, разьбяным дэкорам.
  3. Выяўленне Г. Марахоўскім адзінкавых прыкладаў глухой разьбы ў рэгіёнах Бранскай вобласці, найбольш яскравы — ліштва з аздабленнямі ў тэхніцы «рэльефнай разьбы».
  4. Ведаючы, што яго гіпотэза мае мала пераканаўчых доказаў, Г. Марахоўскі адзначыў неабходнасць у яе пацвярджанні іншымі прыкладамі «глухой разьбы» і дэкору суднаў, што вырабляліся ў названы час на Бранскай суднаверфі.

Новы этап у вывучэнні магчымых узаемасувязяў разьбянога архітэктурнага дэкору Браншчыны і Бранскай суднаверфі звязаны з выхадам кнігі бранскага гісторыка С.В. Чарнышова «Декор крестьянского жилища Брянской области» (2006). Аўтар неаднаразова звяртаецца да гіпотэзы Г. Марахоўскага і, спрабуючы разгледзець яе аб’ектыўна, выказвае наступнае меркаванне: «Аднак нельга адмаўляць уплыў суднавай разьбы на дамавы дэкор горада Бранска і навакольных паселішчаў. На верфі, што існавала ў Бранску ў XVII-XVIII стст., было выраблена больш за 1000 суднаў. У канцы XVII ст. была сфарміравана Бранская Азоўская флатылія для дапамогі рускім войскам, якія асаджвалі Азоў. Усе судны ўпрыгожваліся разьбой. Пасля закрыцця верфі не выключана, што частка карабельных цесляроў спецыялізавалася на ўпрыгажэнні жылых пабудоў, працуючы па заказах купцоў і памешчыкаў, як гэта мела месца ў Паволжы. Элементы глухой разьбы можна бачыць на старых фотаздымках пабудоў пачатку XX стагоддзя. Але дадзеных фотаздымкаў няшмат, і яны хутчэй кажуць пра такую разьбу як пра асобныя элементы, выкананыя па індывідуальных заказах, большасць жа старых фотаздымкаў паказвае распаўсюджванне накладной разьбы пры ўпрыгажэнні асобных дамоў і грамадскіх будынкаў» [15, c. 38, 61]. Адсутнасць зафіксаваных прыкладаў глухой разьбы ў дамавым дэкоры Бранскай вобласці С. Чарнышоў таксама тлумачыць знішчэннямі забудовы ў час пажараў і Другой сусветнай вайны.

У 2013 і 2014 гг. бранскі калекцыянер А. Еўсук апублікаваў больш поўную і паліграфічна якасную калекцыю паштовак Бранска пачатку XX ст., аналіз якой не дазволіў выявіць элементы глухой разьбы, пра якія сцвярджаў С. Чарнышоў [3; 13].

Двойчы ў тэксце сваёй кнігі С. Чарнышоў, апісваючы суднабудаўніцтва на Бранскай верфі XVII-XVIII стст., безапеляцыйна і без спасылак на крыніцы інфармацыі сцвярджае: «Все суда украшались резьбой». У той жа час ніякіх дакументальных доказаў аўтар не прыводзіць.

У спецыялізаваных работах па стварэнні і дзейнасці Бранскай суднаверфі ў XVII-XVIII стст., як друкаваных [1; 11; 12], так і апублікаваных апошнім часам у Інтэрнэце [2; 8], аўтары, рэканструіруючы выявы караблёў Бранскай флатыліі таго перыяду, не падаюць прыкладаў карабельнай разьбы на іх і не ўзгадваюць пра яе ўжыванне. Xутчэй за ўсё, аздабленне дарагой аб’ёмнай разьбой лодак, што рабіліся ў вялікай колькасці за абмежаваны зімні сезон падчас вайны і прадугледжваліся для нядоўгатэрміновага выкарыстання, адсутнічала. Верагодна, у той час яшчэ не існавала і традыцыі аздаблення лодак карабельнай разьбой. Яно з’явілася значна пазней, калі пачалі масава будаваць прафесійныя ваенныя караблі, аналагічныя еўрапейскім. Таму сцвярджэнне бранскага гісторыка С. Чарнышова падаецца нам спрэчным.

Нягледзячы на гэтыя лагічныя нестыкоўкі і адсутнасць рэальных фактаў С. Чарнышоў, падводзячы высновы ў кнізе, настойліва сцвярджае: «Пэўны ўплыў на развіццё дамавога дэкоруаказала суднавая разьба, якая прымянялася пры ўпрыгажэнні суднаў, вырабленых на Бранскай верфі… У г. Бранску работа верфі садзейнічала распаўсюджванню тэхнікі глухой разьбы, асобныя элементы якой мы можам назіраць у дэкоры сучасных будынкаў» [15, с. 68, 78].

Такім чынам, параўноўваючы працы Г. Марахоўскага і С. Чарнышова, можна прасачыць, як ідэя, асцярожна выказаная ў выглядзе навуковай гіпотэзы ў працы Г. Марахоўскага, праз 26 гадоў становіцца бясспрэчным фактам у манаграфіі С. Чарнышова, аднак канкрэтныя доказы па-ранейшаму адсутнічаюць.

Нелагічнымі выглядаюць і прыведзеныя аўтарамі аргументы. Так, асноўным з іх, на якім заснаваны асноўны тэзіс аб пераходзе глухой карабельнай разьбы з Бранскай верфі ў мясцовае народнае дойлідства, з’яўляецца факт наяўнасці глухой разьбы («у тэхніцы старой рэльефнай разьбы») на доме сярэдзіны XIX ст., выяўлены Г. Марахоўскім у горадзе Клінцы і рэфрэнам паўтораны С. Чарнышовым.

Выклікае сумненне датаванне, прапанаванае Г. Марахоўскім, але не падмацаванае дакументальна. Пазначаны дом захаваўся да нашага часу і быў выяўлены намі ў час экспедыцыі летам 2017 г. Будынак па вуліцы Багунскага палка, 45 у Клінцах пастаўлены тарцом да вуліцы, перакрыты чатырохсхільным вальмавым дахам. На яго вулічным фасадзе змешчаны тры акны з закругленнямі ў верхняй частцы. Малюнак ліштваў і дэкору над карнізам дома цалкам супадае са змешчаным на фотаздымку ў кнізе Г. Марахоўскага. Аднак карона з ільвамі не захавалася, а на дзвюх суседніх ліштвах змешчаны кароны ў той жа тэхніцы, але з малюнкам у выглядзе пераплеценых S-падобных раслінных завіткоў.

У рэальнасці ліштвы на вокнах дома ўяўляюць сабой простыя рамкі, на якіх змешчаны складаныя кампазіцыі ў тэхніцы накладной скульптурнай разьбы: драўляныя аб’ёмныя дэталі прыбіты цвікамі на рамку ліштвы і па краях аформлены накладнымі прафіляванымі рамкамі. У такой жа тэхніцы аздоблены вуглавыя пілястры, у блізкай тэхніцы скульптурнай плоскай скразной разьбы зроблены абедзве кароны ліштваў і зафіксаваная Г. Марахоўскім (але не захаваная да 2017 г.) карона з ільвамі.

Такім чынам, відавочная памылка Г. Марахоўскага: нехарактэрнае для Клінцоў і ў адзінкавым выпадку зафіксаванае аздабленне ліштвы ў тэхніцы накладной скульптурнай разьбы ён з-за няўважлівасці і жадання знайсці пацвярджэнне сваёй гіпотэзе ідэнтыфікаваў як зробленае «ў тэхніцы старой рэльефнай разьбы», ідэнтычнай ніжнегародскай. Гэтую ж памылку без крытычнага аналізу паўтарыў і С. Чарнышоў, які, можна меркаваць, асабіста дасканала не вывучаў згаданую ліштву.

Ліштвы і дзверы, аформленыя дэкорам у тэхніцы накладной скульптурнай разьбы, сустракаюцца таксама ў Гомелі і іншых гарадах беларуска-ўкраінска-бранскага памежжа. Адметныя прыклады зафіксаваны летам 2013 г. у горадзе Астэр Чарнігаўскай вобласці. Але гэтыя паселішчы не вызначаліся наяўнасцю вялікіх суднабудаўнічых верфяў, аналагічных работа верфі садзейнічала распаўсюджванню тэхнікі глухой разьбы, асобныя элементы якой мы можам назіраць у дэкоры сучасных будынкаў» [15, с. 68, 78].

Такім чынам, параўноўваючы працы Г. Марахоўскага і С. Чарнышова, можна прасачыць, як ідэя, асцярожна выказаная ў выглядзе навуковай гіпотэзы ў працы Г. Марахоўскага, праз 26 гадоў становіцца бясспрэчным фактам у манаграфіі С. Чарнышова, аднак канкрэтныя доказы па-ранейшаму адсутнічаюць.

Нелагічнымі выглядаюць і прыведзеныя аўтарамі аргументы. Так, асноўным з іх, на якім заснаваны асноўны тэзіс аб пераходзе глухой карабельнай разьбы з Бранскай верфі ў мясцовае народнае дойлідства, з’яўляецца факт наяўнасці глухой разьбы («у тэхніцы старой рэльефнай разьбы») на доме сярэдзіны XIX ст., выяўлены Г. Марахоўскім у горадзе Клінцы і рэфрэнам паўтораны С. Чарнышовым.

Выклікае сумненне датаванне, прапанаванае Г. Марахоўскім, але не падмацаванае дакументальна. Пазначаны дом захаваўся да нашага часу і быў выяўлены намі ў час экспедыцыі летам 2017 г. Будынак па вуліцы Багунскага палка, 45 у Клінцах пастаўлены тарцом да вуліцы, перакрыты чатырохсхільным вальмавым дахам. На яго вулічным фасадзе змешчаны тры акны з закругленнямі ў верхняй частцы. Малюнак ліштваў і дэкору над карнізам дома цалкам супадае са змешчаным на фотаздымку ў кнізе Г. Марахоўскага. Аднак карона з ільвамі не захавалася, а на дзвюх суседніх ліштвах змешчаны кароны ў той жа тэхніцы, але з малюнкам у выглядзе пераплеценых S-падобных раслінных завіткоў.

У рэальнасці ліштвы на вокнах дома ўяўляюць сабой простыя рамкі, на якіх змешчаны складаныя кампазіцыі ў тэхніцы накладной скульптурнай разьбы: драўляныя аб’ёмныя дэталі прыбіты цвікамі на рамку ліштвы і па краях аформлены накладнымі прафіляванымі рамкамі. У такой жа тэхніцы аздоблены вуглавыя пілястры, у блізкай тэхніцы скульптурнай плоскай скразной разьбы зроблены абедзве кароны ліштваў і зафіксаваная Г. Марахоўскім (але не захаваная да 2017 г.) карона з ільвамі.

Такім чынам, відавочная памылка Г. Марахоўскага: нехарактэрнае для Клінцоў і ў адзінкавым выпадку зафіксаванае аздабленне ліштвы ў тэхніцы накладной скульптурнай разьбы ён з-за няўважлівасці і жадання знайсці пацвярджэнне сваёй гіпотэзе ідэнтыфікаваў як зробленае «ў тэхніцы старой рэльефнай разьбы», ідэнтычнай ніжнегародскай. Гэтую ж памылку без крытычнага аналізу паўтарыў і С. Чарнышоў, які, можна меркаваць, асабіста дасканала не вывучаў згаданую ліштву.

Ліштвы і дзверы, аформленыя дэкорам у тэхніцы накладной скульптурнай разьбы, сустракаюцца таксама ў Гомелі і іншых гарадах беларуска-ўкраінска-бранскага памежжа. Адметныя прыклады зафіксаваны летам 2013 г. у горадзе Астэр Чарнігаўскай вобласці. Але гэтыя паселішчы не вызначаліся наяўнасцю вялікіх суднабудаўнічых верфяў, аналагічных бранскай. Бліжэйшая аналогія такому дэкору — дэкаратыўнае афармленне мэблі і гадзіннікаў XIX — пачатку XX ст.

Спрэчнасць гіпотэзы паходжання архітэктурнага дэкору Бранскай вобласці ад суднавай разьбы таксама заключаецца ў тым факце, што Бранская верф функцыянавала на ўсходзе сучаснай вобласці, на р. Дзясна, і лагічна было б меркаваць, што яскравыя прыклады разьбянога архітэктурнага дэкору, традыцыю якога пачалі майстры гэтай верфі, таксама знаходзяцца ў Бранску і навакольных паселішчах — у Дзяснянскім басейне. Аднак у супрацьлегласць гэтаму адметны разьбяны архітэктурны дэкор распаўсюджаны на захадзе сучаснай Бранскай вобласці, за 200 км ад Бранска, у гарадах Злынка, Навазыбкаў і Клінцы, што стаяць у даліне Іпуці (басейн Сожа), а таксама ў суседніх з імі Клімаве і Старадубе (у міжрэччы Іпуці і прытокаў Дзясны), якія эканамічна і культурна ў XVI — пачатку XX ст. былі больш цесна звязаны з Чарнігавам і Гомелем, чым з Бранскам. Ёсць несупадзенні і па часе: актыўная дзейнасць Бранскай суднаверфі прыпадае на 1696-1739 гг., у той час як росквіт разьбянога архітэктурнага дэкору пачынаецца толькі ў 2-й палове XІX ст., калі ўсходняя і заходняя часткі сучаснай Бранскай вобласці на працягу каля 250 гадоў знаходзіліся ў складзе розных адміністрацыйных адзінак.

Такім чынам, версія паходжання дамавога дэкору на Браншчыне ад карабельнай разьбы з Бранскай суднаверфі 1696-1739 гг. з’яўляецца беспадстаўнай, бо характарызуецца адсутнасцю бясспрэчных фактаў і заснавана выключна на канстатацыі наяўнасці яскравага разьбянога дэкору і існавання суднаверфі (пры гэтым розных па часе і геаграфічным месцазнаходжанні).

Літаратура

  1. Алексеев, В. П. Брянские струги / В. П. Алексеев // Брянские страницы истории Российского флота: сб. материалов науч. конф. / редкол.: В. П. Алексеев [и др.]. — Брянск, 2003. — С. 28-39.
  2. Брянская (Днепровская) флотилия, 1696-1740 годы [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://www.kray32.ru/stat17_03.html. — Дата доступа: 01.03.2018.
  3. Брянский край на старой открытке: альбом / авт.-сост. О. И. Евсук. — Брянск: Брянский ИПКРО, 2014. — 176 с.
  4. Званцев, М. П. Домовая резьба / М. П. Званцев. — М.: Изд-во Всесоюзной академии архитектуры, 1935. — 132 с.
  5. Званцев, М. П. Заволжье / М. П. Званцев. — М.: Искусство, 1972. — 112 с.
  6. Званцев, М. П. Нижегородская резьба / М. П. Званцев. — М.: Искусство, 1969. — 164 с.
  7. Исайчиков, Ф. С. По старому Брянску с почтовой открыткой / Ф. С. Исайчиков. — Брянск: Злата, 1996. — 98 с.
  8. История Брянской судоверфи. Забытая флотилия [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://www.poisk32.ru/index.php?showtopic=6559. — Дата доступа: 01.03.2018.
  9. Мароховский, Г. В. Брянская домовая резьба / Г. В. Мароховский // Брянский краевед / редкол.: Н. Ф. Заболотный [и др.]. — Брянск, 2003. — Вып. VII. — С. 239-247.
  10. Мароховский, Г. В. Красна изба и углами: этнографические очерки / Г. В. Мароховский. — Тула: Приокское книжное изд-во, 1980. — 88 с.
  11. Поляков, Г. П. Водные средства передвижения в Верхнем и Среднем Подесенье с древнейших времён до начала XX в. / Г. П. Поляков // Брянские страницы истории Российского флота: сб. материалов науч. конф. / редкол.: В. П. Алексеев [и др.]. — Брянск, 2003. — С. 13-28.
  12. Поляков, Г. П. Военное судостроение в Брянске в конце XVII-XVIII вв. / Г. П. Поляков // Брянские страницы истории Российского флота: сб. материалов науч. конф. / редкол.: В. П. Алексеев [и др.]. — Брянск, 2003. — С. 39-59.
  13. Путешествие в глубину веков: альбом-путеводитель / сост. О. И. Евсук. — Брянск: Брянский ИПКРО, 2013. — 252 с.
  14. Свод памятников архитектуры и монументального искусства России. Брянская область / Гос. ин-т искусствознания; редкол.: В. П. Выголов [и др.]. — М.: Наука, 1998. — 640 с.
  15. Чернышов, С. В. Декор крестьянского жилища Брянской области / С. В. Чернышов. — Брянск: Эксперес-СВ, 2006. — 140 с.

Аўтар: Я.Р. Малікаў
Крыніца: Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 24 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск: Права і эканоміка, 2018. — 448 с. С. 88-94.